Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у траўні

940 – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”.

720 – напады крыжакоў у 1305 г. на Гарадзенскую замлю ды аблога імі Гарадзенскага замка.

459 – 29.05.1565 г. у Вільні памёр Мікалай Радзівіл Чорны (нар. 4.02.1515 г. у Несьвіжы), палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, з 1550 г. канцлер ВКЛ, выступаў за сувэрэннасьць ВКЛ у Рэчы Паспалітай, вызнаўца кальвінізму і яго прапагандыст на землях ВКЛ, у 1553 г. заснаваў друкарню пры Берасьцейскім зборы; пад яго апекай існавала таксама друкарня ў Несьвіжы. У 1647 г. астанкі яго і жонкі перанесены былі ўрачыста з Вільні ў Дубінкі (Літва). Урачыстае перапахаваньне адбылося 5.09.2009 г.

410 – выданьне ў 1615 г. сацыянальна-палітычнага трактату беларускага гуманісты ды мысьліцеля Міхалона Літвіна „Аб норавах татараў, літоўцаў й масквіцян”.

405 – пачатак пабудовы ў 1620 г. касьцёла кармэлітаў у Бераставіцы  (непадалёк сучаснай мяжы з Польшчай). З 1866 г. праваслаўная царква.

224 – 31.05.1800 г. у Варшаве або ў Слоніме памёр Міхал Казімір Агінскі, вялікі гэтман літоўскі (з 1768 г.), мэцэнат, ініцыятар пабудовы каналу Агінскага. Пры сваім двары ў Слоніме стварыў у 1765 г. оперны тэатр і капэлу.

179 – 3(15).05.1845 г. у фальварку Свольна каля Дрысы (зараз Верхнедзьвінск) на Віцебшчыне нар. Іван Чэрскі, геоляг і географ. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні сасланы ў Омск, дзе праводзіў гэалягічныя дасьледаваньні ваколіц. Памёр 25.06.(7.07)1892 г. падчас экспэдыцыі ў пасёлку Калымскім каля вусьця ракі Амалон.

169 – 11.05.1855 г. Яўстафій Тышкевіч заснаваў у Вільні музэй старажытнасьцей. Большасьць экспанатаў была з тэрыторыі Беларусі.

144 – 25.05.1880 г. у фальварку Лябёдка на Наваградчыне нарадзіўся выдатны грамадзка-палітычны дзеяч Вацлаў Іваноўскі. Між іншым быў адным з заснавальнікаў першага беларускага выдавецтва „Загляне сонца і ў наша аконца”. Забіты 07.12.1943 г. у Менску. Пахаваны там на Кальварыйскіх могілках.

129 – 27.05.1895 г. у вёсцы Погіры Слонімскага пав. (цяпер Здзецельскі р-н) нарадзіўся Ігнат Дварчанін, грамадзка-палітычны дзеяч, дэпутат польскага Сэйма ў 1928-1930 гг., дасьледчык творчасьці Францішка Скарыны, аўтар «Хрэстаматыі новай беларускай літэратуры» (Вільня 1927). Забіты НКВД 8.12.1937 г.

124 – 27.05.1900 г. у вёсцы Макашы на Наваградчыне нарадзіўся выдатны беларускі паэт Уладзімір Жылка. Быў студэнтам Унівэрсытэту ў Празе. З 1926 г. жыў у БССР. З 1930 г. перасьледаваны савецкімі ўладамі, быў арыштаваны ды сасланы ў глыб Расіі. Памёр 1.03.1933 г. Друкаваўся з 1920 г. Ягоная паэтычная творчасьць зрабіла станоўчы ўплыў на рамантычную плынь беларускай паэзіі.

119 – 6.05.1905 г. у Слуцку нар. Юрка Гаўрук, перакладчык м.інш. драмаў У. Шэкспіра на беларускую мову: „Сон у летнюю ноч” (1925), „Гамлет” (1935), „Атэла” (1954), „Канец – справе вянец” (1964), „Кароль Лір” (1974), „Антоній і Клеапатра”, якія ставіліся ў беларускіх тэатрах. Закончыўшы Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут у Маскве ў 1925 г., выкладаў замежную літаратуру ў Горацкай Сельскагаспадарчай Акадэміі і ў Магілёўскім пэдагагічным інстытуце; у 1935 г. рэпрэсіраваны і высланы з Беларусі ў Сібір, дзе прабыў больш за 20 гадоў. Рэабілітаваны ў 1956 г., у  1957-1967 гг. – памочнік галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага Дзяржаўнага Акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. Памёр 18.02.1979 г. у Менску.

119 – 15.05.1905 г. быў упершыню надрукаваны верш Янкі Купалы  „Мужык” (у газэце „Северно-Западный Край”).

114 – 18.05.1910 г. у Гродне памерла Эліза Ажэшка-Нагорская (нар. 6.06.1841 г. у маёнтку Мількаўшчына на Гродзеншчыне), польская пісьменніца, аўтарка м. інш. рамана „Nad Niemnem”.

99 – 22.05.1925 г. выйшаў з друку апошні, 36 нумар выдаванай у Вільні газэты „Беларуская Доля”. Зьмяшчала яна апрача публіцыстычных ды літаратурных тэкстаў, таксама карэспандэнцыі, між іншым зь Беласточчыны.

84 – 18.05.1940 г. у Дубічах Царкоўных нарадзіўся Ян Чыквін – паэт, перакладчык, літаратуразнавец. Друкуецца з 1957 г. Старшыня  Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня „Белавежа”. Віншуем з юбілеем!

79 – 8-9.05.1945 г. капітуляцыя фашыстоўскай Нямеччыны. Канец ІІ сусьветнай вайны ў Эўропе.

79 – 13.05.1945 г. памёр ад ран Сяргей Крывец (нар. у 1909 г.), паэт; у 1933–1944 гг. жыў у Беластоку, вучыўся ў Беластоцкім Пэдагагічным Інстытуце (1940-1941), публікаваў вершы ў „Новай Дарозе”.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (940) – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”.
  • (909) – у 1116 г. нашэсьце на землі Дрыгавічоў і Крывічоў дружын кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Захопнікі здабылі ды разбурылі, між іншым, Друцак, дзе усё насельніцтва захапілі ў няволю і загналі на заселеньне паўднёвай Кіеўшчыны.
  • (531) – у 1494 г. у Гародні быў пабудаваны кляштар бернардзінцаў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis