Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Выбары як плебісцыт і подых надзеі

 

Напагатове міліцыя, амонаўцы і войска. У турмах палітычныя вязні і незалежныя назіральнікі выбараў. Так выглядаў асноўны дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

65-гадовы Аляксандр Лукашэнка, які 26-ты ўжо год кіруе дзяржавай, за нішто не хоча здаць уладу. Аднак беларускі народ відаць стаміўся ўжо надта доўгім тэатрам аднаго акцёра і хоча ўрэшце перамен. Людзі бачаць, кожны ў сваёй сям’і, што жыць у краіне ёсць горш і горш, і не вдаць перпектыў на лепшае жыццё. Нікога не пераконвае, што гэта нібыта з-за каронавіруса. Бо ж Беларусь інакш чымсці іншыя дзяржавы не ўвяла ж жорсткага санітарнага рэжыму, які так ці інакш надта ўдарае ў эканоміку краіны. Прычына тут іншая – адсутнасць рэформаў і штораз больш складаныя адносіны з Расіяй.

Лукашэнка страціў давер у народзе менавіта таксама з-за каронавіруса. Ад велмі небеспечнага мікроба пацярпелі і цярпяць надалей многія беларусы, якіх яшчэ пяць месяцаў таму кіраўнік дзяржавы супакойваў, што „да праваслаўнай Пасхі гэта пандэмія скончыцца”. Аказалася, што яму здароўе грамадзян не так ужо і важнае.

Хваля незадавльнення ў краіне нарастала ад гадоў, але менавіта апошнія праблемы і падзеі сталі пераломнымі. Паказалі гэта надта шматлюдныя сустрэчы альтэрнатыўнай кандыдаткі з выбаршчыкамі.

Сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі гэта не так выбары як плебісцыт. Людзі аддалі свой голас не так на кандыдатаў як супраць. Электарат Лукашэнкі – гэта ў асноўным чыноўнікі і пенсіянеры. Яны таксама з мусу толькі застаюцца яшчэ пры ім, бо не бачаць альтэрнатывы або проста баяцца зменаў. Хаця многія, аказваецца, гатовыя былі б нават абвясціць непаслухмянасць.

Тыя, што аддалі свой голас на Святлану Ціханоўскую ці кагосці з трох іншых альтэрнатыўных кандыдатаў, прагаласавалі ў сапраўднасці не за імі, але супраць Лукашэнкі. Цьмяныя выбарчыя праграмы не мелі тут істотнага значэння. Нават павышэнне ўдвая зарабатнай платы, што паабяцаў Лукашэнка, калі яго ізноў выбяруць. Толькі што такое абяцаў ён ужо не адзін раз…

Чарга выбаршчыкаў у менскім мікрараёне Дамброўка
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Хто колькі набярэ галасоў дакладна невядома. Вынікі, якія абвесціць старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, застануцца і так невярыгоднымі паколькі выбары ў Беларусі цалкам нетранспарэнтныя. Да падліку галасоў назіральнікаў нават здалёк не дапускаюць ахоўнікі. А некаторых загаддзя арыштавалі і пасадзілі ў турмы. Тады невядома хто злічае галасы і наогул ці нават іх злічае.

Нам – этнічным беларусам, пражываючым на родным Падляшшы і ў Польшчы, зразумела вельмі залежыць, каб Беларусь стала ўрэшце поўнасцю дэмакратычнай дзяржавай з сапраўдным гістарычным нацыянальным абліччам, якой грамадзяне рэальна маглі б будаваць свой дабрабыт. Маючы за сабою такую айчыну-маці і нам было б лягчэй заставацца беларусамі. На жаль уплыву на тое, што адбываецца цяпер у Белпрусі, мы не маем. Таму можам толькі заклікаць, каб нявінных людзей хутка павыпускалі з турмаў і каб не было рэпрэсій у адносінах да апазіцыі.

Нягледзячы на тое, што здарыцца пасля афіцыйнага абвяшчэння вынікаў выбараў, ужо можна сказаць што ў Беларусі адбылася змена. У Польшчу і свет пайшоў іншы чымсці раней вобраз беларускага грамадства. Не як дагэтуль схаванага ў сабе і запалоханага, але з паднятымі ўверх тварамі з надзеяй на лепшую будучыню.

Юрка Хмялеўскі

P.S. На жаль сярод арыштаваных незалежных наглядальнікаў выбараў знайшоўся таксама наш супрацоўнік з Мінска Ягор Віняцкі. Затрымалі яго ў чацвер 6 жніўня на месцы пражывання. Быў засуджаны на 15 сутак зняволення. Ягор, трымайся! Памятай, што ў гэты складаны час для цябе і Беларусі мы з табою. (рэд.)

Ягор Віняцкі
Фота Пятра Маркелава

Заява

Мы, беларускія журналісты з Польшчы, уважліва сочым і апісваем падзеі, якія зараз адбываюцца ў Беларусі. Мы занепакоеныя колькасцю затрыманняў карэспандэнтаў, задача якіх – паведамляць і апісваць рэчаіснасць. Звяртаемся да ўладаў у Менску дазволіць журналістам працаваць і паважаць асноўныя свабоды і правы чалавека. Выказваем поўную салідарнасць з журналістамі і палітыкамі, якія знаходзяцца ў зняволенні. Чакаем іх вызвалення. З непакоям адзначаем парушэнні падчас датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў. Мы заклікаем да сумленных і дэмакратычных выбараў і павагі да волі беларускага народа.

Тамаш Суліма

старшыня Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (997) – Каля 1028 г. нар. князь полацкі Усяслаў Брачыслававіч (памёр у 1101 г.), выдатны ўладар, змагаўся за самастойнасьць і незалежнасьць Полацкага княства. У 1068 г. быў выбраны вялікім князем кіеўскім, праз год зрокся гэтага пасаду, вярнуўся ў Полацак, дзе пераможна адбіваў нашэсьці кіеўскіх і іншых князёў на Полаччыну.
  • (538) – каля 1487 г. быў створаны ўнікальны летапісны звод – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 618 каляровымі мініяцюрамі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com