430 – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў.
2025 – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў.
184 – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава на Гарадзеншчыне нар. Казімір Альхімовіч, мастак. Удзельнічаў у студзеньскім паўстаньні 1863 г., за што быў сасланы на Урал. Вярнуўся ў 1869 г., вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана ў Варшаве, закончыў акадэмію мастацтваў у Мюнхене (1875). Жыў у Парыжы і ў Варшаве. Яго карціны характэрныя гістарычнай і міфалагічнай тэматыкай. Памёр 31.12.1916 г. у Варшаве, пахаваны на Старых Павонзках.
164 – 20.12.1860 г. у Лашы на Гарадзеншчыне нар. Яўхім Карскі, беларускі вучоны – мовазнавец, фальклярыст, аўтар абшырнай трохтомнай працы „Беларусы”, больш як 700 артыкулаў. У 1893-1915 гг. працаваў выкладчыкам на Варшаўскім унівэрсытэце (у 1905 – 1910 гг. быў яго рэктарам). Удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, дэлегат ды ганаровы старшыня Усебеларускага Зьезду ў канцы 1917 г. Памёр у Ленінградзе (Пецярбурзе) 29.04.1931 г., пахаваны там на Смаленскіх могілках.
154 – 10.12.1870 г. у фальварку Багданава каля Валожына нар. Фэрдынанд Рушчыц (пам. 30.10.1936 г. у Багданаве) жывапісец ды пэдагог. Пахаваны ў Багданаве.
134 – 20.12.1890 г. у Гродне нар. Юзэф Ядкоўскі, гісторык, краязнавец, заснавальнік гарадзкога гісторыка-археалягічнага музэя ў Гародні ў 1922 г. Памёр у Варшаве 2.01.1950 г., пахаваны на Старых Павонзках.
119 – бунты у 1905 г. на беларускіх землях сялян, жыхароў гарадоў ды некаторых вайсковых частак супраць царскага самадзяржаўя.
114 – 20.12.1910 г. у Сьпягліцы Вілейскага пав. нар. Вітаўт Тумаш – грамадзкі дзеяч, лекар, выдатны скарынавед. вучыўся ў Віленскай Беларускай Гімназіі. Пасьля на мэдычным факультэце Віленскага Унівэрсытэту. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім жыцьці. У 1940-1941 гадах быў старшынёй Лодзінскага аддзелу Беларускага Камітэту Самапомачы, членам Нацыянальнага Цэнтра створанага ў Бэрліне 19.04.1941 г. Зь ліпеня па лістапад 1941 г. бурмістр Менску. Рэдактар „Раніцы”. Пасьля вайны жыў у ЗША. Быў вельмі актыўным на грамадзкай і навуковай ніве, між іншым шматгадовым старшынёй Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Памёр 27.04.1998 г. у Нью-Ёрку, пахаваны на Беларускіх могілках у Іст-Брансвіку.
109 –
104 –
99 –
84 –
79 –
44 –
Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская












