Мікалай Шкялёнак. Студэнцкі актывіст і абаронца правоў
Мікалай Шкялёнак нарадзіўся ў 1899 годзе ў вёсцы Пякоціна на Дзісьненшчыне. Пасля Першай сусветнай вайны і падзей Кастрычніцкай Рэвалюцыі ён звязаў сваё жыццё з Вільняй, дзе ў 1932 годзе скончыў факультэт права і грамадскіх навук Унівэрсітэта Стэфана Баторыя. Яшчэ падчас вучобы актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім руху – у 1929 годзе быў абраны старшынём Беларускага Студэнскага Саюзу (БСС) і стаў рэдактарам ягонага выдання «Студэнцкая Думка».
У 1931 годзе Шкялёнак разам з іншымі сябрамі БСС заснаваў карпарацыю «Скарынія» – арганізацыю, што прытрымлівалася праўладных, лаяльных да Польшчы поглядаў, з-за чаго ў асяроддзі студэнтаў яе называлі «беларускай санацыяй».

Вікіпедыя
На пачатку 1930-х гг. працаваў як адвакат, але не пакідаў культурна-асветніцкай дзейнасці. Быў звязаны з Беларускім Навуковым Таварыствам, дзе ў 1939 годзе стаў сакратаром, а таксама ўдзельнічаў у працы літаратурнага часопіса «Калосьсе» і выступаў з лекцыямі ў асяроддзі беларускіх студэнтаў. Друкаваўся ў «Запісах Беларускага Навуковага Таварыства», дзе публікаваў артыкулы, прысвечаныя гісторыі Беларусі. Сярод яго прац таго перыяду варта згадаць: «У трохсотыя ўгодкі смерці Вялікага канцлера Льва Сапегі», «Копныя суды», «Падзел гісторыі Беларусі на перыяды», «Культурнае рабства».
У 1936 годзе М. Шкялёнак далучыўся да ініцыятывы ксяндза Вінцэся Гадлеўскага і стаў адным з заснавальнікаў газеты «Беларускі фронт». Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ён заставаўся ў Вільні да чэрвеня 1940 года, калі разам з кс. В. Гадлеўскім перайшоў савецкую мяжу. Неўзабаве яны абодва апынуліся ў Варшаве.
У пачатку 1940-х гг. Шкялёнак пераехаў у Берлін, дзе далучыўся да рэдакцыі беларускай газеты «Раніца», а ў 1942 годзе стаў яе галоўным рэдактарам. Менавіта там ён выступіў з ініцыятывай стварэння Беларускага камітэта самапомачы, які ўзначаліў.
У лютым 1943 года прыбыў у Мінск, дзе заняўся рэдакцыяй бюлетэня «Беларуская карэспандэнцыя». Пасля забойства рэдактара «Беларускай газеты» Уладзіслава Казлоўскага заняў яго пасаду. У тым жа годзе стаў віцэ-прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады. У чэрвені 1944 года ўдзельнічаў у працы Другога Усебеларускага кангрэсу, дзе выступіў з дакладам, у якім аспрэчваў легітымнасць савецкіх і польскіх рашэнняў у дачыненні да беларускай зямлі і народу.
У канцы вайны Шкялёнак вярнуўся ў Берлін, адкуль разам з групай бежанцаў накіраваўся ў Польшчу – мяркуючы, што гэта прамежкавы этап на шляху вяртання на Беларусь. Аднак быў выдадзены агентам НКУС і арыштаваны. Пасля перасылкі ў Мінск у 1946 годзе ён быў асуджаны і расстраляны.
Варта ўзгадаць, што ў Беластоку ў 2003 годзе Беларускім Гістарычным Таварыствам была выдадзена яго кніга «Беларусь і суседзі. Гістарычныя нарысы».
Лявон Вітан-Дубейкаўскі. Сціплы архітэктар падмуркаў беларускага руху
Лявон Вітан-Дубейкаўскі нарадзіўся 19 ліпеня 1859 года ў вёсцы Дубейкава (павет Мсціслаў, Магілёўская губерня) у сям’і дробнага шляхціца Яна Дубейкаўскага. Хрост адбыўся ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мсціславе. Пасля заканчэння гімназіі ён у сямнаццацігадовым узросце пераехаў у Варшаву, дзе паступіў у Школу будаўнічых рамёстваў. Каб аплачваць вучобу, працаваў на будоўлях. Аднак праз два гады вярнуўся на радзіму і заняўся рэстаўрацыяй старых будынкаў.
У 1890-х гадах кіраваў аднаўленнем касцёлаў у Мсціславе, Магілёве, Оршы, Крычаве і Чачэрску. Падчас аднаго з гэтых праектаў пазнаёміўся з маладым святаром, які адкрыў яму беларускую літаратуру. Першай кнігай, што ўразіла яго, стаў зборнік вершаў Францішка Багушэвіча „ ”.

Вікіпедыя
Пасля атрымання дазволу на будаўніцтва касцёла ў Смаленску, Вітан-Дубейкаўскі пераехаў туды на сталае жыхарства. У 1897 годзе заснаваў уласнае прадпрыемства „Таварыства Л. Дубейкаўскага і Ко”, а затым – завод жалезабетонных вырабаў. Каб удасканаліць свае веды, паехаў у Пецярбург, дзе здаў экстэрнам экзамен у Інстытуце грамадзянскіх інжынераў і атрымаў дыплом інжынера-архітэктара.
Пасля расійска-японскай вайны і рэвалюцыі 1905 года ліквідаваў сваю фірму і выехаў вучыцца ў Парыж, дзе ў 1907–1910 гадах навучаўся ў cole spciale d’architecture. Вярнуўшыся, працаваў у архітэктурным бюро ў Варшаве, выкладаў у тэхнічнай школе, а ў 1913 годзе адкрыў уласнае бюро і далучыўся да Варшаўскага архітэктурнага таварыства.
Вітан-Дубейкаўскі падтрымліваў сувязі з беларускімі інтэлектуаламі ў Вільні, выпісваў „ ” і газету беларускіх каталікоў „”, падтрымліваў фінансава выдавецкую суполку „ ”. Падчас Першай сусветнай вайны, у 1916 годзе, пераехаў у Пецярбург і ў 1917 годзе ўвайшоў у склад дэлегацыі да Часовага ўраду па пытаннях беларускага самакіравання. Неўзабаве да рэвалюцыі асела ў маёнтку Міхаўцы пад Радашковічамі, у доме беларускага дзеяча Аляксандра Уласава.
1 чэрвеня 1918 года быў прызначаны галоўным урадавым архітэктарам Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1919 годзе стаў адным з ініцыятараў стварэння Польска-беларускага таварыства. Паводле ўспамінаў аднаго з сузаснавальнікаў, Эдварда Вайніловіча, Вітан-Дубейкаўскі быў чалавекам «вельмі прыстойным, ураўнаважаным, з якім заўсёды можна было дамовіцца». Тады ж далучыўся да Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
У чэрвені таго ж года быў зацверджаны прэм’ерам Антонам Луцкевічам на пасаду консула БНР у Варшаве. Увосень 1919 года ініцыяваў стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта ў Варшаве і стаў яго старшынём.
25 лютага 1922 года Лявон Вітан-Дубейкаўскі ажаніўся з Юліянай Менке, прадстаўніцай старадаўняга віленскага нямецкага роду. У 1930-х гадах уступіў у Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК), а таксама далучыўся да рэдакцыі газеты „ ”. Сустрэчы рэдакцыі часта праходзілі ў яго доме на вул. Падгорнай у Вільні. У 1935 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.
Памёр 6 лістапада 1940 года ў Вільні пасля цяжкай анкалагічнай хваробы страўніка. Пахаваны на могілках Росы. Яго жонка. Юліяна, пасля вайны эмігравала ў ЗША.
Усе тыя асобы – Вацлаў Пануцэвіч,Мікалай Шкялёнак і Лявон Вітан-Дубейкаўскі – сведчаць аб тым, што людзі розных прафесіяў: юрыст, настаўнік і выбітны архітэктар, імкнуліся зрабіць унёсак у агульную справу на карысць беларушчыны. Прадстаўнікі інтэлігенцыі, якія не гледзячы на складаныя ўмовы дзяржаўнага ціску, вайны ці эміграцыі працягвалі захоўваць вернасць свайму народу і рабіць працу дзеля яго лепшай будучыні.
(працяг будзе)
Герман Кавалеўскі
Аўтар – выпускік гістарычнага факультэту Унівэрсітэту Казіміра Вялікага ў Быдгашчы, настаўнік гісторыі.










