Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Фотаконкурс

Падляшша ў аб’ектыве 2024

15 снежня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы былі падведзены вынікі юбілейнага 20-га Усяпольскага фотаконкурсу „Падляшша ў аб’ектыве” імя Віктара Волкава. Прыняло ў ім удзел 181 аўтар (рэкордная колькасць) з усяе Польшчы, найбольш з Падляшскага ваяводства, таксама Мазавецкага, Люблінскага і Ўлёнскага. Агулам прыслалі яны амаль 500 фотаздымкаў, якія прадстаўляюць наш рэгіён.

Дасланыя працы ацэньвалі прафесійныя фатографы, сябры незабыўнага Віктара Волкава. Гэта аўтарка фільмаў аб прыродзе Бажэна Валенцік, журналіст і падарожнік Тамаш Класоўскі, ляснік і кінарэжысёр Яраслаў Хыра і фотарэпарцёр Міхал Косць, таксама дырэктар беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк як арганізатар.

Музычны акцэнт падчас вернісажу
Музычны акцэнт падчас вернісажу

Як кожны год на конкурсных фотаздымках прадстаўлены былі архітэктура, прырода і людзі. На іх відаць таксама як мяняецца Падляшша. Штораз менш ужо традыцыйнага краявіду ды ідылічнай вясковасці як на займальных здымках Волкава. Ідзе новае, якое не такое прывабнае. Гаварылі пра гэта таксама члены журы, якое ацаняла конкурсныя працы перадусім з мастацкага боку, шукаючы ў іх нейкай глыбейшай думкі і рэфлексіі.

І-ая ўзнагарода. Зіма, скіт у Адрынках. Фота Мацея Бэхты з Варшавы
І-ая ўзнагарода. Зіма, скіт у Адрынках. Фота Мацея Бэхты з Варшавы

Бажэна Валенцік дзякавала ўдзельнікам конкурсу, што на здымках паказываюць „багацце нашага ўсходу, не толькі прыгожую прыроду, захады сонца, зуброў ваўкоў, але таксама тутэйшую культуру”.

IІ-ая ўзнагарода. Зубры ў Аляксандроўцы пад Крынкамі. Фота Яраслава Якубчака з Крынак
IІ-ая ўзнагарода. Зубры ў Аляксандроўцы пад Крынкамі. Фота Яраслава Якубчака з Крынак

Тамаш Класоўскі сказаў, што „калісь Падляшша было прывабным для фатаграфіі, а цяпер гэта складанае, бо тое што старое і характэрнае для гэтага рэгіёну паступова знікае”.

Вылучэнне. Паломніцтва з Яблачына на пераправе праз Буг у Мельніку. Фота Анны Мяжаеўскай-Мізёлэк з Вышкава
Вылучэнне. Паломніцтва з Яблачына на пераправе праз Буг у Мельніку. Фота Анны Мяжаеўскай-Мізёлэк з Вышкава

Падляшша надалей застаецца культурнай мазаікай з беларускасцю, праваслаўем, непаўторнай архітэктурай ды ўнікальнай прыродай. Ёсць тут яшчэ што фатаграфаваць, каб дакументаваць такое багацце.

Лаўрэатам першай прэміі ў конкурсе стаў Мацей Бэхта з Варшавы. Журы было захоплена яго фотаздымкам, на якім па-мастацку паказаў купалы царквы са скіта-пустэльні ў Адрынках зімовай парою.

Вылучэнне. Сінагога ў Тыкоціне. Фота Дароты Сікорскай-Песьцюк з Ольштына
Вылучэнне. Сінагога ў Тыкоціне. Фота Дароты Сікорскай-Песьцюк з Ольштына

Акрамя прызоў і памятных дыпломаў пераможцы атрымалі ўнікальныя статуэткі, спецыяльна зробленыя мастаком з Нараўкі Славамірам Харкевічам.

ІІІ-ая ўзнагарода. Падляшскі трыпціх. Партрэты з Пагарэльцаў. Адам. Фота Кароля Залеўскага з Янова-Падляшскага
ІІІ-ая ўзнагарода. Падляшскі трыпціх. Партрэты з Пагарэльцаў. Адам. Фота Кароля Залеўскага з Янова-Падляшскага

Падчас вернісажу з беларуска-палескім рэпертуарам песень выступіў фалклорны калектыў „Жэмерва” з бельскіх Студзіводаў.

Арганізатарам фотаконкурсу з’яўляецца беларускі музей у Гайнаўцы пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, таксама Падляшскага ваяводства, горада Гайнаўка і Гайнаўскага павета.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (771) – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам.
  • (96) – 9.05.1929 г. пачала працу камісія ЦК ВКП(б), якая абсьледавала практыку правядзеньня новай нацыянальнай палітыкі ў Беларускай ССР. Вывады камісіі сталі падставай для фізічнай крывавай расправы з беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй.
  • (72) – 9.05.1953 г. у Менску выйшаў І нумар месячніка „Маладосць”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com