Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў студзені

980 – У 1044 г. пачаў княжыць у Полацку Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей), выдатны беларускі сярэднявечны манарха. Ягоныя ўчынкі апеты ў славутай паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”.

640 – У 1384 г. „Пагоня” стала афіцыйным гербам Вялікагя Княства Літоўскага.

370 – 18.01.1654 г. Пераяслаўская казацкая рада вырашыла пра далучэньне Украіны да Расійскай дзяржавы (пацьвердзіла рашэньне Масквы).

295 – 4.01.1729 г. у  маёнтку Ясянец Наваградзкага павету нар. Іаахім Ігнацы Храптовіч (пам. 4.03.1812 г. у Варшаве, пахаваны ў касцёле капуцынаў), выдатны грамадзкі і дзяржаўны дзеяч, філёзаф, публіцыст, паэт. З 70-ых гадоў у Шчорсах сабраў аграмадную бібліятэку, вялікія дасягненьні меў у гаспадарчай галіне, ягоныя маёнткі мелі найлепшыя плёны ў цэлым ВКЛ (працу выконвалі ў іх наёмныя работнікі).

220 – 25.01.1804 г. у Гейстунах на Ашмяншчыне нар. Антон Эдвард Адынец (Інацэнты Старушкевіч), рамантычны паэт і перакладчык. Закончыў базыльяньскую школу ў Барунах і Віленскі ўнівэрсытэт (1823); напісаў „Pieśń filomatów”. Памёр 15.01.1885 г. у Варшаве, пахаваны на Старых Павонзках.

155 – 13 (25).01.1869 г. у фальварку Кавалі каля Мядзеля нар. Адам Гурыновіч, беларускі паэт. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхналягічным інстытуце (1887-1893). Прасьледаваны за рэвалюцыйную дзейнасьць. Памёр  23.01.(4.02.).1894 г. ад чорнай воспы ў фальварку Крыстынопаль каля Смаргоні.

140 – 18.01.1884 г. у Карандах Ашмянскага павету нар. Адам Лісоўскі, беларускі ксёндз, прыхільнік беларусізацыі касьцёла ў Беларусі; з 1907 г. служыў у Магілёве, Менску, Маскве, Гарадзішчы на Піншчыне, Ігумені, Каралішчавічах і Анопалі. У 1922 г. узначаліў Менскі дэканат. Тады і арыштаваны органамі бяспекі і асуджаны на 5 гадоў турмы. У выніку абмену палітычнымі вязьнямі выехаў у 1924 г. у Польшчу. Служыў у Гарадзішчы на Піншчыне і ў Вышках. Памёр 9.10.1929 г. у Варшаве. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Кляшчэлях на Беласточчыне.

140 – 23.01.1884 г. у Вознаўшчыне Вілейскага пав. нар. Францішак Будзька, беларускі ксёндз, адзін з прыхільнікаў беларусізацыі каталіцкага касьцёла на Беларусі; памёр 2.01.1920 г. у Янагрудзе на Полаччыне.

140 – 29.01.1884 г. у Шаўлях нар.Антон Луцкевіч – выдатны нацыянальны дзеяч. Вышэйшую адукацыю пачаў у Пецярбурзе у 1902 г. Адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня, між іншым адзін з заснавальнікаў „Нашай Долі” і «Нашай Нівы». У 1917 г. быў старшынёй Віленскай Беларускай Рады. На пасяджэньні Народнага Сакратарыяту БНР выступіў з прапановай абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Быў старшынёй Рады Народных Міністраў БНР, міністрам замежных спраў. У 1922 г. узначаліў у Вільні Беларускі Выбарчы Камітэт. У канцы 20-тых адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці. Вялікую актыўнасьць праяўляў у культурна-публіцыстычнай галіне. Між іншым быў старшынёй Беларускага Навуковага Таварыства, дырэктарам Беларускага Музэя ім. І. Луцкевіча. 30.09.1939 г. быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Памёр 23.03.1942 г. на перасыльным пункце Аткарска (Сьвярдлўская вобл.).

125 – 23.01.1899 г. у Чылі памёр Ігнат Дамэйка, геолаг (нар. 22.08.1802 г. у Мядзьведцы). Закончыў Шчучынскі калегіюм і Віленскі ўнівэрсытэт (1822). Належаў да філаматаў, за ўдзел у лістападаўскім паўстаньні быў арыштаваны і інтэрнаваны прускімі ўладамі. У 1837 г. закончыў горную школу ў Парыжы і выехаў у Чылі, дзе працаваў у галіне геалёгіі і мінэралёгіі. У 1884 г. наведаў радзіму.

105 – 1.01.1919 г. абвяшчэньне ў Смаленску Беларускай ССР. Часовым урадам кіраваў Зьміцер Жылуновіч (закатаваны бальшавікамі 7.04.1937 г.).

105 – 16.01.1919 г. у Бабруйску нар. Уладзімір Алоўнікаў, беларускі кампазітар. У 1941 г. закончыў кансэрваторыю, у 1962-1982 гг. быў рэктарам Беларускай кансэрваторыі. Памёр 31.07.1996 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.

100 – 2.01.1924 г. у Новым Сьвержані нар. Юры Весялкоўскі, дзеяч беларускага руху ў Вялікабрытаніі пасьля другой сусьветнай вайны, аўтар кніг пра гісторыю Беларусі ХХ ст. 

100 – 3.01.1924 г. у Шаркаўшчыне памёр Зянон Якуць, беларускі ксёндз (нар. 22.01.1894 г. у Скурацішках Новааляксандроўскага пав.). Высьвянчаны на ксяндза ў 1919 г., у 1920-1924 гг. служыў у Шаркаўшчыне, дзе казаньні і катэхізацыю дзяцей вёў на беларускай мове.

100 – 11.01.1924 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар “Беларускай Долі” – орган Беларускага Пасольскага Клюбу. Рэдактарам быў Антон Пракапеня. Газэта забаронена польскімі ўладамі ў палове 1925 г. (выйшла 36 нумароў).

95 – 1.01.1929 г. адкрыцьцё ў Менску Акадэміі Навук БССР.

95 – 31.01.1929 г. у Менску нар. Анатоль Грыцкевіч, беларускі гісторык. Памёр 20.01.2015 г. у Менску. 

85 – 14.01.1939 г. у Качанах на Мядзельшчыне нар. Васіль Шаранговіч, вядомы беларускі мастак. Памёр 31.12.2021 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.

89 – У студзені 1944 г. быў забіты польскім падпольлем каля Беластока Мікалай Чарнецкі, грамадзкі дзеяч, пэдагог (нар. 22.05.1899 г. у Малых Азяранах каля Крынак). З пачатку дваццатых гадоў быў зьвязаны зь беларускім рухам. У 1929 г. скончыў Карлаў Унівэрсытэт у Празе, у 1930-1931 гг. выкладаў беларускую мову ў Клецкай Беларускай Гімназіі, пасьля яе закрыцьця жыў у Вільні, між іншым быў адным з выдаўцоў і рэдактараў часопіса „Золак”. У 1939 г. вярнуўся на Беласточчыну. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку.

60 – 7.01.1964 г. у Полацку памёр Янка Журба (Івашын), беларускі паэт (нар. 30.04.1881 г. у Купніне каля Чашнікаў). Закончыў Полацкую настаўніцкую сэмінарыю і Глухаўскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам, дэбютаваў у „Нашай Ніве” ў 1909 г. вершам „На беразе Дзьвіны”, аўтар зборнікаў вершаў: „Заранкі” (1924), „Ясныя шляхі” (1959).

50 – 2.01.1974 г. у Менску памёр Міхал Станюта, беларускі мастак (нар. 19.09.1881 г. у Ігумені). Вучыўся маляваньня ў Я. Кругера ў Менску. Пасьля І сусьветнай вайны актыўна дзейнічаў у БССР у галіне мастацтва.

50 – 13.01.1974 г. у Менску памёр Іосіф Жыновіч (Жыдовіч), вядомы беларускі цымбаліст (нар. 14.05.1907 г. у Арэшкавічах каля Пухавічаў). Пахаваны ў Менску на Усходніх могілках.

30 – 15.01.1994 г. у Маладэчне памёр Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык і краязнавец (нар. 8.01.1936 г. у Дамашах каля Маладэчна).

30 – 26.01.1994 г. у Маскве памёр Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнавец (нар. 3.09.1927 г. у Канюхах Капыльскага р-ну). Пахаваны ў Глушы Бабруйскага раёна.

Апрацавалі

Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская 

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (437) – атрыманьне ў 1587 г. горадам Лідай самакіраваньня паводле магдэбурскага права.
  • (133) – 18.10.1891 г. нар. Лукаш Голад, праваслаўны сьвятар, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы, за што парасьледаваўся польскімі ўладамі. У 1927-1928 гг. у Вільні рэдагаваў і выдаваў часопіс „Праваслаўная Беларусь”. Памёр 6.11.1947 г. у Вільні, дзе і пахаваны на праваслаўных могілках.
  • (131) – 18.10.1893 у Каўнасе нар. Уладзімір Уладамірскі (сапраўднае Малейка), акцёр. Сцэнічную дзейнасьць пачынаў у 1920 г. у Бабруйску. У гг. 1924-1959 іграў у тэатры імя Янкі Купалы ў Менску. Памёр 24.01.1971 г. у Менску, пахаваны там на Усхoдніх могілках.
  • (118) – 18.10.1906 г. у Зарудзічах на Смаргоншчыне нар. Алесь Салагуб, беларускі паэт, вязень Лукішак. Закончыў Віленскую беларускую гімназію (1927), у 1928 г. нелегальна перайшоў у БССР, дзе закончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1931). 10.08.1933 г. быў арыштаваны  і 17.05.1934 г. расстраляны. Друкаваўся з 1925 г., у 1929 г. у Менску выйшаў зборнік вершаў „Лукішкі”. У 1961 г. у часопісе „Полымя” апублікаваны яго „Лукішскі дзёньнік”.
  • (106) – 18.10.1918 г. у Віцебску памёр Уладзімір Стукаліч, гісторык і краязнавец. Нар. 28.10(9.11.)1856 г. у Якабштаце Курляндзкай губ. Гадаваўся ў Віцебску, дзе закончыў гімназыю. У гг. 1879-1883 вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага унівэрсытэта. Працаваў у казённых палатах у Слоніме, Гродне, Віцебску. У 1886 абараніў кандыдацкую дысэртацыю „Юрыдычнае становішча гарадзкіх абшчын у Заходняй Русі”. Працаваў адвакатам у Віцебску. Пісаў працы пра Аляксея Сапунова, Міколу Нікіфароўскага, выказваўся за адкрыцьцё унівэрсытэта ў Віцебску. Быў адным са стваральнікаў і членам Віцебскай вучонай архіўнай камісыі.
  • (105) – 18.10.1919 г. у в. Старое Сяло на Меншчыне нар. Усевалад Кароль – палітычна-грамадзкі дзеяч. У 1928-1929 гг. вучыўся ў беларускай гімназіі ў Радашковічах. З 1929 г. вучань Віленскай Беларускай Гімназіі, якую закончыў у 1936 г. Пасьля студэнт мэдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту.
  • (104) – 18.10.1920 г. закончыліся ваенныя дзеянні паміж Польскім войскам і Чырвонаю арміяй.
  • (53) – 18.10.1971 г. у Бальбінаве (Латвія) памёр кс. Язэп Гайлевіч (нар. 26.02.1893 г. у Драздах Дзісенскага пав.), прыхільнік беларусізацыі каталіцкага касьцёла, дзеяч Беларускага руху ў Латвіі.
  • (33) – 18.10.1991 г.  памёр у Вішневе Пятро Бітэль (нар. 19.06.1912 г. у Радуні), настаўнік, пісьменьнік і перакладчык, м. інш. „Пана Тадэуша” на беларускую мову; вязень сталінскіх лагероў (1950-1956).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis