Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Прыкарацілі няслаўную вуліцу „Лупашкі”

29 сакавіка беластоцкія райцы на сесіі рады горада прынялі рашэнне прыкараціць да мінімуму вуліцу Зыгмунта Шэндзеляжа „Лупашкі”, якога атрады дапусціліся злачынстваў на мірным насельніцтве ў Вілюках пад Вільняй і ў беларускай вёсцы Патока недалёка Міхалова на Беласточчыне. Няслаўная назва гэтай вуліцы, прысвоена некалькі гадоў таму галасамі радных ад Права і Справядлівасці, падлягала доўгім спрэчкам. Калі памянялася ўлада ў горадзе, радныя ад Грамадзянскай кааліцыі, у якую ўвайшлі таксама прадстаўнікі праваслаўнага Форума меншасцей Падляшша, спрабавалі адкруціць справу. Прагаласавалі змену назвы, але гэта не ўдалося, бо ўхвалу заблакіраваў падляшскі ПіСаўскі ваявода. Справа аперлася аб Вярхоўны адміністрацыйны суд. На жаль, дарэмна.

Цяпер прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі з дапамогай большасці галасоў, якую мае ў Гарадской  радзе, прынамсі максімальна прыкараціў няшчасную вуліцу, прысвойваючы яе прадаўжэнню за скрыжаваннем назву Падляшская. Гэта было, вядома,  не ў смак радным ад Права і Справядлівасці, якія прагаласавалі супраць.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (119) – 14.12.1906 г. у Адэсе нар. Іна Рытар (па мужу Каханоўская), настаўніца, пісьменьніца, публіцыстка (пісала пад псэўдонімам Аляксандра Саковіч). З 1950 г. у ЗША. Пам. 8.01.1997 г. у Кліўлендзе.
  • (112) – 14.12.1913 г. у Ярэмічах на Наваградчыне нар. Сэрафім Жалезьняковіч, праваслаўны сьвятар. Закончыў Віленскую духоўную праваслаўную сэмінарыю ў 1935 г., у час вайны вучыў Закону Божага ў беларускай школе ў Гайнаўцы. Пасьля вайны служыў у Беластоку. Памёр 25.12.2004 г. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку. 

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com