Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

у лістападзе

399 – 13.11.1625 г. памёр Саламон Рысіньскі (нар. каля 1560 г. у Расіне на Полаччыне), філёзаф, паэт і настаўнік. Сваю радзіму называў „Лейкарасіяй” (Беларусь). Настаўнічаў м. інш. у Гданьску і ў гарадах Нямеччыны (да 1587 г.). З 1600 г. служыў настаўнікам і паэтам у Радзівілаў, пісаў філязафічныя расправы, меў цесныя сувязі з арыянамі.

239 – 19.11.1785 г. у вёсцы Волька Выганоўская каля Орлі нар. Міхал Баброўскі (пам. 3.10.1848 г. у Шэрашэве Пружанскага пав.) выдатны беларускі вучоны – беларусазнаўца, арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту. Пахаваны ў Шэрашэве.

229 – 25.11.1795 г. кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трона на карысьць расійскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ. Рэч Паспалітая спыніла сваё дзяржаўнае існаваньне.

2025 – 6.11.1800 г. у маёнтку Аборак каля Маладэчна нар. Леанард Ходзька, выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф. Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце (1816-1817), быў членам таварыства філярэтаў. У1819-1822  гг. быў сакратаром Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі, у 1822 г. эміграваў за мяжу, з 1826 г. жыў у Парыжы. Напісаў м. інш.: паэму „Залесьсе” (1821), біяграфію А. Т. Б. Касьцюшкі (1837),  выдаў м. інш.: зборнікі твораў Адама Міцкевіча (1828), мэмуары Агінскага (1827-1828). Памёр 12.03.1871 г. у Пуацье ў Францыі, пахаваны там на Шпітальных могілках.

199 – 17.11.1825 г. у маёнтку Пятроўскае Цьвярской губерні памёр Зар’ян Далэнга-Хадакоўскі (сапр. Адам Чарноцкі – нар. 24.12.1784 г. у Гайне на Лагойшчыне), пачынальнік беларускай і наогул славянскай археалёгіі, фальклярыстыкі, этнаграфіі і дыялекталёгіі.

169 – 26.11.1855 г. памёр у Канстантынаполі Адам Міцкевіч (нар. 24.12.1798 г. у Завосьсі каля Наваградка), выдатны паэт-рамантык.

149 – 11.11.1875 г. у Менску нар. Альбэрт Паўловіч (пам. 17.03.1951 г. у Курску) пісьменьнік. Літаратурную дзейнасьць пачаў у канцы XIX ст., друкаваўся з 1907 г. у „Нашай Ніве”. У 1910 г. у віленскім выдавецтве „Палачанін” выйшаў ягоны першы зборнік „Снапок”. Пісаў гумарыстычныя творы, вершы для дзяцей.

169 – 12.11.1885 г. нар. Міхаіл Грамыка (пам. 1.07.1969 г.) геолаг, географ, пісьменьнік. Прасьледаваны савецкімі органамі бяспекі, з 1930 г. па 1953 г. на прымусовым пасяленьні ў Сібіры. Літаратурныя творы друкаваліся з 1907 г., аўтар выдадзенай у 1923 г. „Пачатковай геаграфіі”.

120 – 1.11.1905 г. у в. Баброўня Гарадзенскага павету нар. Міхась Васілёк (сапраўднае прозьвішча Касьцевіч, пам. 3.09.1960 г. у Гародні) пісьменьнік, дзеяч нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі. Друкаваўся з 1926 г., арганізаваў на Ськідзельшчыне гурткі Таварыства Беларускай Школы ды Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. У верасьні 1939 г. будучы жаўнерам Войска Польскага трапіў у нямецкі палон, дзе разам з Янкам Брылем вёў нацыянальную працу сярод палонных беларускага паходжаньня. Пасьля вайны жыў на Гарадзеншчыне.

119 – 22.11.1905 г. у Гародні нар. Мсьціслаў Аляхновіч, мовазнавец. Закончыў гуманістычны і праўны факультэты Віленскага Унівэрсытэта. Пасьля ІІ сусьветнай вайны кіраваў Дзяржаўнай Рэпатрыяцыйнай Управай (Państwowy Urząd Repatriacyjny). З 1949 г. працаваў навукова ў Лодзінскім Унівэрсытэце, дасьледаваў рускую мову і займаўся зацікаўленьнямі беларускім фальклёрам і мовай у ХІХ ст. Памёр 24.07.1982 г. у Лодзі. У 1986 г. была выдадзена яго доктарская дысэртацыя „Polscy badacze folkloru i języka białoruskiego w XIX w.”

114 – выданьне у 1910 г. першага зборніка вершаў Якуба Коласа „Песьні жальбы”.

109 – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.

104 – 27.11.1920 г. пачаліся першыя баі беларускіх вайковых фарміраваньняў на Случчыне. У палове лістапада адбыўся зьезд партыяў ды грамадзкіх арганізацыяў, які акрэсьліў Случчыну як частку тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі ды заклікаў да агульнабеларускага змаганьня супраць бальшавіцкай улады, за беларускую незалежную дзяржаву. Вайсковыя дзеяньні закончыліся ў другой палове сьнежня 1920 г. бальшавіцкай збройнай перамогай. У баях удзельнічаў беларускі батальён зь Беласточчыны, які ўзначальваў ураджэнец Гарадка Мікола Дзямідаў.

99 – 18.11.1925 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар газэты „Беларуская Ніва”, якая зьяўлялася прэсавым грамадзка-палітычным органам Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Фактычным рэдактарам быў Янка Бабровіч. Паяўлялася 3 разы ў тыдзень, было выдадзено 35 нумароў. Зьмяшчаліся на яе старонках карэспандэнцыі зь Беласточчыны.

99 – 25-29.11.1925 г. адбыўся ў Менску І Усебеларускі зьезд паэтаў і пісьменнікаў аб’яднаньня „Маладняк”.

95 – 1.11.1930 г. быў надрукаваны ў Вільні першы нумар часопіса „Беларускі Кліч”, рэдагаванага Б. Кляпацкім.

94 – 2.11.1930 г. у вёсцы Бандары на Беласточчыне нар. Аляксандр Баршчэўскі (Алесь Барскі) паэт, літаратуразнавец, перакладчык, вучоны. Друкуецца з 1956 г., аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў, паэм, навуковых артыкулаў, унівэрсытэцкіх ды школьнах падручнікаў. Шматгадовы старшыня „Белавежы”, ГП БГКТ. Віншуем з юбілеем!

94 – 26.11.1930 г. у Оршы нарадзіўся Уладзімір Караткевіч (пам. 25.07.1984 г. у Менску) выдатны беларускі пісьменьнік, стваральнік беларускага гістарычнага рамана. Друкаваўся з 1955 г., больш вядомыя творы: „Цыганскі кароль” (1961), „Дзікае паляваньне караля Стаха” (1964), „Каласы пад сярпом тваім” (1968), „Чорны замак Альшанскі” (1983). Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Менску.

84 – 6.11.1940 г. памёр у Вільні Лявон Вітан-Дубейкаўскі, архітэктар, грамадзкі дзеяч (нар. 7.07.1869 г у в. Дубейкава Мсьціслаўскага павету). Пахаваны на могілках Росы, на Літаратурнай горцы.

54 – 24.11.1970 г. памёр у Вільні Адольф Клімовіч, беларускі дзeяч. Нарадзіўся 20.04.1900 г. у вёсцы Казаноўшчына на Сьвянцяншчыне, у сям’і каваля. Выпускнік Віленскай беларускай гімназіі ды аграноміі Унівэрсытэту ў Празе. Пасьля вяртаньня на радзіму актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху, між інш. у 1932-1939 гг. рэдагаваў часопіс „Самапомач”. У 1952 г. арыштаваны саветамі. Вярнуўся зь лягеру ў Вільню ў 1956 г. Пахаваны на парафіяльным могільніку ў Клюшчанах.

44 – 6.11.1980 г. памёр у Нью Ёрку Станіслаў Станкевіч (нар. 23.02.1907 г. у Арлянятах на Ашмяншчыне), нацыянальны дзеяч, журналіст, гісторык, літаратуразнавец.

39 – 20.11.1985 г. памёр у Беластоку Юрка Геніюш (нар. 21.10.1935 г. у Зэльве), пісьменнік, сын Ларысы Геніюш. Дэбютаваў як празаік у 1983 г. у „Ніве”.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (157) – 1.11.1868 г. у Казьянах Шумілінскага раёна нар. Дзьмірый Даўгяла, гісторык і археоляг. Закончыў Пецярбургскую Духоўную Акадэмію (1894), з 1897 г. працаваў у архівах старажытных актаў у Віцебску і Вільні. З 1912 г. старшыня Віленскай Археаграфічнай Камісіі, з 1921 г. загадчык Магілёўскага архіва, з 1925 г. – супрацоўнік Інбелкульта, з 1929 г. – дырэктар бібліятэкі АН Беларусі, з 1937 г. – навуковы супрацоўнік Інстытуту Гісторыі АН Беларусі. Арыштаваны ў сьнежні 1937 г., у 1939 г. высланы ў Казахстан на 5 гадоў, дзе праўдападобна памёр у 1942 г. 

  • (152) – 1.11.1873 г. у Крывуліне Цьвярской губ. нар. Іван Замоцін, літаратуразнавец. У 1897 г. закончыў Пецярбургскі Гісторыка–Філялягічны Інстытут. З 1922 г. працаваў прафэсарам Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту ў Менску, з 1931 г. – у Менскім Пэдагагічным Інстытуце. Быў членам ІБК і АН Беларусі. З яго інцыятывы і яго стараньнямі ў 1927-1928 гг. былі сабраны і выдадзены творы Максіма Багдановіча.  У 1938 г. рэпрэсіраваны, асуджаны на 8 гадоў папраўча–працоўных лагероў. Памёр (або пакончыў жыцьцё самагубствам) 25.05.1942 г. у турэмнай бальніцы ў Горках. 

  • (122) – 1.11.1903 г. у Шчакоцку каля Янава нар. Лукаш Бэндэ, літаратурны крытык. Закончыў Камуністычны Унівэрсытэт у Менску (1926), працаваў у Віцебскім Вэтэрынарным Інстытуце, у Інстытуце Мовы, Літаратуры і Мастацтва АН Беларусі (тады асуджаў многіх беларускіх пісьменьнікаў у нацыяналдэмакратызьме), з 1935 г. – у Ленінградзе. Памёр 23.12.1961 г. у Ленінградзе.

  • (120) – 1.11.1905 г. у в. Баброўня Гарадзенскага павету нар. Міхась Васілёк (сапраўднае прозьвішча Касьцевіч, пам. 3.09.1960 г. у Гародні) пісьменьнік, дзеяч нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі. Друкаваўся з 1926 г., арганізаваў на Ськідзельшчыне гурткі Таварыства Беларускай Школы ды Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. У верасьні 1939 г. будучы жаўнерам Войска Польскага трапіў у нямецкі палон, дзе разам з Янкам Брылем вёў нацыянальную працу сярод палонных беларускага паходжаньня. Пасьля вайны жыў на Гарадзеншчыне.
  • (95) – 1.11.1930 г. быў надрукаваны ў Вільні першы нумар часопіса „Беларускі Кліч”, рэдагаванага Б. Кляпацкім.
  • (88) – 1.11.1937 г. у Менску быў расстраляны Філарэт (Фёдар Раменскі, нар. у 1880 г.), праваслаўны сьвятар, епіскап. Адзін з ініцыятараў абвяшчэньня у 1927 г. Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы.
  • (86) – 1.11.1939 г. былы настаўнік музыкі й дырыжор хору Віленскай Беларускай Гімназіі прыступіў у Беластоку да арганізаваньня прафэсыйнага ансамбля песьні й танца, які зараз называецца Дзяржаўнай Акадэмічнай Капэлай імя Рыгора Шырмы.
  • (82) – 1.11.1943 г. у Казані памёр Глеб Бонч-Асмалоўскі (нар. 3.11.1890 г. у маёнтку Блонь Ігуменскага пав.), антраполяг і архэоляг. Закончыў Менскае Камэрцыйнае Вучылішча і Петраградзкі ўнівэрсытэт (1923). Працаваў у катэдры антрапалёгіі Ленінградзкага ўнівэрсытэту, займаўся пошукамі палеалітычных паселішчаў на Гомельшчыне і Смаленшчыне. Першы ў СССР выявіў рэшткі выкапнёвага чалавека – нэандэртальца. У 1934 г. рэпрэсіраваны і сасланы на 3 гады ў Варкуту. У час вайны выкладаў на Казаньскім унівэрсытэце. 

  • (41) – 1.11.1984 г. у Вільні памёр Пётра Сергіевіч, беларускі мастак (нар. у 1900 г. у Стаўрове на Браслаўшчыне). Пахаваны на Антокальскім вайсковым могільніку.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com