Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Фотарэпартаж

Свята беларускай песні

«Вандроўнік» акустычны з Яцкам Дружбам
«Вандроўнік» акустычны з Яцкам Дружбам

 

Танцуе «Падляшскі вянок»
Танцуе «Падляшскі вянок»

25 лютага ў Падляшскай філармоніі ў Беластоку прайшоў гала-канцэрт фестывалю „Беларуская песня – 2023”, які ўжо 30-ты раз быў арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам. На сцэне выступілі пераможцы цэнтральнага адбору – каля трыццаці калектываў, хароў, дуэтаў, трыа і салістаў з каля 400 выканаўчых адзінак, якія сёлета прыступілі да конкурсу ў рамках раённых элімінацый (у Бельску-Падляшскім, Сямятычах, Гайнаўцы і Беластоку).

Лаўрэаты ўзнагароды Падляшскага ваяводства. Галена Датчук з Машчонай-Каралеўскай, Міраслава Ціханюк з Супраслі, Анна Бабік з Беластока, Марыя Пашко з Гайнаўкі, Багдан Астапчук з Грабаўкі, Марта Грэдаль-Іванюк з Ганаўкі, Марк Зубрыцкі з Белавежы, Вера Нічыпарук з Маліннік. Непрысутны на канцэрце Янка Карповіч з Гарадка
Лаўрэаты ўзнагароды Падляшскага ваяводства. Галена Датчук з Машчонай-Каралеўскай, Міраслава Ціханюк з Супраслі, Анна Бабік з Беластока, Марыя Пашко з Гайнаўкі, Багдан Астапчук з Грабаўкі, Марта Грэдаль-Іванюк з Ганаўкі, Марк Зубрыцкі з Белавежы, Вера Нічыпарук з Маліннік. Непрысутны на канцэрце Янка Карповіч з Гарадка

 

Легендарная Вера Нічыпарук з Маліннік
Легендарная Вера Нічыпарук з Маліннік

 

Маці і дачка – ад пачатку фестывалю і яшчэ раней – Люба і Ала
Маці і дачка – ад пачатку фестывалю і яшчэ раней – Люба і Ала

Як спецыяльны госць выступіў танцавальны калектыў „Падляшскі вянок” Аб’яднання АБ-БА ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, які дзейнічае ў Беластоку з 2015 года і налічвае 53 удзельнікаў ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў (вучняў або выпускнікоў Пачатковай школы н-р 4 у Беластоку). У „ваенным рэжыме” арганізатары не маюць магчымасці запрашаць так як раней зорак эстрады і фольку з Рэспублікі Беларусь.

Марыя Савіцкая з Гайнаўкі
Марыя Савіцкая з Гайнаўкі

 

«Любім наш край, старонку гэту...»
«Любім наш край, старонку гэту…»

Фота Міры Лукшы

1 каментар да “Свята беларускай песні

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”. 920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (100) – 29.04.1924г. у Вільні памёр а. Міхаіл Пліс (нар. 15.08.1858 г. на Гарадзеншчыне), праваслаўны сьвятар і грамадзка-культурны беларускі дзеяч, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы. У 1919-1923 гг. навучаў на беларускай мове Закону Божаму ў Віленскай Беларускай Гімназіі.
  • (93) – 29.04.1931 г. у Ленінградзе памёр Яўхім Карскі (нар. 20.12.1860 г. у в. Лаша на Гарадзеншчыне), беларускі вучоны – мовазнавец, фальклярыст, літаратуразнавец. Удзельік беларускага нацыянальнага руху. Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках у Пецярбурзе.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis