Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У Беларусі свой падыход да сусветнай пагрозы

Тыя каранцінныя меры, беларускія ўлады не бачаць у сябе падстаў ажно да такой трывогі. Школы і навучальныя ўстановы працуюць там нармальна, праходзяць культурныя мерапрыемствы, адбываюцца спратыўныя матчы з удзеламм заўзятараў. Адмяняюцца або пераносяцца толькі мерапрыемствы з удзелам дзяцей.

Паводле афіцыйных звестак пад канец сакавіка лік заражаных каронавірусам дасягнуў амаль сотні. Гэта адносна менш чымсьці ў Польшчы і іншых краінах. Таму кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка не загадвае прымяняць жорсткія меры, думаючы што зараза яго народ абыдзе бокам. Мінімалізуе праблему, кажучы што на свеце з-за каронавіруса настаў „масавы псіхоз”. Безразумным назваў закрыванне дзяржаўных межаў. За гэта скрытыкаваў нават „брацкую” Расію. – Бо хто ад каго павінен закрываць мяжу? – пракаментаваў рашэнне Масквы.

Беларусь завельмі не клапоціцца таксама суайчыннікамі, якія працуюць, вучацца або адпачываюць у іншых краінах. – Калі яны ад нас з’ехалі, няхай там сядзяць, – сказаў у палове сакавіка Лукашэнка. Аднак Міністэрства замежных спраў усё-такі сарганізавала дапамогу ў вяртанні іх у Беларусь. Але перадусім турыстам. Такую патрэбу заявіла ў консульствах Беларусі ажно восем тысяч асоб. Беларускі МЗС рашуча намаўляе грамадзян, каб пакуль не выязджалі з краіны. Безвынікова, бо толькі ў адзін тыдзень у палове сакавіка за мяжу падалося каля 11 тысяч беларускіх турыстаў.

У тэлебачанні і іншых беларускіх сродках масавай інфармацыі пра сітуацыю з каронавірсам гаворыцца штодня, але не ў такі трывожны спосаб як у Польшчы. Дзяржаўныя тэлеканалы амаль не паказваюць трагічнай сітуацыі ў Італіі, што з’яўляецца яркім доказам рэальнай пагрозы ад каронавіруса.

Нягледзячы на гэта беларускія медыкі па меры магчымасцей рыхтуюцца да выбуху эпідэміі ў краіне. Арганізуюць ложкі ў шпіталях і апаратуру. Глядзяць аднак перадусім на Лукашэнку, а не на рэальныя меры, якія трэба прымаць.

Стрыманасць кіраўніка дзяржавы вынікае аднак найперш з аграмадных коштаў увядзення ў краіне каранціна. Тымчасам Беларусь паглыбляецца ў эканамічным крызісе. Мала што ў дзяржаўнай казне няма запасу грошай (на надзвычайныя, такія як цяпер сітуацыі), то расце задоўжанасць. У сувязі з абмежаваннямі Масквы ў пастаўках паліваў, да нерантабельнай эканомікі Беларусі трэба дакладаць штораз больш грошай. А няма з чаго.

Беларускі рубель раптоўна паслабеў. У банках пачынае не хапаць валюты, бо людзі на ўсякі выпадак пачалі выплачваць долары і еўра.

Грамадзянам, якія ўжо адчуваюць пагаршанне ўзроўню жыцця, Лукашэнка з экранаў тэлевізараў тлумачыць, што гэта вынік агульнага сусветнага эканамічнага крызісу. Пра сапраўдныя прычыны – няўвядзенне рэформаў – маўчыць. Гэта цяпер яму надта невыгадна, паколькі да жніўня павінны адбыцца прэзідэнцкія выбары, у якіх свой удзел даўно заявіў.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (414) – пачатак пабудовы ў Менску ў 1611 г. Петрапаўлаўскай царквы, выдатнага помніка архітэктуры барока. Пабудова была завершана ў 1613 годзе.
  • (268) – 3.06.1757 г. у Несьвіжы пам. Ян Пашакоўскі (нар. 14.02.1684 г. у Шэдуве Шаўляйскага пав.), пэдагог і выдавец. Вучыў сыноў Міхала Радзівіла «Рыбанькі», на працягу 1737-1749 гг. выдаў у Вільні 20 „Палітычных каляндарыкаў”, якія запачаткавалі пэрыядычны друк у Вільні.
  • (162) – 3.06.1863 г. адбылася бітва паміж паўстанцамі і царскімі вайскамі пад Мілавідамі каля Слоніма.
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com