Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Беларусь – Расeя

Што чуваць з інтэграцыяй?

Напрыканцы 2019 года ў Беларусі было неспакойна. Лукашэнка з Пуціным ездзілі на розныя сустрэчы, актыўна абмяркоўвалі розныя дарожныя карты і кошты на газ. У той час у Беларусі жа было вельмі неспакойна. Неабыякавыя да незалежнасці краіны выходзілі на мітынгі і актыўна паказвалі, што яны не хочуць аніякай паглыбленай інтэграцыі з Расеяй.

Без хапуну, але з адміністрацыйнымі справамі

Акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй, якія адбыліся ў снежні 2019 года, вылучаліся па адразу некалькіх пунктах. Па-першае, сваёй шматлюднасцю. Дэмакратычным сілам удалося за вельмі кароткі тэрмін вывесці на вуліцы сотні людзей. Па-другое, на вуліцы выйшла шмат моладзі, якая раней не брала ўдзелу ў пратэстах. Прыемна, што так шмат неабыякавых маладзёнаў пераймаецца лёсам Беларусі. Па-трэцяе, фармат і маршруты былі незвычайнымі. Замест стандартных пратэстаў на плошчах, удзельнікі адправіліся ў шпацыр па менскіх вуліцах. Па-чацвёртае і, бадай што, самае незвычайнае – удзельнікаў недазволенай уладамі акцыі ніхто не затрымліваў.

Менавіта гэта і натхняла новых удзельнікаў: яны бачылі, што выказваць сваё меркаванне – гэта бяспечна. Рэдкі выпадак, калі беларуская міліцыя ахоўвае пратэстоўцаў, але не затрымлівае іх.

Так прайшлі першыя чатыры акцыі. Праз два тыдні стала зразумела, што ўрад і не думаў забывацца, што пратэсты былі незаконнымі. Пачаўся судовы канвеер. Мноства судоў праходзілі ледзь не адначасова, на паседжанне адводзілася каля 15 хвілінаў. Асуджаныя атрымоўвалі вялікія штрафы – 400, 500 ці нават тысячу даляраў. Некаторыя патрапілі ў вязні.

Успаміны асуджанага

Станіслаў Шашок, беларускія актывіст і кандыдат у дэпутаты ад аб’яднання «Моладзевы блок», стаў адным з тых, хто Новы год і Каляды сустрэў у вязніцы. Маладога чалавека затрымалі невядомыя ў цывільным, калі ён вяртаўся дадому. Кінулі ў бусік, завезлі ў РАУС. Бацькам і сябрам хлопца не казалі, дзе ён знаходзіцца. На суд праваабаронцы трапілі ледзь не выпадкова, дзякуючы дабрыні прыбіральшчыцы. Вырак – 15 содняў.

Я не шкадую, што пайшоў на пратэст. Я выходзіў нават не столькі супраць інтэграцыі з Расеяй, колькі таму, што ў мяне ёсць права выходзіць і аніхто не мусіць мяне кранаць за гэта.

Стас кажа, што ў некаторым сэнсе сядзець было карысна. Маўляў, ён атрымаў магчымасць выхаваць сябе, свой дух, гэта была трэніроўка ў прыняцці вырашэнняў і абароне правоў.

Стас Шашок
Стас Шашок

У Беларусі права на мірныя сходы моцна абмежаванае як і па законе, так і на практыцы, – тлумачыць Наталля Сацункевіч з праваабарончага цэнтру «Вясна». – Трэба атрымаць дазвол, падаць заяву на правядзенне, паказаць шмат пунктаў: хто праводзіць, як, з якой мэтаю.

Апроч гэтага арганізатары мусяць заключыць дамову і аплаціць паслугі міліцыі, хуткай дапамогі і ЖКГ па ахове схода. На практыцы на гэта атрымліваюцца вельмі вялікія сумы, таму і судзіць не вар­та.

Удзельнікаў акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй судзілі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Часам іх вінавацілі, што яны трымалі ў руках бчб-сцягі і выкрыквалі лозунгі «Незалежнасць» і «Жыве Беларусь!», – кажа Наталля Сацункевіч.

Наталля Сацункевіч
Наталля Сацункевіч

Паводле ацэнак праваабаронцаў акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі былі мірнымі, і мусілі падлягаць ахове дзяржавы. Але беларускі ўрад трактуе іх як несанкцыянаваныя мерапрыемствы і карае па ўсёй строгасці: буйнымі штрафамі ці затрыманнямі.

Рэкардсменам па колькасці адміністратыўных арыштаў стаў віцебскі блогер Шэры Кот. Агулам ён атрымаў 120 содняў адміністрацыйных арыштаў. Але ў няволі блогер адбыў толькі 26 содняў. Штрафаў на самую вялікую колькасць атрымала віцебская актывістка Алена Янушкоўская – на суму амаль 2,5 тысячы долараў.

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», агулам за ўдзел у акцыях асудзілі 132 чалавекі. Іх асудзілі на 65 тысячаў даляраў штрафаў і 375 содняў адміністратыўных арыштаў. Усяго было праведзена 202 судовых паседжанні.

Што адбываецца з інтэграцыяй зараз?

Зараз у інфармацыйным полі Беларусі пытанні інтэграцыі адышлі на другі план. Падаецца, што абодва бакі не збіраюцца мяняць свае пазіцыі і саступаць. Беларусь пачынае пакрысе шукаць іншыя магчымасці ў нафтавым пытанні: напрыклад, дамаўляцца з Нарвегіяй аб пастаўках паліва праз літоўскія парты. Таксама Беларусь пачынае купляць нафту ў Азербайджане.

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што беларускі бок не бачыць працягу працы над дарожнымі картамі, пакуль не будзе ўрэгуляванае нафтавае пытанне. На дадзены момант з пачатку года спынены пастаўкі ў Беларусь расейскай нафты. З сакавіка без прэміі пастаўкі аднавіліся, але іншымі расейскімі кампаніямі.

Выглядае на тое, што беларуская незалежнасць не пад пагрозай. Але гэта значыць, што беларусы стануць яшчэ бядней жыць. Але хіба што пытанне незалежнасці Беларусі – адзінае, у якім пазіцыі ўраду і дэмакратычных сілаў супадаюць.

Ксенія Тарасевіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (773) – у 1251 г. на землі старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага напалі дружыны Галіцка-Валынскага Княства (якое тады знаходзілася ў падданстве ў ханаў Залатой Арды). Барацьба працягвалася некалькі гадоў ды закончылася паражэньнем агрэсараў.
  • (647) – у траўні 1377 г. памёр вялікі князь Аляксандар Альгерд (нар. каля 1296 г.), у манастве прыняў імя Аляксей.
  • (578) – у 1446 г. быў складзены Беларуска-літоўскі летапіс – першы агульны летапісны збор старабеларускай дзяржавы, які дайшоў да нашых дзён.
  • (409) – выданьне ў 1615 г. сацыянальна-палітычнага трактату беларускага гуманісты ды мысьліцеля Міхалона Літвіна „Аб норавах татараў, літоўцаў й масквіцян”.
  • (370) – расійскія войскі ў колькасьці 80-ці тысяч чалавек  на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам у траўні 1654 г. пачалі знішчальны наезд на землі Вялікага Княства Літоўскага. Частка расійскіх войск дайшла да тэрыторыі Беласточчыны. Паводле

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis