Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У студні

140 – 15.01.1881 г. у Дабромілі (цяпер Львоўская вобл., пры мяжы з Польшчай) нар. Тадэвуш Станіслаў Грабоўскі (пам. 22.01.1975 г. у Кракаве), польскі слявіст, дасьледчык, прафесар Ягелёнскага Унівэрсытэта, дыплямат. У сваіх навуковых працах сьцвярджаў самабытнасьць беларускага народу, культуры і мовы. Аўтар м.інш.: «Rosyjskie rządy na Białej Rusi” (Piotrków Trybunalski 1916), „Z pogranicza polsko-białoruskiego” (w:) «Księga pamiątkowa ku czci Stanisława Pigonia” (Kraków 1961, s. 445-454). У «Ніве» пісаў пра яго Мацей Канапацкі, які з ім вёў асабістую перапіску. Ніжэй прапануем  яе і артыкулы з «Нівы».

130 – 20.01.1891 г. у вёсцы Дуляўцы Ваўкавыска пав. нарадзіўся Фабіян Ярэміч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст. Скончыў электратэхнічную школу ў Пецярбурзе. У 1917 г. далучыўся да беларускага руху. У 1922 г. стаў дэпутатам польскага Сойма. Быў выбіраны паслом яшчэ ў выбарах у 1928 г. і 1930 г. Адзін з кіраўнікоў Беларускага Сялянскага Саюза, выдавец „Сялянскай нівы”. Пасьля Другой сусьветнай вайны арыштаваны саветамі. У 1956 г. вызвалены з лягеру. Жыў у Павільні. Памёр 29.06.1958 г., пахаваны на павільнюскіх могілках.

130 – У 1891 г. у кракаўскай друкарні Уладзіслава Анчыца выйшаў зборнік вершаў Францішка Багушэвіча (Мацея Бурачка) „Дудка беларуская”.

120 – 12.01.1901 г. у Пшчэльнай каля Гайсына на Падольлі нар. Антаніна Абрэмбская-Яблоньская, польскі мовазнавец, адна з арганізатараў беларускай філялёгіі Варшаўскага Унівэрсытэту. Вяла дасьледаваньні па беларускіх гаворках Беласточчыны. Памерла 19.11.1994 г. у Варшаве, пахаваная на Вайсковых могілках на Павонзках.

115 – 22.01.1906 г. у Менску нар. Андрэй Александровіч, беларускі пісьменьнік, адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднаньня „Маладняк”. Закончыў Менскі Пэдагагічны Тэхнікум (1925) і БДУ (1930), першы верш апублікаваў у 1921 г.; у 1938 г. арыштаваны і сасланы на поўнач, працаваў пры пабудове нарыльскага мэталюргічнага камбіната (1938-1947), у 1947 г. вярнуўся у Менск, у 1949 г. паўторна арыштаваны і сасланы ў Краснаярскі край (да 1955 г.), пазьней жыў у Менску; аўтар зборнікаў вершаў, м. ін.: „Па беларускім бруку” (1925), „Фабрыка сьмерці” (1929), „Узброеныя песні” (1936), „Галубінае крыло” (1976). Памёр 6.01.1963 г. у санаторыі ў Падмаскоў’і, пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

105 – 14.01.1916 г. у засьценку Амружын на Гродзеншчыне нар. кс. Уладзіслаў Чарняўскі, заўзяты змагар за беларускую мову ў каталіцкім касьцёле, беларускі патрыёт. Закончыў гімназію пры кляштары айцоў марыянаў у Друі (1937), з 1938 г. – у ордэне марыянаў, вучыўся ў каталіцкай сэмінарыі ў Вільні, пасьвячоны ў сьвятары ў 1944 г., служыў у парахвіі Вішнева. Памёр 22.12.2001 г. у Менску, пахаваны ў Вішневе. У 2016 г. у доме культуры быў адкрыты прыватны музей з яго экспанатаў.

100 – 17.01.1921 г. у Сеньне каля Оршы пам. кс. Аляксандр Астрамовіч (нар. 26.11.1878 г. у Навасядах на Ашмяншчыне), адзін з пачынальнікаў беларускага хадэцкага руху і прапаведнікаў у касьцёле на беларускай мове, паэт (Aндрэй Зязюля). Закончыў духоўную сэмінарыю ў Пецярбурзе, высьвячаны на ксяндза ў 1910 г., служыў у Ракаве (1911), Аннопалі (1912), Бабруйску (1915), Сьмілавічах, Лунінцы, Осе, Рубяжэвічах (1916), Жарноўцы, Абольцах (1917), з 1919 г. у Сеньне. З 1909 г. друкаваўся ў беларускім друку („Наша Ніва”, „Biełarus”, „Śvietač”, „Krynica”), аўтар зборніка вершаў „Z rodnaha zahonu” (1913, 1931), аўтар рэлігійнага гімна „Божа, што калісь народы…”.

100 – 30.01.1921 г. у в. Карма Добрускага р-на нар. Іван Шамякін, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Друкуецца з 1942 г. Аўтар апавяданьняў, аповесьцяў, п’есаў, публіцыстыкі. Памёр у Менску 14.10. 2004 г.; пахаваны на Усходніх могілках.

95 – 15.01.1926 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар ілюстраванага сатырычнага часопіса „Маланка”. Выходзіў раз у два тыдні. Выдаваўся да 26 сьнежня 1928 г., выйшлі 43 нумары.

95 – 29.01.1926 г. нар. у Вільні Мацей Канапацкі, публіцыст „Нівы”, рэдактар беларускіх перадач у Польскім радыё. Памёр 3.12.2020 г. у Сопаце, пахаваны 15.12.2020 г. на могілках Срэбжыско ў Гданьску.

95 – 22.01.1926 г. у Белавушы на Століншчыне нар. іерарх БАПЦ (Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы) Ізяслаў (Іван Бруцкі), з 1947 г. у Канадзе (з 1957 г. – старшыня Згуртаваньня Беларусаў Канады), з 1962 г. – У ЗША (з 1959 г. у Кліўлендзе), у 1979 г. рукапаложаны ў сан сьвятара БАПЦ, з 1981 г. – епіскап БАПЦ. Памёр 26.11.2007 г., пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку ў штаце Нью-Джэрзі.

85 – 15.01.1936 г. у Зубрэвічах Аршанскага раёну нар. Янка Сіпакоў, пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў, перакладаў. Памёр 10.03.2011 г. у Менску, пахаваны на могілках Калодзішчы.

80 – 12.01.1941 г. у Сьвярдлоўску нар. Уладзімір Мулявін, кампазітар, артыст эстрады, стваральнік і кіраўнік ансамбля „Песьняры”. Памёр 26.01.2003 г. у Маскве ад ран панесеных у аўтамабільным здарэньні. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

75 – 2.01.1946 г. памёр ад катаваньняў у Бутырскай турме ў Маскве кс. Фабіян Абрантовіч (нар. 14.09.1884 г. у засьценку Вераскоўшчына на Наваградчыне), адзін з пачынальнікаў беларускага хадэцкага руху, змагар за беларусізацыю каталіцкага касьцёла. Закончыў духоўную сэмінарыю і духоўную каталіцкую акадэмію ў Пецярбурзе, высьвячаны на ксяндза ў 1909 г., выкладаў Закон Божы ў Пецярбургу, у 1912-1914 гг. студыяваў у каталіцкім унівэрсытэце ў Лювэне ў Бэльгіі, абараніў там доктарскую дысэртацыю, з 1914 г. прафэсар духоўнай сэмінарыі ў Пецярбурзе, з 1918 г. у Менску – актыўна ўключыўся ў беларускі нацыянальны і хадэцкі рух, з 1926 г. выкладаў у духоўнай сэмінарыі ў Пінску, пазьней быў у oрдэне марыянаў у Друі, у 1929-1938 гг. узначаліў каталіцкую місыю ўсходняга абраду ў Маньчурыі і ў Кітаі, пасьля вяртаньня ў 1939 г. арыштаваны саветамі.

75 – 16.01.1946 г. у Лёндане адбыўся зьезд былых беларускіх вайскоўцаў, на якім было заснавана Згуртаваньне Беларусаў Вялікабрытаніі. Першы старшыня – Вінцэнт Жук-Грышкевіч.

75 у студзені 1946 г. у Мюнхене выйшаў першы нумар часопіса Згуртаваньня Беларускіх Студэнтаў „Крывіцкі сьветач”.

70 у студзені 1951 г. у Нью-Ёрку быў апублікаваны першы нумар навуковага часопіса Крывіцкага Навуковага Таварыства імя Францішка Скарыны „Веда”. Рэдагаваў Янка Станкевіч.

55 – 30.01.1966 г. у Таронта быў створаны Каардыныцыйны Камітэт Беларусаў Канады.

35 – 19.01.1986 г. у беларускім тыднёвіку ў Польшчы „Ніва” быў надрукаваны першы нумар студэнцкай старонкі „Прысутнасьць”.

35 – 24.01.1986 г. у Варшаве адбыўся Першы баль беларускага студэнта.

30 – 20.01.1991 у Беластоку адбылася сустрэча прадстаўнікоў Беларускага Дэмакратычнага Аб’яднаньня, Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў, Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня „Белавежа” і Грамадзкага Камітэта Пабудовы Беларускага Музэя ў Гайнаўцы, на якім упершыню быў прадстаўлены праект заснаваньня ў Беластоку Цэнтра Беларускай Культуры.

Апрацавалі Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (773) – у 1251 г. на землі старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага напалі дружыны Галіцка-Валынскага Княства (якое тады знаходзілася ў падданстве ў ханаў Залатой Арды). Барацьба працягвалася некалькі гадоў ды закончылася паражэньнем агрэсараў.
  • (647) – у траўні 1377 г. памёр вялікі князь Аляксандар Альгерд (нар. каля 1296 г.), у манастве прыняў імя Аляксей.
  • (578) – у 1446 г. быў складзены Беларуска-літоўскі летапіс – першы агульны летапісны збор старабеларускай дзяржавы, які дайшоў да нашых дзён.
  • (409) – выданьне ў 1615 г. сацыянальна-палітычнага трактату беларускага гуманісты ды мысьліцеля Міхалона Літвіна „Аб норавах татараў, літоўцаў й масквіцян”.
  • (370) – расійскія войскі ў колькасьці 80-ці тысяч чалавек  на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам у траўні 1654 г. пачалі знішчальны наезд на землі Вялікага Княства Літоўскага. Частка расійскіх войск дайшла да тэрыторыі Беласточчыны. Паводле

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis