Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (5)

    Syn rasstralanaj Wolhi Ciruk Uładak świedczyŭ, szto Jurczenia adnaho razu spytaŭ, jak im żywiecca biez maciary i skazaŭ: nie żałujcie matki, bo to komunistka. Mużczyna z mlina ŭ Nietupi na sudzie skazaŭ, szto na druhi dzień pośle egzekucji Jurczenia naławiŭ rybaŭ i zawioz ich dla…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У сьнежні

759 – 22.12.1264 г. мірны і гандлёвы дагавор Полацка і Віцебска з Рыгаю і Готландам.

189 – 25.12.1834 г. у Цынцавічах каля Вілейкі нар. Нікадзім Сілівановіч, мастак. Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1859-1866, у 1870 г.  закончыў клясу мазаікі, выкладаў у ёй. За мастацкія творы напісаныя ў Пецярбурзе і ў Беларусі ў 1874 г. атрымаў званьне класнага мастака 1-й ступені, а ў 1876 г. – званьне акадэміка. Аўтар рэалістычных і рэлігійных работ, якія захоўваюцца м. ін. у музэях Беларусі і Літвы. Памёр 21.05.1919 г. у Вілейцы. Праўдападобна пахаваны на могілках у 1859.

179 – 25.12.1844 г. у Варшаве памёр Адам Хрэптовіч (нар. 19.03.1768 г. у Шчорсах), візытатар школ Віленскай акругі, страшыня Таварыства Дабрачыннасьці, удзельнік Касьюшкоўскага паўстаньня.

164 – 15.12.1859 г. у Беластоку нар. Людвік Замэнгоф, лекар, аўтар мовы эспэранта. Памёр 14.04.1917 г. у Варшаве. Пахаваны там на Жыдоўскіх могілках на Волі.

164 – 20.12.1859 г. у Ваютыне на Украіне памерла Эва Фэліньска (нар. 26.12.1793 г. у Узнозе на Случчыне), пісьменніца і мэмуарыстка, аўтарка твору „Wspomnienia z podróży do Syberyi, pobytu w Berezowie i w Saratowie” (t. 1-3, Wilno 1852-1853).

144 – 2.12.1879 г. у Шчучыне нар. Фэлікс Стэцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч. Закончыў Пецярбургскі унівэрсытэт (1913), з 1903 г. член Беларускай Сацыялістычнай Грамады. З 1908 г. сакратар адвакатаў у Ігумені, з 1923 г. дырэктар Беларускай Гімназіі ў Радашкавічах, з 1928 г. – старшыня Галоўнай управы Таварыства Беларускай Школы, у 1930 і ў 1933 гг. арыштаваны польскімі ўладамі. З 1939 г. працаваў настаўнікам у Вілейцы і Клецкім раёне, у ІІ сусьветную вайну – судзьдзёй у Смаргоні, у 1944-1949 гг. – у музэі А. Пушкіна ў Мяркучай пад Вільняй. У 1949 г. арыштаваны і зьняволены. Пасьля вызваленьня ў 50-ыя гады жыў у Вільні. Склаў „Эспэранта-беларускі слоўнік” і пераклаў на мову эспэранта „Тэорыю права і маральнасьць” Леона Пэтражыцкага. Памёр 21.06.1967 г. у Вільні, пахаваны на Сьв.-Ефрасінеўскіх праваслаўных могілках.

139 – 29.12.1884 г. у Люцынцы (Валожынскі раён) памёр Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (нар. 4.02.1808 г. у Панюшкавічах каля Бабруйска), клясык беларускай літаратуры. Закончыў павятовае вучылішча ў Бабруйску (1824), вучыўся ў Пецярбургскім унівэрсытэце. З 1828 г. працаваў каморнікам Менскага павятовага суда, перакладчыкам каталіцкай духоўнай кансісторыі. У 1840 набыў маёнтак Люцынка каля Івянца, тады і пачаў пісаць на польскай і беларускай мовах драматычныя творы: „Сялянка” („Ідылія”), „Пінская шляхта”, вершаваныя паэмы „Гапон”, „Люцынка, або Швэды на Літве”, „Шчароўскія дажынкі”, „Вечарніцы”, „Купала”. У 1959 г. пераклаў на беларускую мову „Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча.

134 – 17.12.1889 г. у Новым Сяле на Полаччыне нар. Даніла Васілеўскі, краязнавец, гісторык, літаратуразнавец. Закончыў Полацкую сэмінарыю і Віцебскі інстытут, настаўнічаў і збіраў фальклёр на Полаччыне. Пасьля І сусьветнай вайны працаваў ва ўстановах асьветы на Полаччыне, арганізаваў Віцебскае губэрнскае бюро краязнаўства, супрацоўнічаў з Інбелкультам. У 1930-1936 гг. працаваў у Магілёўскім пэдагагічным інстытуце. У 1936 г. арыштаваны, сасланы ў Котлас, пасьля ў Варкуту. Рэабілітаваны ў 1956 г. Памёр 8.12.1963 г. у Феадосіі (Крым).

124 – 21.12.1899 г. у Вязьніках Уладзімірскай губ. (Расія) нар. Мікола Гусеў (пам. 14.02.1965 г. у Менску), жывапісец і графік. Аўтар пратрэтаў многіх дзеячаў беларускай культуры.

119 24.12.1904 г. у Навасёлках Мазырскага пав. нар. Алесь Дудар (сапр. Аляксандар Дайлідовіч), пісьменьнік. Аўтар зборнікаў „Беларусь бунтарская”, „Сонечнымі сьцежкамі”, паэмы „Слуцак”, апавяданьняў. Закатаваны НКВД 29.10.1937 г. у Пішчалаўскім замку ў Менску.

109 – 28.12.1914 г. у в. Царкоўнікі каля Белавежы (зараз: Зарачаны Камянецкі раён) нар. Васіль Шыкін, жывапісец. З 1946 г. жыў у Брэсьце, дзе памёр 23.02.1998 г. (пахаваны на могілках «Плоска».

105 – 1.12.1919 г. самагубствам пакончыў жыцьцё Рамуальд Жакоўскі (нар. у 1897 г.), адзін з лепшых акцёраў Першага Беларускага таварыства драмы і камэдыі.

105 – 1.12.1919 г. у Начы памёр Вандалін Шукевіч (нар. 10.12.1852 г. у Начы каля Воранава), археоляг, краязнавец і этнограф. Вучыўся у Вільні, з 1872 г. жыў у Начы, з 1883 г. займаўся дасьледаваньнем курганоў, быў членам-карэспандэнтам Кракаўскай акадэміі ўмеентносьці. Аўтар шматлікіх прац на археалягічныя тэмы.

99 – 17.12.1924 г. пакліканьне да дзейнасьці Белдзяржкіно (Беларускага дзяржаўнага ўпраўленьня па справах кінэматаграфіі). Пачатак беларускага кіно.

99 – 27.12.1924 г. у Парыжы памёр Леў Бакст (сапр. Розэнбэрг, нар. 9.05.1866 г. у Гродне), рускі і французскі тэатральны мастак, графік, жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў (1883-1887) і ў Парыжы  (1893-1896). Пасьля 1917 г. жыў у Парыжы. Пахаваны на могілках Баціньёль.

89 – 15.12.1934 г. у Менску нар. Станіслаў Шушкевіч, прафэсар радыёфізыкі, палітычны беларускі дзеяч, у 1991-1994 гг. старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, зараз дзеяч апазыцыі. Віншуем з юбілеем!

89 – 18.12.1934 г. памёр у Вільні Альбін Стэповіч (нар. 18.03.1894 г. у Баранях Сьвянцянскага пав.), музыколяг, беларускі грамадзкі дзеяч і публіцыст, дэпутат польскага Сэйму у 1928-1930 гг. Пахаваны на Росах у Вільні побач брата кс. Кастуся Стэповіча (Казіміра Сваяка). 25 гадоў таму назад стараньнем братанкаў Эдмунда і Вітаўта Юрыя Стэповічаў, гданьскіх і віленскіх Беларусаў быў адноўлены помнік на яго магіле. У чэрвені 2004 г. у Баранях суполка „Вільняр” з Астраўца ладзіла 110 угодкі народзінаў Альбіна Стэповіча. На яго роднай хаце ў Баранях была адкрыта памятная дошка ў гонар братоў Стэповічаў, беларускіх дзеячаў.

84 – 4.12.1939 г. Беласток быў абвешчаны абласным цэнтрам БССР.

84 – 16.12.1939 г. у Менску нар. Алег Бембель «Зьніч», паэт. Закончыў Менскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі (1963) і Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю па спецыяльнасьці фартэпіяна (1969). Працаваў выкладчыкам у музычных школах  Менска і Глыбокага. З 1971 г. займаўся філасофіяй (у АН БССР), з 1989 г. – член Саюза Пісьменьнікаў Беларусі. У друку з вершамі выступіў у 1979 г.; аўтар кніг паэзіі «Рэха малітвы» (Нью-Йорк 1988), «Саната ростані» (Беласток 1988), дасьледваньня «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» (Лёндан 1985). З 90-ых г. у праваслаўным манастыры ў Жыровічах як інок Мікалай. Нядаўна ў Слоніме выйшаў друкам зборнік яго вершаў «Мне не цябе шкада, а тваю маці…»

79 – 23.12.1944 г. у Дрэздэне ў Нямеччыне падчас бамбардзіроўкі загінуў Іван Лаппо (нар. 29.08.1889 г. у Царскім Сяле пад Пецярбургам), гісторык Вялікага Княства Літоўскага, закончыў Пецярбургскі унівэрсытэт (1892), прафэсар Дэрпцкага (1905-1919) і Ковенскага  (1933-1940) унівэрсытэтаў, у 1921-1933 гг. жыў у Празе.

64 – 2.12.1959 г. у Гайнаўцы нар. Міхал Андрасюк, пісьмнеьнік, журналіст, дзеяч беларускай меньшасці ў Польшчы, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Дэбютаваў у 1979 г. вершамі ў «Ніве».   Аўтар зборнікаў прозы «Фірма», (Беласток, 2000) «Мясцовая гравітацыя» (Беласток, 2004), «Белы конь», (Беласток, 2006) «Поўня» (Беласток, 2018). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Веслава Казанэцкага і сёлетняй другой прэміі імя Ежы Гедройця. Віншуем!

59 – 27.12.1964 г. у Менску памёр Мікалай Чуркін (нар. 21.05.1869 г. ва урочышчы Джалал-оглы побач  Сьцепанавана у Армэніі), беларускі кампазытар і фальклярыст. Скончыў музычнае вучылішча ў Тбілісі (1892), Пецярбургскую АМ (1899). Настаўнічаў і кіраваў харавымі гурткамі ў Вільні, Мсьціславе, Магілёве. З 1935 г. у Менску. Быў адным з першых беларускіх кампазытараў. Пахаваны на Усходніх могтлках.

54 – 3.12.1969 г. памерла Рыта Млодак (нар. 27.02.1906 г. у Менску), сьпявачка сапрана. Закончыла музычны тэхнікум у Віцебску (1928 г.) і Беларускую студыю оперы і балета (1933), у 1933-1959 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР у Менску.

54 – 18.12.1969 г. у Менску памёр Пятро Глебка (нар. 6.07.1905 г. у Вялікай Усе каля Узды на Меншчыне), беларускі паэт. У 1930 г. закончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт, друкаваўся з 1924 г. У 1927 г. выйшаў яго першы зборнік лірыкі „Шыпшына”. Збор твораў выдадзены ў Менску ў 4 тамах у 1984-1986 гг. Пахаваны на Усходніх могілках.

49 – 9.12.1974 г. у Менску памерла Юлія Бібіла (нар. 29.12.1896 г. у Поразаве), беларускі бібліёграф, аўтарка бібліяграфічных паказальнікаў „Летапіс беларускага друку”.

29 – 3.12.1994 г. у Менску памерла Ірына Ждановіч (нар. 27.09.1906 г. у Менску), актрыса, дачка акцёра і рэжысёра Флярыяна Ждановіча. Сцэнічную дзейнасьць пачала ў Першым беларускім таварыстве драмы і камэдыі, з 1920 г. працавала ў Тэатры імя Янкі Купалы. Пахаваная на Усходніх могілках.

29  – 15.12.1994 г. у Брэсьце памёр Уладзімер Калесьнік (нар. 17.09.1922 г. у Сіняўскай Слабадзе на Навагрудчыне), літаратуразнавец. Закончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1949), з 1954 г. працаваў у Брэсцкім пэдагагічным інстытуце; аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых прац, м. ін. дасьледаваў літаратуру Заходняй Беларусі.Пахаваны у Брэсьце на могілках «Плоска».

Апрацавалі Вячаслаў Харужы
і Лена Глагоўская

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (1162) – 862 год. Першыя летапісныя зьвесткі пра Смаленск як адзін з гарадоў крывічоў, продкаў беларусаў.
  • (761) – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска.
  • (109) – 1.12.1915 г. нар. у Покрашаве на Случчыне Міхась Кавыль (сапр. Язэп Лешчанка), беларускі эміграцыйны паэт, з 1944 г. на эміграцыі, спярша ў Нямеччыне, з 1950 г. – у ЗША. Выдаў кнігі паэзіі: „Ростань” (1947), „Пад зорамі белымі” (1954), „Першая рана” (1960), „Цяжкія думы” (1961), „Міжагнёўе” (1990). Памёр 6.04.2017 г. у Саўт-Рывэры, дзе пахаваны на Беларускіх могілках.
  • (105) – 1.12.1919 г. самагубствам пакончыў жыцьцё Рамуальд Жакоўскі (нар. у 1897 г.), адзін з лепшых акцёраў Першага Беларускага таварыства драмы і камэдыі.
  • (105) – 1.12.1919 г. у Начы памёр Вандалін Шукевіч (нар. 10.12.1852 г. у Начы каля Воранава), археоляг, краязнавец і этнограф. Вучыўся у Вільні, з 1872 г. жыў у Начы, з 1883 г. займаўся дасьледаваньнем курганоў, быў членам-карэспандэнтам Кракаўскай акадэміі ўмеентносьці. Аўтар шматлікіх прац на археалягічныя тэмы.
  • (104) – 1.12.1920 г. у Вільні быў заснаваны Беларускі Студэнцкі Саюз – арганізацыя студэнтаў-Беларусаў Віленскага Унівэрсытэту (першапачаткова называўся Гурток Студэнтаў Беларусаў). Існаваў па 1939 г. Першым старшынёй быў А. Абрамовіч, апошнім У. Кароль. Дэвізам БСС было „Айчына й Навука”. Друкаванымі ворганамі зьяўляліся часопісы „Новы Шлях”, „Студэнцкая Думка”. Вёў ня толькі асьветна-культурніцкую дзейнасьць, але таксама, у меру фінансавых магчымасьцяў, даваў бяднейшым сваім членам пазыкі ды стыпэндыі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis