Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (2)

    UB-oŭcy z Sakołki, jakija pravia try let viali śledztvo, ustanavili, szto maldunak na rasstralanych „kamunistaŭ” skłali sołtys z Łapiczaŭ Ivan Charuży, sołtys z Trejglaŭ Franak Karpuk i padsołtys z hetaj vioski Edzik Jurczenia. Pad kaniec grudnia 1942 r. mielisa jany sptakacca ŭ czaćvier na bazary…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У лютым

■180 – 12 (24).02.1839 г. быў скліканы сабор вуніяцкай царквы, які прыняў рашэньне пра яе далучэньне да праваслаўнай царквы. Каля 1,5 мільёна вернікаў (на беларускіх землях) было далучана да праваслаўя, частка з вуніятаў стала рыма-католікамі. Вунія на землях Каралеўства Польскага была ліквідавана ў 1875 г.

■155 – 19.02.1864 г. у Віленскай губэрні ў сям’і сьвятара нар. Вячаслаў Адамовіч „Дзяргач” (пам. 21.02.1939 г. у Вільні), дзеяч беларускага нацыянальнага руху. У 1907-1914 гг. быў выдаўцом-рэдактарам газэты „Северно-Западный Телеграф”, адзін з актывістаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады ды стваральнікаў антыбальшавіцкай арганізацыі „Зялёны Дуб”. Рэдактар-выдавец газэт „Беларускае Слова” (Гародня, 1920-21), „Наша Бацькаўшчына” (Наваградак, 1922). Аўтар кніжкі „Тыпы Палесься. Абразкі і легенды” (Вільня 1924). Публікаваў апавяданьні.

■140 – 25.02.1879 г. у Менску нар. Гасан Канапацкі (пам. 11.05.1953 г. у Быдгашчы, Польшча), дзеяч беларускага нацыянальнага руху, палкоўнік, камандзір беларускіх атрадаў у польскім войску у 1919-1920 гг., старшыня бацькоўскага камітэту Віленскай Беларускай Гімназіі ў час Другой сусьветнай вайны. Пасьля вайны жыў у Польшчы.

■130 – 22.02.1889 г. у Бежацку, Цьвярской губэрні нар. Мікалай Байкоў – мовазнавец, пэдагог. Скончыў у 1913 г. Маскоўскую Духоўную Акадэмію. Падчас І сусьветнай вайны ўключыўся ў беларускі нацыянальны рух. Займаўся навуковай дзейнасьцю. У 1925 г. у Менску быў выдадзены „Беларуска-расійскі слоўнік”, а ў 1928 г. „Расійска-беларускі слоўнік”, якія склаў разам са Сьцяпанам Некрашэвічам.  У 1930 г. быў рэпрэсіраваны. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Выдавецтве Школьных Падручнікаў у Менску. Перад  прыходам савецкіх уладаў у Менск, падаўся ў Нямеччыну. Працаваў між іншым пры выпуску СБМаўскага часопісу „Малады Змагар”. Пасьля прыходу савецкіх войскаў адпраўлены ў СССР. Быў вязьнем менскай турмы ў другой палове саракавых гадоў. Загінуў.

■120 – 6.02.1899 г. у Леплі нар. Францішак Пяткевіч, лекар і беларускі дзеяч. Перад І сусьветнай вайной выехаў у Пецярбург, дзе здабыў матуру. Адтуль пісаў у газэту „Biełarus”, пад псэўданімам „Маркотны”. У 1919 г. пачаў навуку на мэдыцынскім факультэце Віленскага Унівэрсытэта. Быў адным з арганізатараў Беларускага Студэнцкага Саюзу. Праз Прагу, у 1923 г. выехаў у Менск, дзе задумаў прадаўжаць вучыцца на лекара. Там у 1924 г. быў арыштаваны і сасланы на Салоўкі. Там сустрэўся ў 1926 г. з Францішкам Аляхновічам. Уцёк адтуль у 1933 г. Перайшоў нелегальна мяжу і знайшоўся ў Вільні, дзе прадоўжыў мэдыцынскія студыя, атрымаўшы дыплом лекара ў 1936 г. Працаваў лекарам у Зарудзі ў Крамянецкім пав., затым ў Яшунах на Віленшчыне. Падчас савецкай акупацыі хаваўся, але ў ліпені 1940 г. быў арыштаваны саветамі і прасядзеў 11 месяцаў у турме, пакуль не прыйшлі немцы. Падчас нямецкай акупацыі працаваў лекарам у Моўчадзі. У 1947 г. у рамках рэпатрыяцыі пераехаў у Польшчу, сьпярша працаваў лекарам у Пішу, пасьля – у Дуброве-Беластоцкай, у 1948 г. – у Заблудаве. У 1951 г. асеў у Крынках, дзе кіраваў асяродкам здароўя і шпіталем. Заслужыў сабе славу амаль цудадзейнага лекара, вядомага пад мянушкай «Глухі». Калі толькі паўстала БГКТ, уключыўся ў яго дзейнасьць – у 1956 г. стаў адным з членаў Галоўнага Праўленьня. Аднак хутка адтуль быў выкінуты за свае патрыятычныя погляды. Памёр у Крынках 8.07.1980 г. Пахаваны там пры галоўнай алеі на каталіцкіх могілках.

■115 – 15.02.1904 г. у Менску нар. Ларыса Александроўская, сьпявачка (сапрана) і рэжысёр. У 1928 г. закончыла Музычны тэхнікум у Менску, клас сьпеваў В. Цьвяткова; у 1927 г. выконвала беларускія народныя песьні на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне, вядомая па-за межамі Беларусі. Памерла 23.05.1980 г. у Менску. Пахаваная там на Усходніх могілках.

■105 – 6.02.1914 г. у Саматэвічах каля Калінкавіч нар. Аркадзь Куляшоў, беларускі паэт. Пачаў друкавацца з 1926 г. Памёр 4.02.1978 г. у санаторыі ў Нясьвіжы. Пахаваны ў Менску на Усходніх могілках.

■105 – 8.02.1014 г. у Баранавічах нар. Валянцін Таўлай, беларускі паэт. Друкаваўся з 1928 г. Памёр 27.04.1947 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.

■100 – 1.02.1919 г. пачаліся заняткі ў Віленскай Беларускай Гімназіі (у Базыльянскіх мурах), якая была адной зь першых беларускіх сярэдніх школаў. Яе арганізатарам быў Іван Луцкевіч. Нягледзячы на ўсялякія перашкоды з боку розных уладаў – перадусім польскіх і савецкіх, школа была галоўнай кузьняй беларускай інтэлігенцыі Заходняй Беларусі. Некалькі разоў мянянася яе сядзіба ды  юрыдычны, адукацыйны статус. Дзейнічала да чэрвеня 1944 г. Зараз пераймальнікам яе традыцыі зьяўляецца беларуская сярэдняя школа

ім. Францішка Скарыны ў Вільні.

■75 – 23.02.1944 г. генэральны камісар акупаванай немцамі Беларусі даў дазвол на арганізацыю Беларускай Краёвай Абароны.

■60 – 25.02.1959 г. пам. у Каўнасе Клаўдзі Дуж-Душэўскі – беларускі нацыянальны дзеяч (нар. 27.03.1891 г. у Глыбокім), стварыў эскіз бел-чырвона-белага сьцяга. Актыўны дзеяч беларускага руху ў Летуве, між іншым выдаваў „Беларускі Асяродак”. У 1952 г. савецкай уладай быў асуджаны на 25 гадоў зьняволеньня.

45 – 13.02.1974 г. у Будславе пам. Паўліна Мядзёлка – грамадзкая дзеячка, артыстка, настаўніца (нар. 24.09.1893 г. у Будславе на Вілейшчыне). Зьвязалася зь беларускім рухам у Вільні з 1909 г., дзе закончыла жаночую гімназію. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Пецярбурзе. Была настаўніцай ды арганізатаркай беларускіх школаў у 1917-1920 гг., вельмі актыўнай на палітычнай і грамадзкай ніве. За сваю дзейнасьць была арыштавана польскімі і латышскімі ўладамі. У 1925 г. пераехала з Латвіі ў БССР. У 1930 г. была арыштавана й выслана за межы Беларусі. У 1947 г. вярнулася ў родны Будслаў, дзе працавала настаўніцай.

■40 – 18.02.1979 г. пам. у Менску Юрка Гаўрук, перакладчык і паэт (нар. 6.05.1905 г. у Слуцку). Закончыў Вышэйшыя літаратурна-мастацкія курсы імя Брусава, з 1925 г. працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Беларускай Сельска-Гаспадарчай Акадэміі ў Горы-Горках, з 1931 г – у Магілёўскім Пэдагагічным Інстытуце. У 1935 г. быў арыштаваны і больш за 20 гадоў працаваў на Поўначы і ва ўсходняй Сібіры. Рэабілітаваны ў 1956 г. Пераклаў на беларускую мову м. ін. „Сон у летнюю ноч” У. Шэкспіра.

35 – 14.02.1984 г. пам. у Інавроцлаве (Польшча) Язэп Александровіч (Найдзюк), беларускі нацыянальны дзеяч (нар. 12.05.1909 г. у в. Бойдаты каля Ваўкавыска). Выдавец часопіса „Шлях Моладзі”, вязень Картуз-Бярозы, аўтар кніжкі „Беларусь учора і сяньня”. Перад сьмерцю падрыхтаваў да выданьня гісторыю Беларусі „Paznavajma historyju svajho narodu” пад псэўданімам Stanisłaŭ Krynicki, якая выйшла друкам у 2010 г.

■30 – 11.02.1989 г. у Беластоку быў утвораны Беларускі клуб (старшыня Юры Туронак), які даў пачатак беларускаму палітычнаму руху ў Польшчы з канца васьмідзесятых гадоў – партыі Беларускае Дэмакратычнае Аб’яднаньне. Вылучыў беларускіх кандыдатаў у выбарах у Сойм ды Сэнат.

■30 – 14.02.1989 г. у Канадзе ў Бэры пам. Вінцэнт Жук-Грышкевіч – грамадзка-палітычны дзеяч, настаўнік (нар. 10.02.1903 г. у Будславе на Вілейшчыне). Да часу ліквідацыі, вучыўся ў беларускай гімназіі ў Будславе, а пасьля ў Віленскай Беларускай Гімназіі, якую закончыў у 1922 г. Вышэйшую адукацыю закончыў ва Унірэсытэце ў Празе ў 1926 г. У 1927-1939 гг. быў настаўнікам Віленскай Беларускай Гімназіі. Актыўны ўдзел прымаў у грамадзка-нацыянальным жыцьці. У канцы верасьня 1939 г. быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зьняволены ў лагерах. У 1942 г. як польскі грамадзянін быў вызвалены, знайшоўся ў польскай арміі ген. В. Андэрса. Пасьля вайны, з 1950 г. жыў у Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў старшынёй Рады БНР у гадах 1971-1982. Пахаваны ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША) на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку.

■30 – 22.02.1989 г. у Беластоку быў заснаваны першы гурток Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў, у якім дзейнічалі студэнты Філіі Варшаўскага Унівэрсытэту ды Мэдыцынскай Акадэміі. Першым старшынёй быў Юрка Каліна.

Апрацавалі
Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    750 – няўдалая аблога ў 1274 г. Наваградка аб’яднанымі галіцка-валынскімі і татарскімі войскамі. 510 –  8.09.1514 г.  перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (644) – 8 верасьня 1380 г. кулікоўская бітва. Перамога маскоўскіх войск на чале з князем Дзмітрыем Данскім над мангола-татарскімі войскамі.
  • (510) – 8.09.1514 г. перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена ад расійскіх войскаў. Дзень Беларускай вайсковай славы.
  • (510) – 8 верасьня 1514 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем князя Канстанціна Астрожскага разграмілі маскоўскую армію пад Оршай (Воршай). Неафіцыйны дзень Беларускага Войска. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена ад расійскіх войскаў.
  • (151) – 8.09.1873 г. памёр Яўстафій Тышкевіч, археоляг, гісторык, этнограф і краязнавец (нар. 18.04.1814 г. у Лагойску). У 1831 г. закончыў Мінскую гімназію, у 1843 г. з мэтай археалягічных досьледаў наведаў Данію, Швэцыю, Фінляндыю. Заснаваў Віленскі музэй старажытнасьцей і Віленскую археалягічную камісію. Дасьледаваў курганы і гарадзішчы. Пасьля 1863 г. вызвалены з усіх пасад. Напісаў шматлікія краязнаўчыя, археалягічныя і гстарычныя працы, напр. „Opisanie powiatu borysowskiego” (1847).
  • (120) – 8.09.1904 г. на Наваградчыне нар. епіскап Віцебскі і Полацкі Афанасій (Антон Мартас). Закончыў Багаслоўскі факультэт Варшаўскага Унівэрсытэта (1930), быў манахам у Пачаеўскай лаўры. У час ІІ сусьветнай вайны прымаў удзел у беларускім нацыянальным руху, быў епіскапам Віцебскім і Полацкім,
  • (99) – у 1925 г. была заснавана Васілём Рагуляй ды Фабіянам Ярэмічам ініцыятыўная група пакліканьня партыі Беларускі Сялянскі Саюз. Друкаваным органам была „Сялянская Ніва”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis