Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У красавіку

975 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”.

915 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на Менск. Дружына менскага князя Глеба Усяславіча адбіла напад і аблогу горада.

670 – у 1349 г. пачалося  змаганьне Польшчы і старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага за Падляшша і Валынь.

365 – у пачатку красавіка 1654 г. пад Масквой пачалі зьбірацца войскі з намерам зьнішчальнай агрэсіі супраць беларускіх земляў – Вялікага Княства Літоўскага.

225 – 23.04.1794 г. утварылася Найвышэйшая Літоўская Рада – рэвалюцыяйны ўрад Літвы і Беларусі падчас Касьцюшкоўскага паўстаньня.

205 – 18.04.1814 г. у Лагойску нар. Яўстафій Тышкевіч, археоляг, гісторык і краязнавец. Закончыў Менскую гімназію (1831), заснаваў Віленскі музэй старажытнасьцяў і Віленскую археалягічную камісію, вывучаў курганы, гарадзішчы і замчышчы на беларускіх землях. Пакінуў па сабе шмат працаў археалягічнага і краязнаўчага характару, напр. „Opisanie powiatu borysowskiego” (1847). Памёр у Вільні 8.09.1873 г., пахаваны на могілках Роса.

140 9.04.1879 г. у Менску нар. Усевалад Більдзюкевіч, дзеяч БНР і беларускага руху ў міжваеннай Вільні, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы, рэдактар часопіса «Сьветач Беларусі» (1931).

130 – 4.04.1889 г. у Баяршчыне каля Лепля на Віцебшчыне нар. кс. Віталь Хамёнак, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. З 1925 г. служыў у Друйскім кляштары айцоў мар’янаў. У 1938 г. разам з іншымі беларускімі сьвятарамі дэпартаваны з Друі ў цэнтральную Польшчу. Памёр 24.12.1971 г. у кляштары айцоў мар’янаў у Скурцы каля Седлец.

130 – 24.04.1889 г. у Стоўпцах нар. Юры Сабалеўскі, беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч, пасол у польскі сойм у 1926-1928 гг. Арыштаваны НКВД пасьля 1939 г., уцёк з савецкай турмы ў канцы чэрвеня 1941 г. Актыўна ўдзельнічаў у працы Другога Усебеларускага Кангрэсу ў 1944 г. Пасьля вайны ў эміграцыі (ЗША, Нямеччына). Памёр 26.(або 30.)12.1957 г. у Кірхен унтэр Тэк пры невысьветленых абставінах, пахаваны ў Мюнхене на могілках Фэльдмохінг.

115 – 4.04.1904 г. у Александрове каля Дзісны нар. кс. Юры Кашыра. З 1925 г. уступіў у кляштар айцоў мар’янаў у Друі. У ІІ сусьветную вайну вёў душпастырскую дзейнасьць у Росіцы на Віцебшчыне. 18.02.1943 г. быў спалены з вернікамі ў Росіцы падчас нямецкай карнай экспэдыцыі.

115 – 23.04.1904 г. у вёсцы Нізок, Ігуменскага павету, нар. паэт Паўлюк Трус. Маючы 25 год памёр у Менску на тыф, пахаваны на Вайсковых могілках.

100 – 27.04.1919 г. польскія войскі занялі Гародню, дзе ад 21.12.1918 г. знаходзіўся Урад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Антонам Луцкевічам і беларускія войскі.

100 – 28.04.1919 г. быў нарукаваны ў Вільні першы нумар газэты „Беларуская Думка”. Рэдактарам дэмакратычна-нацыянальнага выданьня быў І. Вайцяховіч. Газэта супраціўлялася польскай і бальшавіцкай уладзе на беларускіх землях. Апошні нумар паявіўся 27.07.1919 г.

95 – 29.04.1924 г. у Вільні памёр а. Міхаіл Пліс (нар. 15.08.1858 г. на Гарадзеншчыне), праваслаўны сьвятар і грамадзка-культурны беларускі дзеяч, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы. У 1919-1923 гг. навучаў на беларускай мове Закону Божага ў Віленскай Беларускай Гімназіі.

90 – 27.04.1929 г. у Вільні нар. Юры Туронак, беларускі дзеяч і гісторык, аўтар кніг „Białoruś pod okupacją niemiecką” (Warszawa 1993), „Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi” (Warszawa 1992), „Książka białoruska w II Rzeczypospolitej 1921-1939” (Warszawa 2000), „Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944)” (Мінск 2002), „Людзі СБМ” (Вільня 2006), „Мадэрная гісторыя Беларусі” (Вільня 2006). Памёр 2.01.2019 г. у Варшаве, пахаваны на праваслаўных могілках на Волі.

90 – 30.04.1929 г. у Жыўцу каля Кракава нар. Флярыян Неўважны, праф. літаратуразнавец і перакладчык, м. ін. з беларускай на польскую мову паэзіі Надзеі Артымовіч. Памёр 24.04.2009 г. у Варшаве, пахаваны на Вайсковых могілках на Павонзках.

80 – 30.04.1939 г. у Шэрнях Бельскага павета нар. а. Рыгор Сасна, праваслаўны сьвятар, гісторык праваслаўнай царквы на Беласточчыне. Быў м.інш. настаяцелем прыходу ў Рыбалах на Беласточчыне. Памёр 6.01.2016 г. у Беластоку, пахаваны на праваслаўных могілках у Бельску-Падляшскім.

75 23.04.1944 г. ва Уснаршчыне на Беласточчыне нар. Мікола Давідзюк – мастак, прафесар Акадэміі Мастацтваў у Лодзі, якую закончыў у 1969 г. і з якой звязаны працай з 1971 г., з 1989 г. вядзе ў ёй майстэрню жывапісу. З нагоды юбілею жадаем спадару Міколу творчага натхненьня, новых прац і выставак!

75 – 24.04.1944 г. у Суботніках каля Іўя нар. Зянон Пазьняк, археоляг і палітычны беларускі дзеяч. Зараз у эміграцыі. Жадаем шмат сілаў і нягаснучай надзеі на сапраўдную Беларусь!

75 – 28.04.1944 г. у Іўі памёр кс. Ільдэфонс Бобіч (нар. 10.01.1890 г. у Дзедзінцы каля Друі), дзе быў пробашчам з 1930 г. Супрацоўнічаў з беларускімі часопісамі “Беларус” і “Крыніца”, быў прыхільнікам беларускай мовы ў касьцёле. Пахаваны побач касьцёла ў Іўі.

75 28.04.1944 г. памёр у бальніцы ў Стоўпцах – пасьля зьбіцьця і зьдзеку – кс. Люцыян Хвецька (нар. 22.11.1889 г. у Дуброве-Беластоцкай), дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. Закончыў гарадзкое 3-кляснае вучылішча ў Саколцы (1904), духоўную каталіцкую сэмінарыю ў Пецярбургу (1911), Духоўную каталіцкую акадэмію ў Пецярбургу (1915) – тады быў высьвянчаны на ксяндза. Заснаваў «Хрысьціянскую дэмакратычную злучнасьць» і беларускую каталіцкую газэту «Krynica». Служыў у Пецярбургу, дзе таксама выкладаў у духоўнай каталіцкай сэмінарыі. У 1923 г. арыштаваны савецкімі ўладамі, у 1925 г. у рамках абмену палітвязьнямі прыехаў у Польшчу. Займаўся выкладчыцкай і душпастырскай працай у Любліне і ў Пінску, дзе ў духоўнай каталіцкай сэмінарыі выкладаў таксама беларускую мову. У 1940-1944 гг. служыў ксяндзом у Хотаве ў Налібоцкай пушчы. Пахаваны пры касьцеле ў Хотаве.

65 – 22.04.1954 г. у Латвіі памёр Сяргей Сахараў (нар. 29.09.1880 г. у Полацку), беларускі фальклярыст і пэдагог, закончыў унівэрсытэт у Тарту (1911), узначальваў Беларускі аддзел Міністэрства асьветы Латвіі (1921-1925), у 1925-1932 гг. дырэктар Дзьвінскай Беларускай Гімназіі.

50 – 12.04.1969 г. у Пэнлей у Вялікабрытаніі памёр доктар Сяргей Малафееў (нар. 25.09.1901 г. у Вільні), адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ва Унівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні ў 1920 г. Закончыў Мэдычны факультэт УСБ, з 1933 г. быў дырэктарам павятовага шпіталя ў Сьвянцянах, працаваў як хірург. 3 кастрычніка 1939 г. арыштаваны ў Вільні савецкімі ўладамі, трапіў у лагер пад Архангельск, дзе працаваў пры вырубе лесу. У вайну трапіў у Армію ген. Андэрса. Змагаўся пад Табрукам. У 1947 г. трапіў у Вялікабрытанію, у польскі госпіталь у Пэнлей. Працаваў там асыстэнтам хірурга і лекарам на арыентальных параходах.

30 – 01.04.1989 г. у Гданьску быў заснаваны гурток Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў. Старшынёй стала Ірына Гаданчук.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (79) – у сакавіку 1946 г. быў надрукаваны ў Ватэнштаце (Нямеччына) першы нумар выданьня Згуртаваньня Крывіцкіх Скаўтаў на Чыжыне „Скаўт”. Рэдагаваў Вацлаў Пануцэвіч (Папуцэвіч).
  • (46) – 14.03.1979 г. у Несьвіжы памёр Міхал Сеўрук, беларускі мастак. Нар. 27.02.1905 г. у Варшаве, закончыў Мастацкі факультэт Віленскага ўнівэрсытэта, быў вучнем Ф. Рушчыца і Л. Слендзінскага (1932), з 1939 г. жыў у Несьвіжы; зараз у яго доме дзейнічае музэй.
  • (36) – былі заснаваныя акадэміцкія гурткі Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў: 14.03.1989 г. ва Унівэрсытэце Марыі Кюры-Складоўскай і Сельскагаспадарчай Акадэміі ў Любліне (старшыня – Яраслаў Іванюк), 16.03.1989 г. на Беластоцкай Палітэхніцы (старшыня – Міраслаў Пякарскі), 18.03.1989 г. у Варшаўскім Унівэрсытэце (старшыня – Мікола Ваўранюк).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis