Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў студзені

1020 – 1003 год. Пачатак княжаваньня ў Полацку Брачыслава Ізяславіча (да 1044 г.), унука княгіні Рагнеды. Значна расшырыў тэрыторыю Полацкага Княства, зрабіў паход на Ноўгарад Вялікі.

840 – У 1183 г. гарадзенскія князі (у іх уладаньні тады знаходзіліся землі цяперашняй паўночна-ўсходняй Беласточчыны) разам з князямі іншых усходнеславянскіх княстваў ваявалі супраць полаўцаў.

435 – 28.01.1588 г. быў зацьверджаны 3-ці Статут Вялікага Княства Літоўскага.

430 – 13.01.1593 г. памёр (паводле сьп. кс. У. Чарняўскага – быў забіты ў Вішневе) выдатны рэфармацыйны дзеяч, асьветнік, філёзаф, філёляг, гісторык і паэт Сымон Будны (нар. каля 1530 г.). У Нясьвіжы заснаваў друкарню: выдаў „Катэхізіс” (1562) і „Біблію” (1572), у Лоску выдаў „Новы Запавет” (1574), аўтар трактату „Пра сьвецкую ўладу”.

205 – 21.01.1818 г. у Сьлівіне  Мсьціслаўскага пав. нар. Адам Кіркор (пам. 23.11.1886 г. у Кракаве), фальклярыст, гісторык, краязнавец, пісьменьнік, пэдагог, археоляг, аўтар кнігі „Пра літаратуру брацкіх слявянскіх народаў” (1874), соцень артыкулаў, у сваіх дасьледаваньнях многа месца адвёў Беларусі.

190 – 30.01.1833 г. у маёнтку Уборкі каля Беразіны нар. Апалінары Гараўскі (пам. 28.03.1900 г. у Пецярбургу), жывапісец-пэйзажыст. Жыў у Беларусі, многа прац прысьвяціў беларускім тэмам. Пахаваны ў Выбаргу на каталіцкіх могілках.

185 – 19.01.1838 г. пачалі выходзіць „Гродненские губерскіе ведомости” (да 13.08.1915 г.).

175 – 9.01.1848 г. у Наднёмане каля Узды нар. Якаў Ядкевіч-Ёдка, прыродазнавец, мэдык.

160 – 7.01.1863 г. у Ройсталях (зараз у межах Вільні) нар. Бірута (сапр. Амелія Даравінская, пам. 27.07.1891 г.), этнограф, пэдагог. Сьпісвала беларускія легэнды, паданьні, сабрала „Беларускія песьні з Лідзкага павету” (1892).

160 – у канцы студзеня 1863 г. на беларускіх землях пачаося студзенскае паўстаньне.

145 – 29.01.1878 г. у Менску нар. Уладзімір Самойла, публіцыст, літаратурны крытык. З 1918 г. жыў у Вільні, у 1939 г. арыштаваны саветамі, загінуў у 1941 г.

135 – 12.01.1888 г. у Слойніках каля Саколкі нар. Дамінік Аніська, ідэоляг і дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. У міжваенны час жыў у Саколцы, пасылаў з Сакольшчыны карэспандэнцыі у „Крыніцу”, „Белaрускую Крыніцу”. На пачатку ІІ сусьветнай вайны мабілізаваны ў паольскую армію, быў арыштаваны саветамі і трапіў у Казельск. З 1942 г. у арміі Андэрса. Памёр у Лёндане 28.12.1971 г.

130 – 14.01.1893 г. у Вільні нар. Канстанціна Буйло (сапр. Калечыц), паэтка, аўтарка слоў вельмі вядомай песьні „Люблю наш край…”. З 1923 г. жыла ў Маскве і там памерла 4.06.1986 г.

120 – 25.01.1903 г. у маёнтку Каўшова каля Мастоў нар. Любоў Мазалеўская, рэжысёр, актрыса, пэдагог. Памерла 18.07.1964 г.

110 – 20.01.1913 г. выйшаў у Вільні першы нумар грамадзка-палітычнай газэты „Беларус”. Выходзіла раз у тыдзень, друкавалася лацінкай. Першым рэдактарам быў Адам Бычкоўскі (родам з Сакольшчыны). Будзіла ў чытачоў патрыятычныя пачуцьці, зьмяшчала творы беларускіх пісьменьнікаў, выданьне спынілася ў жніўні 1915 г.

110 – 31.01.1913 г. выйшаў у Гародні альманах “Колас беларускай нівы”, выдадзены вучнёўскай беларускай моладзьдзю, у ім зьмяшчаліся творы беларускіх пісьменьнікаў, вучнёўскія літаратурныя спробы, весткі з Гарадзеншчыны ды Беласточчыны.

105 – 14.01.1918 г. у Апатыры Сімбірскай губ. нар. Віктар Анікін, архітэктар і пэдагог. Памёр 23.09.1997 г.

105 – 17.01.1918 г. ва Уінскім Пермскай губ. нар. Яўген Барбашын, славуты матэматык і пэдагог. Памёр 5.07.1969 у Менску; пахаваны на Усходніх могілках.

105 – 25.01.1918 г. у в. Нязнань Клімавіцкага р-на нар. Іван Новікаў, журналіст і пісьменьнік. Памёр 22.02.2001 г. у Менску; пахаваны на Усходніх могілках.

105 – 25-28.01.1918 г. у Вільні адбылася беларуская канфэрэнцыя з удзелам дэлегатаў з акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі. Удзельнікі выказаліся за літоўска-беларускай канфэдэрацыю.

100 – 1.01.1923 г. у в. Сенькава нар. Віктар Грамыка, жывапісец і пэдагог. Памёр 10.07.2019 г.; пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

100 – 3.01.1923 г. нар. Валянціна Гапанава, літаратуразнавец.

100 – 3.01.1923 г. у Раманоўшчыне Сеньненскага пав. нар. Алесь Шашкоў, пісьменьнік. Памёр у 2015 г.

100 – 7.01.1923 г. у Дружкаўцы Данецкай вобласьці нар. Віктар Сахненка (пам. 26.04.1973 г.), мастак і пэдагог.

100 – 27.01.1923 г. у Вялікіх Трухавічах Чашніцкага раёна нар. Аляксандар Казлоўскі, жывапісец. Памёр 26.04.1973 г.

100 – 29.01.1923 г. у Княжыцах на Магілёўшчыне нар. Уладзімір Камароў, выдатны хімік. Памёр 1504.2018 г.

85 – 1.01.1938 г. у Біскупцах каля Ліды нар. Данута Бічэль-Загнетава, паэтка. Друкуецца з 1958 г. Жыве ў Гародні. У 90-ыя гады была дырэктарам музея Максіма Багдановіча. Віншуем!

85 – 23.01.1938 г. у Саратаве расстраляны саветамі Вацлаў Ластоўскі (нар. 8.11.1883 г. у маёнтку Калесьнікаў каля Глыбокага), выдатны палітычны дзеяч, гісторык, пісьменнік. Між іншым у гг.1919-1923 быў прэм’ер міністрам ураду БНР.

85 – 25.01.1938 г. у Празе памёр Тамаш Грыб (нар. 19.03.1895 г. у Палянах на Ашмяншчыне), грамадзкі і палітычны дзеяч. Між іншым быў ва ўрадзе БНР народным сакратаром земляробства і замежных спраў, адным з ініцыятараў і кіраўніком Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянераў. З 1922 г. у эміграцыі у Празе.

85 – 27.01.1938 г. расстраляны з двума сынамі і братам Уладзімір Беняшэвіч (нар. 21.08.1874 г. у Друі), гісторык царкоўнага права, візанцініст, палеограф, член-карэспандэннт АН СССР, акадэмік Бэрлінскай, Мюнхенскай і Стасбурскай АН.

80 – 28.01.1943 г. у у Федзюшы Ляхавіцкага раёна нар. Міхась Пташук, кінарэжысёр, сярод яго прац „Знак бяды” (1986, паводле В. Быкава) і „Чорны замак Альшанскі” (1983, паводле У. Караткевіча).

60 – 6.01.1963 г. у Маскоўскім санаторыі пам. Андрэй Аляксандровіч (нар. 22.01.1906 г. у Менску), паэт; дэбютаваў у 1921 г. Быў адным з арганізатараў літаратурнага аб’яднаньня “Маладняк”. У 1938 г. быў рэпрэсаваны.і высланы на крайнюю поўнач. У Менск вярнуўся ў 1947 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

45 – 22.01.1978 г. у Мэльбурне (Аўстралія) пам. Алесь Салавей (сапр. Альфрэд Радзюк – нар. 1.05.1922 г. у Крысаве каля Койданава), беларускі паэт. Друкаваўся з 1937 г. З 1944 г. у эміграцыі. Выдаў кнігі „Мае песьні” (Менск 1944), „Сіла гневу” (Остэргофен 1948), „Зьвіняць званы сьвятой Сафіі” (1948).

40 – 27.01.1983 г. памёр у Гданьску Пётр Жынгель (нар. 12.02.1898 г. у Докшыцах), мастак і рэстаўратар, пэдагог, абсальвэнт мастацкага факультэта Віленскага унівэрсытэта. Пасьля вайны жыў у Гданьску і займаўся рэстаўрацыяй.

35 – у студзені 1988 г. выйшаў у Менску першы нумар маладзёжнага часопіса „Крыніца”.

Апрацавалі Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (461) – У берасьцейскай друкарні у 1563 г. была надрукавана Біблія – адно з самых поўных і лепшых тагачасных выданьняў, вядомая як „Радзівілаўская Біблія”.
  • (142) – 3.11.1882 г. у Акінчыцах нар. Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міцкевіч, пам. 13.08.1956 г. у Мeнску), пісьменьнік, грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры. Друкавацца пачаў у 1906 г. у газэце „Наша Доля”, паэмы „Новая зямля” (1923), „Сымон-музыка” (1925), „Суд у лесе” (1943), „Адплата” (1946), „Рыбакова хата” (1947), аповесьці, п’есы, каля дваццаці зборнікаў вершаў, апавяданьняў, нарысаў ды іншых.
  • (114) – выданьне у 1910 г. першага зборніка вершаў Якуба Коласа „Песьні жальбы”.
  • (87) – 3.11.1937 г. расстраляны саветамі Максім Бурсевіч (нар. 9.08.1890 г. у Чамярах каля Слоніма), нацыянальны дзеяч, сакратар БСР Грамады.
  • (87) – 3.11.1937 г. расстраляны саветамі Павал Валошын (нар. 10.07.1891 г. у Гаркавічах Сакольскага павету), дзеяч БСР Грамады, дэпутат Сойма (1923-1928).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis