Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Згадка

Пісьменнік – „афганец” з Зэльвеншчыны

У апошнія гады яго жыцця з празаікам, паэтам, публіцыстам, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, воінам-інтэрнацыяналістам Іванам Сяргейчыкам (1949-2006) я сустракаўся даволі часта. Мы шчыра гутарылі не толькі пра літаратуру, пісьменнікаў, палітыку, а проста размаўлялі пра жыццё. Я заўважыў, што Іван Лук’янавіч стаў больш адкрытым для мяне, больш шчырым, ён хацеў гутарыць і гутарыць бясконца. Пры ім заўсёды быў стары савецкі дыпламат, дзе ляжалі яго кнігі, розныя паперы, запісы, дакументы. Усё, як кажуць, было пры ім.

Памятаю Івана Сяргейчыка яшчэ са школы. Яго прозвішча сустракаў на старонках зэльвенскай раённай газеты „Праца” і слонімскай раённай газеты „За перамогу камунізму” (Слонімскі веснік). Тут ён пачынаў друкавацца. А пісаць вершы пачаў яшчэ ў трэцім класе, калі вучыўся ў Пустаборскай пачатковай школе. А праз два гады ўжо ў 5-м класе Галынкаўскай сярэдняй школы аднойчы на ўроку беларускай мовы настаўніца Аляксандра Сцяпанаўна Цвікевіч убачыла лісток паперы, на якім быў напісаны верш „Ручэй”. „Гэта яе заслуга, – прыгадваў Іван Лук’янавіч, – што я сёння пішу, што ўлюблёны ў роднае слова, у родныя, блізкія і дарагія сэрцу краявіды”.

Іван Сяргейчык
Іван Сяргейчык

Іван Сяргейчык нарадзіўся 17 жніўня 1949 года ў вёсцы Пустаборы Зэльвенскага раёна. Але ён чамусьці не любіў назвы сваёй роднай вёскі. Яму не падабалася казаць, што ён быў родам з Пустабораў. Слова „пусты” яму не падабалася. Таму ў аўтабіяграфіях у яго па-рознаму  і запісана месца нараджэння: і Пустаборы, і вёска Вострава. Ужо, калі ён пасталеў, тады ён з усмешкай называў сваю родную вёску Пустаборы. Вучыўся ў Пустаборскай пачатковай і Галынкаўскай сярэдняй школах.

Іван Сяргейчык не меў вышэйшай адукацыі, а скончыў толькі  Слонімскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча. На гэты конт ён заўсёды казаў: „Універсітэцкіх навук не праходзіў, не было калі, да ўсяго трэба было даходзіць самому. Змалку хлеб сваім мазалём зарабляў. Стаў механізатарам. Працаваў у калгасе, на будоўлі дарог у Сярэдняй Азіі. А потым – войска”. І сапраўды: з 1968 па 1990 год служыў ў радах Савецкай Арміі. Выконваў інтэрнацыянальны абавязак у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Афганістане (1981 – 1983 і 1989 гады). Глядзеў смерці ў вочы, быў паранены. Узнагароджваўся ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

Першы верш на рускай мове „Перед революцией” Івана Сяргейчыка быў надрукаваны ў слонімскай раённай газеце „За перамогу камунізму” у 1972 годзе. Потым яго творы друкаваліся ў абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях, раённых газетах „Слонімскі веснік”, „Праца” (Зэльва), у калектыўных паэтычных зборніках і альманахах „Пад гукі паланеза”, „Карані”, „Галасы”, „Золак над Шчарай”, „Зоры над Зальвянкай”, „Старонка” і ў іншых.

У бібліятэчцы часопіса „Маладосць” за 1991 год выйшла першая кніжка прозы Івана Сяргейчыка, якая называлася „Горкі пыл Гіндукуша” (Афганскі дзённік). Пісаць пачаў Іван Лук’янавіч свой дзённік на самым пачатку „афганскай вайны”, пра якую ў той час яшчэ мала хто і ведаў. У ім аўтар паспрабаваў асэнсаваць падзеі тых гадоў. Пісьменнік- „афганец” Іван Сяргейчык у Беларусі тады быў першы аўтар – удзельнік інтэрнацыянальнай вайны, не па выхаду кнігі, а па часе яе напісання. Афганскі дзённік – гэта шчырая споведзь воіна-інтэрнацыяналіста, які двойчы пабываў на палітай крывёю зямлі.

Кнігу „Горкі пыл Гіндукуша” ў 1991 годзе рэдагаваў пісьменнік Уладзімір Саламаха. „Кнігу тую, няпростую і балючую, рэдагаваў я, па-сутнасці равеснік аўтара, ужо маючы сёе-тое ў сваім літаратурным набытку, нямала чаго пабачыўшы і зведаўшы ў жыцці, але воляй лёсу адведзены ад удзелу ў вайне”, –     пісаў пісьменнік Уладзімір Саламаха. А прадмову да кнігі Уладзімір Саламаха папрасіў напісаць вайсковага журналіста, падпалкоўніка Васіля Зданюка. Васіль за ноч прачытаў рукапіс, а раніцай прынёс у рэдакцыю часопіса „Маладосць” сваё слова пра будучую кнігу.

Іван Сяргейчык (крайні справа) са сваімі землякамі, 1996 г.
Іван Сяргейчык (крайні справа) са сваімі землякамі, 1996 г.

У 1999 годзе Іван Сяргейчык напісаў вялікі артыкул „Несуцішны боль душы” і апублікаваў у Слонімскай раённай газеце. Гэты артыкул – развагі пра мінулую вайну ў Афганістане. Іван Сяргейчык шчыра казаў і пісаў, а таксама лічыў, што „кожны сумленны чалавек можа толькі падзякаваць „афганцам” за тое, што яны чэсна выканалі свой салдацкі абавязак і, вярнуўшыся да мірных будняў, вучаць моладзь любіць сваю Радзіму, свой народ. Вучаць быць патрыётамі, а не здраднікамі. Ніхто з нас не вінаваты ў той вайне, але пасля вяртання з яе нашы хлопцы неаднойчы паспыталі на сабе колкія і балючыя папрокі некаторых асобаў: „А я цябе туды не пасылаў…”. У свой адрас я не чуў такога. А калі б пачуў, дык далібог сказаў бы: „А я цябе паслаў бы абавязкова…”. Такія, звычайна, не вярталіся дамоў жывымі. У крайнім выпадку іх знаходзіла шалёная куля”.

І з Іванам Сяргейчыкам і яго словамі я сёння пагаджаюся поўнасцю. Мая светлая памяць і мой нізкі паклон усім, хто загінуў на афганскай зямлі. Сярод якіх былі і хлопцы з Зэльвеншчыны. Не вярнуліся дамоў з Афганістану Уладзімір Лях і Міхаіл Бабіла. Уладзіміру сёння было б толькі 58 гадоў, а Міхаілу – 62.

У 2006 годзе выйшла з друку яшчэ адна кніга Івана Сяргейчыка, якую аўтар прысвяціў усім воінам-афганцам – зборнік аповесцяў і апавяданняў „Без права на літасць”. Вось да гэтай кнігі прадмову „Непадуладна часу” напісаў усё той жа Уладзімір Саламаха, які адзначыў, што наша літаратура павінна ўзяць разважанні Івана Сяргейчыка пра Афганістан і вайну у свой актыў, як высокамастацкія, надзвычай праўдзівыя, трагічныя і філасофскія… Так-так, творы, якія маюць філасофскую антываенную накіраванасць. І яны непадуладны часу.

Наогул, кнігі Івана Сяргейчыка – гэта яго абавязак перад памяццю пра тых, хто загінуў, перад мёртвымі і жывымі. Гэта яго і ягоных сяброў да сённяшніх дзён нясцішны боль. Бацькоўскае і дзядоўскае пакаленні прайшлі агонь Другой сусветнай вайны. Пакаленне Івана Сяргейчыка – праз дзесяцігадовы афганскі агонь. Бацькоў і дзядоў пасля вайны Радзіма і грамадства сустракалі цяплом збалелых сэрцаў. А афганцаў сустракалі з недаверам, з пагардаю, як чужынцаў. Чаму так? Можа таму, што яны тады не перамаглі?..

Кнігі Івана Сяргейчыка, як ён сам лічыў, гэта яго задатак чытачам. Калі яны прымуць гэты задатак, дык ёсць спадзяванне думаць, што яны зразумелі іх, афганцаў, зразумелі іх душы. Таму што нельга выкрасліць з жыцця цэлае пакаленне. Без мінулага, як мы ведаем, няма будучыні. А страціць будучыню – гэта знішчыць сябе. Думаю, Іване, што чытачы даўно тваё пакаленне зразумелі і разумеюць. Пакаленне, якое таксама было абпаленае вайной на чужой зямлі.

Пасля службы ў арміі Іван Сяргейчык жыў у Слоніме і працаваў у Слонімскай друкарні загадчыкам гаспадаркі, у рэдакцыі газеты „Слонімскі веснік”, у Слонімскім цэнтры пазашкольнай навучальнай работы „Скарбніца”, дзе кіраваў літаратурным гуртком.

У 2005 годзе Іван Сяргейчык выдаў зборнік аповедаў „Сцяжынка школьная мая…” пра адораных і таленавітых дзяцей Слонімшчыны. Героямі кнігі сталі школьнікі – лепшыя вучні школ Слонімскага раёна: пераможцы конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах, юныя літаратары, спевакі, музыканты, танцоры. У малых літаратурных жанрах аўтар паспрабаваў раскрыць характары таленавітых падлеткаў, паказаць невымяральную ролю педагогаў у выхаванні моладзі. Гэта была толькі першая кніга, а ён планаваў пра здольных школьнікаў выдаць іх некалькі. А пасля падобныя кнігі напісаць і пра школьнікаў Зэльвеншчыны. На вялікі жаль, не паспеў.

Многія школьнікі ведалі Івана Лук’янавіча не толькі як таленавітага пісьменніка, але і як разумнага, спагадлівага чалавека, заўсёды гатовага дапамагчы, падзяліцца вопытам. Ён умеў натхніць дзяцей на творчасць, паверыць у свае сілы. Іван Лук’янавіч Сяргейчык неаднаразова бываў у школах горада, выступаў на ўрачыстых лінейках.

У 2002 годзе пісьменнік быў абраны кіраўніком Слонімскага літаратурнага аб’яднання імя Анатоля Іверса. Так ён  здолеў аб’яднаць людзей сталага веку і творчую моладзь Слонімшчына, а таксама захаваць памяць пра паэта-земляка Анатоля Іверса (1912-1999), надаўшы яго імя літаратурнаму аб’яднанню. Па ініцыятыве Івана Сяргейчыка выдадзены ў Слонімскай друкарні літаратурна-публіцыстычны зборнік членаў слонімскага літаб’яднання „Золак над Шчарай” (1994) і літаратурны альманах „Пад гукі паланеза” (2005), у якіх сабраны творы мясцовых літаратараў.

Кнігі Івана Сяргейчыка
Кнігі Івана Сяргейчыка

Паэтычныя радкі Івана Сяргейчыка друкаваліся і ў зборніку вершаў паэтаў Зэльвеншчыны „Зоры над Зальвянкай” (Слонім, 2008). У адным з вершаў ён напісаў:

Сам сабе я патрапіць ніяк не магу

Не стасуюцца ява з жаданнем:

То ад лета у восень ашалела бягу,

То зіме прызначаю спатканне

Сапраўды, гады бягуць хутка. Івана Сяргейчыка не стала ў чэрвені 2006 года. Здаецца ўчора з ім гутарыў, разважаў, смяяліся мы і жартавалі, а прайшлі ўжо 14 гады.

Сяргей Чыгрын

Фота з архіва Івана Сергейчыка

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (461) – У берасьцейскай друкарні у 1563 г. была надрукавана Біблія – адно з самых поўных і лепшых тагачасных выданьняў, вядомая як „Радзівілаўская Біблія”.
  • (142) – 3.11.1882 г. у Акінчыцах нар. Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міцкевіч, пам. 13.08.1956 г. у Мeнску), пісьменьнік, грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры. Друкавацца пачаў у 1906 г. у газэце „Наша Доля”, паэмы „Новая зямля” (1923), „Сымон-музыка” (1925), „Суд у лесе” (1943), „Адплата” (1946), „Рыбакова хата” (1947), аповесьці, п’есы, каля дваццаці зборнікаў вершаў, апавяданьняў, нарысаў ды іншых.
  • (114) – выданьне у 1910 г. першага зборніка вершаў Якуба Коласа „Песьні жальбы”.
  • (87) – 3.11.1937 г. расстраляны саветамі Максім Бурсевіч (нар. 9.08.1890 г. у Чамярах каля Слоніма), нацыянальны дзеяч, сакратар БСР Грамады.
  • (87) – 3.11.1937 г. расстраляны саветамі Павал Валошын (нар. 10.07.1891 г. у Гаркавічах Сакольскага павету), дзеяч БСР Грамады, дэпутат Сойма (1923-1928).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis