На пачатку студзеня польскі палітык Павел Коваль даўжэйшы час пабываў у доме па Сакрату Яновічу ў Крынках, сядзібе Фонду Villa Sokrates. Кракаўскі дэпутат Грамадзянскай кааліцыі (раней Права і Справядлівасці) прыязджае сюды даволі часта. Гасцюе і ў прафесара Лявона Тарасэвіча ў Валілах, старшыні фонду, з якім сябруе. Удзельнічае таксама ў штогадовых трыялогах і іншых культурных ініцыятывах, што ладзіць крынкаўская арганізацыя.
На гэты раз Павел Коваль затрымаўся ў Крынках, каб перадумаць тут – у самоце і спакою – свае палітычныя планы і папрацаваць над новай кніжкай, якую канчае (біяграфію разьбяркі Магдалены Абакановіч). Кожны дзень прыносіў дровы, каб напаліць у кафлянай печцы, хаця ў доме па славутым пісьменніку ёсць і цэнтральнае абаграванне.
Пра гэта дэпутат распавёў газеце Fakt. – Тут пазнаёміўся я з цікавымі людзьмі, люблю заглянуць ў «жалезную» краму, каб пагутарыць з яго ўласнікам, панам Леанардам, – сказаў журналістцы.
Павел Коваль яшчэ захапляўся зубрамі, якіх аграмадны статак падыходзіць пад самыя Крынкі. – Гэта сапраўднае польскае сафары, – сказаў ён газеце Fakt.