Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У студзені

■975 – У 1044 г. пачаў княжыць у Полацку Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей), выдатны беларускі сярэднявечны манарх. Ягоныя ўчынкі апеты ў славутай паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”.

■635 – У 1384 г. „Пагоня” стала афіцыйным гербам Вялікагя Княства Літоўскага.

■365 – 18.01.1654 г. Пераяслаўская казацкая рада вырашыла пра далучэньне Украіны да Расійскай дзяржавы (пацьвердзіла рашэньне Масквы).

■290 – 4.01.1729 г. у  маёнтку Ясянец Наваградзкага павету нар. Іаахім Ігнацы Храптовіч (пам. 4.03.1812 г.), выдатны грамадзкі і дзяржаўны дзеяч, філёзаф, публіцыст, паэт. З 70-ых гадоў у Шчорсах сабраў аграмадную бібліятэку, вялікія дасягненьні меў у гаспадарчай галіне, ягоныя маёнткі мелі найлепшыя плёны ва ўсім ВКЛ (працу выконвалі ў іх наёмныя работнікі).

■215 – 25.01.1804 г. у Гейстунах на Ашмяншчыне нар. Антон Эдвард Адынец (Інацэнты Старушкевіч), рамантычны паэт і перакладчык. Закончыў базыльяньскую школу ў Барунах і Віленскі ўнівэрсытэт (1823); напісаў „Pieśń filomatów”. Памёр 15.01.1885 г.

■155 – 25.01.1869 г. у фальварку Кавалі каля Мядзеля нар. Адам Гурыновіч, беларускі паэт. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхналягічным інстытуце (1887-1893). Прасьледаваны за рэвалюцыйную дзейнасьць. Памёр ад чорнай воспы ў фальварку Крыстынопаль каля Смаргоні.

■135 – 18.01.1884 г. у Карандах Ашмянскага павету нар. Адам Лісоўскі, беларускі ксёндз, прыхільнік беларусізацыі касьцёла ў Беларусі; з 1907 г. служыў у Магілёве, Менску, Маскве, Гарадзішчы на Піншчыне, Ігумені, Каралішчавічах і Анопалі. У 1922 г. узначаліў Менскі дэканат. Тады і арыштаваны органамі бяспекі і асуджаны на 5 гадоў турмы. У выніку абмену палі­тычнымі вязьнямі выехаў у 1924 г. у Польшчу. Служыў у Гарадзішчы на Піншчыне і ў Вышках. Памёр 9.10.1929 г. у Варшаве. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Кляшчэлях на Беласточчыне.

■135 – 23.01.1884 г. нар. У Вознаўшчыне Вілейскага пав. Францішак Будзька, беларускі ксёндз, адзін з прыхільнікаў беларусізацыі каталіцкага касьцёла на Беларусі; памёр 2.01.1920 г. у Янагрудзе на Полаччыне.

■135 – 29.01.1884 г. нар. у Шаўлях Антон Луцкевіч – выдатны нацыянальны дзеяч. Вышэйшую адукацыю пачаў у Пецярбурзе у 1902 г. Адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня, між іншым адзін з заснавальнікаў „Нашай Долі” і «Нашай Нівы». У 1917 г. быў старшынёй Віленскай Беларускай Рады. На пасяджэньні Народнага Сакратарыяту БНР выступіў з прапановай абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Быў старшынёй Рады Народных Міністраў БНР, міністрам замежных спраў. У 1922 г. узначаліў у Вільні Беларускі Выбарчы Камітэт. У канцы 20-тых адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці. Вялікую актыўнасьць праяўляў у культурна-публіцыстычнай галіне. Быў між іншым старшынёй Беларускага Навуковага Таварыства, дырэктарам Беларускага Музэя ім. І. Луцкевіча. У канцы верасьня 1939 г. быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Памёр 23.03.1942 г. на перасыльным пункце Актарск Саратаўскай вобласьці.

■130 – 23.01.1899 г. у Чылі памёр Ігнат Дамэйка, геоляг (нар. 22.08.1802 г. у Мядзьведцы). Закончыў Шчучынскі калегіюм і Віленскі ўнівэрсытэт (1822). Належаў да філаматаў, за ўдзел у лістападаўскім паўстаньні быў арыштаваны і інтэрнаваны прускімі ўладамі. У 1837 г. закончыў горную школу ў Парыжы і выехаў у Чылі, дзе працаваў у галіне геалёгіі імінэралёгіі. У1884 г. наведаў радзіму.

■100 – 1.01.1919 г. абвяшчэньне ў Смаленску Беларускай ССР. Часовым урадам кіраваў Зьміцер Жылуновіч (закатаваны бальшавікамі 7.04.1937 г.)

■100 – 16.01.1919 г. у Бабруйску нар. Уладзімір Алоўнікаў, беларускі кампазітар. У 1941 г. закончыў кансэрваторыю, у1962-1982 гг. быў рэктарам Беларускай кансэрваторыі.

■95 – 2.01.1924 г. у Новым Сьвержані нар. Юры Весялкоўскі, дзеяч беларускага руху ў Вялікабрытаніі пасьля другой сусьветнай вайны, аўтар кніг пра гісторыю Беларусі ХХ ст.

■95 – 3.01.1924 г. у Шаркаўшчыне памёр Зянон Якуць, беларускі ксёндз (нар. 22.01.1894 г. у Скурацішках Новааляксандроўскага пав.). Высьвянчаны на ксяндза ў 1919 г., у 1920-1924 гг.служыў

у Шаркаўшчыне, дзе казаньні і катэхізацыю дзяцей вёў на беларускай мове.

■90 – 1.01.1929 г. адкрыцьцё ў Менску Акадэміі Навук БССР.

■90 – 31.01.1929 г. у Менску нар. Анатоль Грыцкевіч, беларускі гісторык.

■80 – 14.01.1939 г. у Качанах на Мядзельшчыне нар. Васіль Шаранговіч, вядомы беларускі мастак.

■75 – У студзені 1944 г. быў забіты польскім падпольлем каля Беластока Мікалай Чарнецкі, грамадзкі дзеяч, пэдагог (нар. 22.05.1899 г. у Малых Азяранах каля Крынак). З пачатку дваццатых гадоў быў зьвязаны зь беларускім рухам. У 1929 г. скончыў Карлаў Унівэрсытэт у Празе, у 1930-1931 гг. выкладаў беларускую мову ў Клецкай Беларускай Гімназіі, пасьля яе закрыцьця жыў у Вільні, між іншым быў адным з выдаўцоў і рэдактараў часопіса „Золак”. У 1939 г. вярнуўся на Беласточчыну.

■60 – 30.01.1955 г. у Суленціне Зелянагорскага ваяводзтва памёр Уладыслаў Маліноўскі, мінскі лекар Янкі Купалы.

■55 – 7.01.1964 г. памёр Янка Журба (Івашын), беларускі паэт (нар. 30.04.1881 г. у Купніне каля Чашнікаў). Закончыў Полацкую настаўніцкую сэмінарыю і Глухаўскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам, дэбютаваў у „Нашай Ніве” ў 1909 г. вершам „На беразе Дзьвіны”, аўтар зборнікаў вершаў: „Заранкі” (1924), „Ясныя шляхі” (1959).

■45 – 2.01.1974 г. у Менску памёр Міхал Станюта, беларускі мастак (нар. 19.09.1881 г. у Ігумені). Вучыўся маляваньня ў Я. Кругера ў Менску. Пасьля І сусьветнай вайны актыўна дзейнічаў у БССР у галіне мастацтва.

■45 – 13.01.1974 г. памёр Іосіф Жыновіч (Жыдовіч), вядомы беларускі цымбаліст (нар. 14.05.1907 г. у Арэшкавічах каля Пухавічаў).

■25 – 15.01.1994 г. у Маладэчне памёр Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык і краязнавец (нар. 8.01.1936 г. у Дамашах каля Маладэчна).

■25 – 26.01.1994 г. памёр Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнавец (нар. 3.09.1927 г. у Канюхах Капыльскага р-ну)..

Апрацавалі
Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (258) – у 1766 г. беларуская праваслаўная шляхта Случчыны ўтварыла канфедэрацыю, якая дамагалася поўнага ўраўнаньня ў правах з каталіцкай шляхтай.
  • (230) – 7.05.1794 г. Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, у якім абяцаў сялянам палепшыць іх юрыдычны статус.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis