Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Першы этап Алімпіяды беларускай мовы ў Любліне

У бягучым навучальным годзе 2024/2025 у Люблінскім ваяводстве ўпершыню адбыўся школьны этап Усяпольскай Алімпіяды па беларускай мове. Галоўная тэма XXXI выдання Алімпіяды – Жыццё і творчасць Васіля Быкава.

Алімпіяда мае акрэдытацыю Міністра адукацыі і навукі (пастанова МЕНіС ад 29.01.2002 г. аб арганізацыі і правядзенні конкурсаў, турніраў і алімпіяд), што падкрэслівае яе прэстыж і важнасць у развіцці моўных і культурных кампетэнцый удзельнікаў. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Адрасаваная Алімпіяда вучням, якія цікавяцца беларускай мовай, літаратурай і культурай, і навучаюцца ва ўсіх тыпах школ надбазавага ўзроўню і сярэдніх школ для моладзі.

Першыя адборы адбыліся ў сераду, 4 снежня 2024 года, на Філалагічным факультэце Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай ў Любліне. Удзел у іх прынялі вучні Комплексу сельскагаспадарчых школ Цэнтра прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў Пшчэляй Волі і Сярэдземнаморскага ліцэя імя св. Дамініка Гузмана ў Любліне. Асобна трэба падзякаваць рэдакцыям беластоцкіх беларускіх выданняў — штотыднёвіка Ніва і грамадска-культурнага штомесячніка Часопіс – за бясплатнае прадстаўленне друкаваных матэрыялаў для вучняў, якія рыхтаваліся да алімпіяды ў Пшчэляй Волі.

Ініцыятарам правядзення адбораў для вучняў Люблінскага ваяводства стаў а. д-р Андрэй Канаховіч, метадычны дарадца Люблінскага самакіравальнага цэнтра павышэння кваліфікацыі настаўнікаў, а таксама настаўнік вучняў з Пшчэляй Волі. Варта падкрэсліць, што міжшкольныя адборы ў Люблінскім ваяводстве былі арганізаваныя ўпершыню за больш чым 30-гадовую гісторыю Алімпіяды. Дзякуючы намаганням арганізатараў, супрацоўніцтву з Галоўным камітэтам Алімпіяды беларускай мовы пры Кафедры беларусазнаўства Варшаўскага ўніверсітэта і люблінскімі беларусазнаўцамі з Філалагічнага факультэта Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай, атрымалася арганізаваць гэты этап для вучняў нашага рэгіёну.

Адборы складаліся з дзвюх частак: пісьмовай і вуснай. У пісьмовай частцы ўдзельнікі павінны былі самастойна напісаць працу на адну з трох прапанаваных тэм, звязаных з галоўнай тэмай гэтага года. Тэмы патрабавалі ўмення аналізу, аргументацыі і свабоднага валодання беларускай мовай.

У вуснай частцы ўдзельнікі адказвалі на пытанні па загадзя падрыхтаваных творах, а таксама дэманстравалі веды граматыкі і моўных аспектаў. У гэтай частцы важнымі былі як грунтоўнае веданне матэрыялу, так і здольнасць свабодна выказвацца на беларускай мове.

Абедзве часткі адбораў дазволілі ўдзельнікам прадэманстраваць высокі ўзровень ведаў і моўных уменняў, што выклікала прызнанне конкурснай камісіі, у склад якой уваходзілі д-р Наталля Русецкая і д-р габілітаваны Ядвіга Казлоўская-Дода. Вынікі адбораў былі абвешчаныя на наступны дзень і пацвердзілі грунтоўную падрыхтоўку нашых вучняў, якія прайшлі ў другі акруговы этап Усяпольскай Алімпіяды па беларускай мове.

Шчыра віншуем!

айцец д-р Андрэй Канахович

Фота аўтара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (762) – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com