Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (5)

    Syn rasstralanaj Wolhi Ciruk Uładak świedczyŭ, szto Jurczenia adnaho razu spytaŭ, jak im żywiecca biez maciary i skazaŭ: nie żałujcie matki, bo to komunistka. Mużczyna z mlina ŭ Nietupi na sudzie skazaŭ, szto na druhi dzień pośle egzekucji Jurczenia naławiŭ rybaŭ i zawioz ich dla…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У студзені

985 – 1040 г. паход кіеўскага князя Яраслава Мудрага на Літву. Першае ўпамінаньне Літвы ў славянскіх летапісах.

960 – 1065 г. першая летапісная зьвестка пра горад Браслаў, заснаваны полацкім князем Брачыславам Ізяславічам.

905 – 1120-я гады, стварэньне „Аповесьці мінулых гадоў” – аднаго зь першых летапісаў, выдатнага помніка культуры ўсходніх славян.

775 – 1250 г. забойства язычнікамі ігумена Лаўрышаўскага манастыра прападобнага Елісія, кананізаванага царквой як сьвятога Беларусі.

720 – 1305 г. напад крыжакаў на Гарадзенскую зямлю і аблога імі гарадзенскага замка.

305 – 29.01.1720 г. нар. на Віцебшчыне Францішак Багамолец, драматург, публіцыст і выдавец. Памёр 24.04.1784 г. у Варшаве.

240 – 1785 г. нар. Каспар Бароўскі (пам. у 1854 г.), жывапісец, вучань Францішка Смуглевіча, з 1813 г. жыў і працаваў у Беластоку.

220 – 16.01.1805 г. у Полацку памёр Нікадэм Мусьніцкі (нар. 16.02.1765 г.), паэт, драматург, гісторык, выкладаў у езуіцкіх калегіюмах у беларускай правінцыі, аўтар тамоў вершаў („Zabawki poetyckie” (1803), „Drobnieysze Zabawki poetyckie” (1804), паэмы „Pułtawa” (1803) і камэдый для школьнага тэатру.

170 – 3.01.1855 г. у Вільні памёр Антон Марціноўскі (нар. 10.07.1781 г. у Радашкавічах), віленскі выдавец і публіцыст („Wiadomości Brukowe” (1816-1822), „Kurier Litewski” (1817 –1839), („Dziennik Wileński” (1819-1830), у 1817 г. заснаваў у Вільні друкарню, дзе выдаў каля 400 кніг. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні.

145 – 2.01.1880 г. у Мэнтоне ў Францыі памёр Браніслаў Залескі «Літвін» (нар. 9.06.1820 г. у Рачкавічах на Случчыне), мастак і пісьменнік. Вучыўся ў Дэрпцкім унівэрсытэце. У 1846 г. быў арыштаваны і ў 1847 г. сасланы ў Арэнбург. У ссылцы пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. У 1856 г. вярнуўся ў Рачкавічы, дзе ствараў пэйзажы. У пачатку 1860-ых гадоў падаўся ў эміграцыю. Жыў у Парыжы, дзе працаваў у Польскай бібліятэцы і займаўся выдавецкай дзейнасьцю, выдаў м. інш. «Z życia Litwinki» (Познань 1876). Пасьля сьмерці сябры прывезьлі яго ў Парыж і пахавалі на могілках у Монтморэнцы. У родных Рачкавічах да канца І сусьветнай вайны стаяў прысьвечаны яму помнік.

140 – 15.01.1885 г. у Варшаве памёр Антон Эдвард Адынец (нар. 25.01.1804 г. у Гейстунах Ашмянскага пав.), паэт-рамантык, сябра Адама Міцкевіча. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.

135 – 1890 г. у в. Кухцінцы Дзісенскага пав. нар. Пётр Мятла, настаўнік, культурна-асьветніцкі дзеяч, палітык, публіцыст, пісьменьнік, пасол польскага Сойму (1922-1928), адзін са стваральнікаў Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Закатаваны НКВД 28.08.1936 г.

135 – у 1890 г. нар. у в. Меляшкі каля Гарадка на Беласточчыне Іван Дарашкевіч (літаратурны псэўданім Д. Янук, Д-іч Янук), паэт, асьветны дзеяч. Выпускнік царкоўна-настаўніцкага вучылішча ў Ялоўцы. Працаваў настаўнікам у Сямёнаўцы, Кулях ды іншых вясковых школах Беласточчыны ды Гарадзеншчыны. Супрацоўнічаў з „Нашай Нівай”. Загінуў на фронце 24.02.1943 г.

135 – 10.01.1890 г. у Дзедзінцы Друйскай воласьці Віленскай губ. нар. Ільдэфонс Бобіч, каталіцкі ксёндз, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху і прыхільнік беларусізацыі каталіцкага касьцёла на беларускіх землях, м. інш. навучаў рэлігіі ў Віленскай Беларускай Гімназіі (1921-1923), быў пробашчам у Германавічах, у Іўі (1930-1944). Памёр 18.04.1944 г., пахаваны побач касьцёла Пятра і Паўла ў Іўі.

125 – 18.01.1900 г. у Менску нар. Віктар Баркоўскі, мовазнавец, дасьледчык дзейнасьці Яўхіма Карскага (ажаніўся з яго дачкой Натальляй). Памёр у Маскве 26.01.1982 г., пахаваны на Галавінскіх могілках.

120 – 3.01.1905 г. у Цітве Ігуменскага пав. нар Уладзімір Хадыка, паэт, настаўнік. Арыштаваны у лістападзе 1936 г., у 1937 г. асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Загінуў 12.05.1940 г. на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ Бурацкай ССР.

120 – 20.01.1905 г. у Слуцку нар. Ян Пятроўскі, пратэстанцкі прапаведнік, беларускі пісьменнік і перакладчык. З 1935 г. выдаваў і рэдагаваў на беларускай мове часопіс «Сьветач Хрыстусовае навукі». З 1944 г. у эміграцыі – спярша ў Аўстрыі, з 1953 г. – у ЗША. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 7 тамоў твораў Платона, падрыхтаваў і выдаў класічны «Грэцка-беларускі слоўнік» і „Мэмуары”. Памёр 19.01.2001 г. у Гейнсвіль на Фларыдзе (ЗША).

115 – 2.01.1910 г. у Малой Альшанцы на Гарадзеншчыне нар. Вацлаў Папуцэвіч (Пануцэвіч), дзеяч беларускага руху ў Вільні і на эміграцыі. З 1935 г. студыяваў права ў Віленскім унівэрсытэце. Рэдагаваў і выдаваў часопіс «25 сакавіка». Належаў да групоўкі кс. Вінцэнта Гадлеўскага і ўдзельнічаў у рэдагаваньні газэты «Беларускі фронт» (1936-1938). З 1944 г. у эміграццыі – спярша ў Нямеччыне, пасьля ў ЗША. Рэдагаваў і выдаваў там часопісы «Беларуская царква» і „Litva”. Памёр 25.08.1991 г. у Чыкага.

110 – 1.01.1915 г. нова высьвячаны ксёндз Адам Станкевіч адправіў першую імшу ў Крэўскім касьцёле. Кс. Адам Станкевіч, родам з недалёкіх ад Крэва Арлянят, упісаўся ў гісторыю Беларусі як выдатны рэлігійна-грамадзка-палітычны дзеяч беларускага руху. На памятку першай сьвятой імшы ксяндза былі выдадзеныя абразкі з кароценькім тэкстам на беларускай мове. Адна з такіх памятак, раздаваных тады праўдападобна вернікам, захавалася ў сям’і Вікторыі Шутовіч у Квідзыню (на Памор’і), якая нарадзілася ў вёсцы Шутовічы каля Смаргоняў. Дзякуючы ёй атрымалася вельмі цікавая памятка, якая мае значэньне дакуманта адноснага да біяграфіі кс. Адама Станкевіча і да гісторыі беларускай мовы ў рымакаталіцкім касьцёле.

100 – 4-10.01.1925 г. у Менску адбыўся І Усебеларускі зьезд настаўнікаў.

100 – 7.01.1925 г. памёр у Варшаве Марыян Станіслаў Абрамовіч (нар. 25.03.1871 г. у г. Цьвер), рэвалюцыянер-народнік, дзеяч культуры Беларусі і Польшчы. Падчас навукі ў гімназіі ў Маскве сутыкнуўся з сацыялістычным рухам. У 1888 г. паступіў на матэматычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэта. У 1890 г. за ўдзел у студэнцкіх хваляваньнях быў арыштаваны з Напалеонам Чарноцкім і Ядвігінам Ш. Седзячы ў турме быў адным з заснавальнікаў беларускага гуртка моладзі ў Маскве, мэтай якога было стварыць беларускае друкаванае слова і пашырыць беларускую нацыянальную сьядомасьць. У 1892 г. выдаў у Тыльзыце прапагандовую брашуру на беларускай мове «Дзядзька Антон». Пасьля І сусьветнай вайны працаваў у варшаўскіх архівах. Меў вялікую бібліятэку, у якой меліся рэдкія беларускія выданьні.

90 – 31.01.1930 г. у Львове памёр Бэнэдыкт Дыбоўскі (нар. 29.04.1833 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), прыродазнавец, заолаг, лекар. Пахаваны на Лычакоўскіх могілках у Львове.

80 – 6.01.1945 г. у Фрыбургу, у кляштары сясцёр дамініканак памерла Магдалена Радзівіл (нар. 8.01.1861 г. у Варшаве), беларуская мэцэнатка і культурная дзяячка; фінансавала выданьне беларускай каталіцкай газэты „Biełarus” (1913-1915), зборніка „Вянок” Максіма Багдановіча, засноўвала беларускія школы, м. інш. у сваім маёнтку Кухцічы і ў ваколіцы.

70 – 20.01.1955 г. пам. у Гданьску Лукаш Дзекуць-Малей (нар. 1.10.1888 г. у Шастаках пад Слонімам), беларускі і баптысцкі рэлігійна-грамадзкі дзеяч. 25.03.2004 г. яго імем названа адна з вуліц у цэнтры Гданьска.

50 – 4.01.1975 г. пам. у Саўт-Рывэры Юрка Віцьбіч (сапраўднае прозьвішча Георгій Шчарбакоў) пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Нар. 15.06.1905 г. у г. Веліж, Віцебскай губэрні. Закончыў гімназію. Друкаваўся з 1929 г. У час нямецкай акупацыі праяўляў вялікую пісьменьніцкую актыўнасьць, ягоныя творы былі друкаваны ў многіх часопісах. Выдаў у той час два зборнікі публіцыстыкі „Вяліскія паўстанцы” ды „Нацыянальныя Сьвятыні”. У Нямеччыне ў 1946 г. разам з Н. Арсеньневай стварыў літаратурнае аб’яднаньне „Шыпшына”, якога стаў старшынёй. Пасьля жыў у ЗША. Актыўнасьць праяўляў таксама ў галіне журналістыкі. Многа ягоных твораў было надрукаваных у „Беларусе”, „Новым рускім слове”.

35 – 26.01.1990 г. беларуская мова была абвешчаная ў Беларусі адзінай дзяржаўнай.

30 – 7.01.1995 г. у Нью-Ёрку ў ЗША памёр Мікола Панькоў, дзеяч беларускай эміграцыі, журналіст, выдавец, бібліёграф (псэўд. Мікола Вольны, У. Сакол, М. Кніжнік). Нар. 12.06.1911 г. у Дзьвінску. З 1944 г. – у эміграцыі. Жыў у лягерах для перамешчаных асоб, выдаваў рукапісныя часопісы. Браў удзел у зьезьдзе беларускай эміграцыі ў 1947 г., быў сябрам БНР, ачольваў Саюз Беларускіх Журналістаў. Заснаваў Беларускае Інфармацыйнае Бюро і быў ягоным кіраўніком. У 1956 г. выйшаў з Рады БНР і разам з Яўхімам Кіпелем, Віктарам Чабатарэвічам, Міколам Шчорсам, Лявонам Савёнкам заснаваў Камітэт Незалежнай Беларусі, у 1984 г. разам з Васілём Шчэцькам аднавіў выданьне «Летапісу Беларускай Эміграцыі». Склаў падрабязную «Хроніку беларускага жыцьця на чужыне (1945-1984)» (Менск 2001).

20 – 6.01.2005 г. у ЗША памёр Янка Юхнавец (нар. 03.11.1921 г. у в. Забродак каля Докшыц), беларускі эміграцыйны паэт. З прыходам у Беларусь немцаў быў арыштаваны СД, летам 1944 г. вывезены ў Германію. Вывучаў заходнеэўрапейскае права ў Вольным універсітэце ў Мюнхене. З 1949 г. жыў у ЗША. Вершы і прозу пачаў пісаць у эміграцыі (першыя творы надрукаваны ў эмігранцкіх часопісах «Шыпшына» і «Сакавік», 1948). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шорах моўкнасці» (Нью-Ёрк, 1955), «Новая Элэгія» (Баварыя, 1964), «Калюмбы» (Нью-Ёрк, 1967), кнігі выбранай паэзіі «Творы» (Нью-Ёрк, 1989-1990).

Апрацавалі Вячаслаў Харужы

і Лена Глагоўская

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сьнежні

    – 22.12.1264 г. мірны і гандлёвы дагавор Полацка і Віцебска з Рыгаю і Готландам. – 25.12.1834 г. у Цынцавічах каля Вілейкі нар. Нікадзім Сілівановіч, мастак. Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1859-1866, у 1870 г.  закончыў клясу мазаікі, выкладаў у ёй. За мастацкія творы напісаныя ў Пецярбурзе і ў Беларусі ў 1874 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (985) – 1040 г. паход кіеўскага князя Яраслава Мудрага на Літву. Першае ўпамінаньне Літвы ў славянскіх летапісах.
  • (641) – У 1384 г. „Пагоня” стала афіцыйным гербам Вялікагя Княства Літоўскага.
  • (558) – 1.01.1467 г. нар. Жыгімонт І Стары, вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы (1506 – 1548), унук Ягайлы. Памёр 1.04.1548 г.
  • (110) – 1.01.1915 г. новавысьвячаны ксёндз Адам Станкевіч адправіў першую імшу ў Крэўскім касьцёле.  Кс. Адам Станкевіч, родам з недалёкіх ад Крэва Арлянят, упісаўся ў гісторыю Беларусі як выдатны рэлігійна-грамадзка-палітычны дзеяч беларускага руху. На памятку першай сьвятой імшы ксяндза былі выдадзеныя абразкі з кароценькім тэкстам на беларускай мове. Адна з такіх памятак, раздаваных тады праўдападобна вернікам,
  • (106) – 1.01.1919 г. абвяшчэньне ў Смаленску Беларускай ССР. Часовым урадам кіраваў Зьміцер Жылуновіч (закатаваны бальшавікамі 7.04.1937 г.)
  • (96) – 1.01.1929 г. адкрыцьцё ў Менску Акадэміі Навук БССР.
  • (87) – 1.01.1938 г. у Біскупцах каля Ліды нар. Данута Бічэль-Загнетава, паэтка. Друкуецца з 1958 г. Жыве ў Гародні. У 90-ыя гады была дырэктарам музея Максіма Багдановіча. Віншуем!

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis