Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Чаму Беларусь пашырыла бязвізавую зону?

З 7 лістапада бязвізавая зона пры беларуска-польскай мяжы значна пашырылася. Беларусь ужо трэці год паступова адкрываецца для жыхароў Еўрапейскага Саюза. Першай ластаўкай стала Гародня, якая стала бязвізавай напрыканцы 2016 года. Потым – Белавежская пушча. Наступным крокам стала магчымасць прыязджаць у Беларусь без візы праз менскі аэрапорт і Бярэсце. І вось зараз усе памежныя з Польшчай раёны Гродзенскай і Берасцейскай абласцёў і Ваўкавыскі раён аб’ядноўваюцца ў адну зону «Гародня-Бярэсце». Апроч гэтага можна будзе перасякаць мяжу без візы таксама праз два дадатковыя памежныя пераходы: Беняконі і Бераставіца. Паводле новых правілаў, замежнікі з 73 краін (сярод якіх і Польшча, і астатнія краіны-сябры Еўрапейскага Саюза) могуць наведаць гэтыя краіны на тэрмін да 15 дзён у складзе арганізаваных турыстычных груп.

А што думаюць эксперты наконт гэтых зменаў?

Андрэй Ялісеяў, дырэктар даследчага цэнтру EAST:

– Беларускія ўлады пашыраюць бязвізавы рэжым, бо назапашаны досвед папярэдніх бязвізавых ініцыятываў засведчыў, што іхныя выгоды перавышаюць рызыкі ў сферы бяспекі. Эканамічныя выгоды ад бязвізавых прылётаў перадусім тычацца авіякампаніі «Белавія», элітнага сегменту гатэльнага ды гульнявога бізнесу. Таксама выгады ад памежных рэжымаў тычацца прыбыткаў мясцовых бюджэтаў ад большай турыстычнай актыўнасці.

Гродна. З 7 лістапада бязвізавая зона пашырылася яшчэ на Ваўкавыск (Фота Юркі Хмялеўскага)
Гродна. З 7 лістапада бязвізавая зона пашырылася яшчэ на Ваўкавыск
(Фота Юркі Хмялеўскага)

Справа ў тым, што Беларусь з 2010 года блакуе запуск пагадненняў аб малым памежным руху з Польшчай і Літвой. Паводле іх пастаянныя рэзідэнты памежжа па абодва бакі мяжы (30-50 км ад памежнай лініі) мусілі мець права бязвізавых паездак у суседняе памежжа. Замест таго каб запусціць доўгачаканыя пагадненні, беларускія ўлады прыадчыняюць дзверы ў адзін бок. Сітуацыя выглядае так, што замест увядзення бязвізавага памежжа для жыхароў па абодва бакі мяжы, Беларусь прыадчыніла вялікую частку свайго памежжа для замежнікаў, не спрыяючы мабільнасці сваіх уласных грамадзянаў.

Таму мы не можам казаць, што Беларусь адкрываецца Захаду. Хутчэй прыадкрываецца, і на сваіх умовах. Калі б беларускія ўлады былі сапраўды зацікаўленыя адкрыцца ЕС у большай ступені, то не зацягнулі далей за ўсе краіны Усходняй Еўропы з запускам пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме з ЕС, і даўно б запусцілі амаль дзесяць год як гатовыя пагадненні аб малых памежных рухах з Польшчай і Літвой, якія ўводзяць бязвізавы рэжым для жыхароў двух бакоў і на ўсім працягу мяжы, а не кавалкамі.

Юры Чавусаў, палітолаг:

– Калі гаворка ідзе пра пашырэнне тэрыторый і магчымасцяў карыстання бязвізавым рэжымам, то варта задацца пытаннем: чаму ўсё ідзе так паступова? Натуральна, што праз інтэграцыю і агульную мытную прастору з Расіяй мы не можам цалкам адкрыць межы для Еўрасаюза. Таму гэтыя пашырэнні маюць характар нейкага эксперыменту.

Галоўная прычына, чаму Беларусь пашырае бязвізавы рэжым – гэта нарошчванне турыстычнай інфраструктуры, павялічваць турыстычныя плыні і атрымліваць дадатковыя паступленні ў бюджэты раёнаў.

Прычым фармаванне бязвізавай зоны пачыналася з Аўгустаўскага каналу. І бязвізавая зона ў бягучым выглядзе натуральна разлічана на рэкрэацыйна-турыстычныя інтарэсы, у першую чаргу, грамадзянаў Польшчы. Якім можа быць цікава наведаць тэрыторыі Заходняй Беларусі, якія калісьці ўваходзілі ў II Рэч Паспалітую. Бязвізавыя раёны не мяжуюць з Расіяй. Ёсць інфраструктурная падтрымка ад Еўрапейскага Саюза: існуюць еўрапейскія праекты па памежным супрацоўніцтве, праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі па ўмацоўванні памежнай інфраструктуры.

Алесь Лагвінец, палітолаг, заснавальнік грамадскага руху «Дзея»:

– Трэба добра разумець, што адзіная прычына ўвядзення ды пашырэння бязвізу, як праз аэрапорт, так і прымежнага на Берасцейшчыне ды Гарадзеншчыне – грашовая. Улады хочуць больш зарабляць на турызме, каб хоць неяк ажывіць дэпрэсіўны стан гаспадаркі, асабліва ў рэгіёнах Беларусі.

Праз «групавы» прынцып прымежнага безвізу ўлады хочуць мець большыя магчымасці кантраляваць такія візіты, а таксама – каб з іх найперш карысталі турфірмы, якія прасцей кантраляваць і якія могуць скіроўваць попыт на дзяржінфраструктуру, а не прыватнікаў.

Улады працягваюць дыскрымінаваць уласных грамадзянаў, беларусаў, бо дагэтуль не набылі моц праз адмову афіцыйнага Мінска пагадненні аб малым памежным руху з Літвой ды Польшчай, з якіх маглі б карыстаць больш за мільён беларусаў. Тут вельмі добра праглядаецца цынізм і хлусня рэжыму: для ўезду замежнікаў у Беларусь інфраструктура дастатковая, а для выеду беларусаў – не. Таксама пры ўсіх нараканнях на Еўрасаюз з прычыны дэ-факта пагаршэння цягам апошняга году сітуацыі з атрыманнем беларусамі шэнгенскіх візаў, галоўны вінаваты ў адсутнасці Дамовы аб спрошчаным візавым рэжыме, а таксама ў бязвізе з ЕС па прыкладзе Украіны, Грузіі ды Малдовы – рэжым Лукашэнкі, які баіцца большай адкрытасці Беларусі і большых магчымасцяў вандраваць для беларусаў.

Вось чаму збліжэнне з Еўрасаюзам вельмі непаслядоўнае, казённае і істотна адстае ад паляпшэння выязных і эканамічных магчымасцяў беларусаў.

Арцём Шрайбман, кантрыбутар TUT.by:

– У чарговым пашырэнні бязвізвага рэжыму не варта шукаць вялікай палітыкі – тут відавочны прагматычны інтарэс. Чым болей турыстаў прыязджае ў Беларусь, тым болей яны тут пакідаюць грошай. А цяпер у Беларусі нестабільнае эканамічнае становішча, рост вельмі няўпэўнены, назіраюцца праблемы з Расіяй, таму значна часцей сталі слухаць тых, хто лабіруе розныя формы адкрытасці.

У дадатак улады пабачылі, што аніякіх праблемаў, звязаных з незаконнай міграцыяй, парушэннямі беларускага заканадаўства з-за бязвізавых рэжымаў не адбываецца. Што да абмежаванняў: патрэбны быў кампраміс паміж ліберальным лобі (Міністэрствам замежных спраў, Мністэрствам спорту і турызму) і сілавым лобі (Міністэрствам унутраных спраў). Таму прагрэсіўная ініцыятыва была прынятая з бюракратычным кантролем, якія падабаюцца сілавому лобі.

На маю думку гэтыя раёны абралі выключна таму, што яны памежныя. Вырашылі: навошта абмяжоўваць уезд польскім грамадзянам, якія нябедныя і могуць пакідаць тут грошы?

На маю думку, бязвізавы рэжым будзе пашырацца. Тэрміны спрагназаваць не магу. Верагодна, ёсць рамка: спачатку прымаецца нейкая мера, год ці два аналізуецца, як яна працуе. Таму ў бліжэйшы час не трэба чакаць аніякіх крокаў па пашырэнні бязвізу. Ну, і як мне казалі людзі з „сістэмы”, шмат што залежыць ад таго, якая паперка першай апынецца на стале.

Падрыхтавала

Ксенія Тарасевіч

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”. 920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (105) – 28.04.1919 г. быў нарукаваны ў Вільні першы нумар газэты „Беларуская Думка”. Рэдактарам дэмакратычна-нацыянальнага выданьня быў І. Вайцяховіч. Газэта супраціўлялася польскай і бальшавіцкай уладзе на беларускіх землях. Апошні нумар паявіўся 27.07.1919 г.
  • (80) – 28.04.1944 г. у Іўі памёр кс. Ільдэфонс Бобіч (нар. 10.01.1890 г. у Дзедзінцы каля Друі), дзе быў пробашчам з 1930 г. Супрацоўнічаў з беларускімі часопісамі “Беларус” і “Крыніца”, быў прыхільнікам беларускай мовы ў касьцёле. Пахаваны побач касьцёла ў Іўі.
  • (80) – 28.04.1944 г. памёр у бальніцы ў Стоўпцах – пасьля зьбіцьця і зьдзеку – кс. Люцыян Хвецька (нар. 22.11.1889 г. у Дуброве-Беластоцкай), дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. Закончыў гарадзкое 3-кляснае вучылішча ў Саколцы (1904),

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis