Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Слэнг як сродак развіцця мовы альбо прызнак стагнацыі? Гледзячы які…

Новых беларускіх слоў на Беласточчыне дарэмна шукаць у слоўніках, а тым больш у даваеннай прэсе

Часта лаўлю сябе на тым, што пішучы не хапае мне слоў, каб выказаць свае думкі ці проста пра нешта расказаць. Заўсёды старуюся пісаць канкрэтна – нават на польскай мове nie owijając w bawełnę. Хтосьці ўжо даўно мне сказаў, што мая пальшчызна завельмі правільная. Калі доўгія гады рэдагаваў я штомесячнікі ў Гарадку, Крынках ці Міхалове, прысыланыя супрацоўнікамі і чытачамі тэксты былі надта нізкага моўнага ўзроўню. Не кажу тут пра граматыку ці арфаграфію, бо прыходзілася выпраўляць кучу такіх памылак.

Асабліва непрымальнай ёсць для мяне афіцыйная сухая мова ў выказваннях палітыкаў і чыноўнікаў. Шмат разоў прыходзілася мне публікаваць інтэрв’ю з пасламі, вайтамі, раднымі, дырэктарамі розных устаноў. Заўсёды як маглі пазбягалі яны канкрэтнай рыторыкі і выказваліся на штучнай чыноўніцкай мове, намагаючыся вартасцяваць сваю працу пералічваючы напрыклад рад гмінных інвестыцыяў як быццам толькі свае заслугі. Я адразу заўважыў, што такі пераказ да людзей не трапляе, рэдка хто гэта чытае.

Не магу ўжо глядзець, слухаць і чытаць палітыкаў, якія безупынна biją pianę і найчасцей нічога з гэтага не атрымоўваецца. Не толькі я, бо вядзе гэта да таго, што людзі перасталі наогул глядзець тэлевізар, дзе безупынна выступаюць gadające głowy і звяртаць на іх увагу ў іншых інфармацыйных прасторах.

Цалкам іншы стыль прэзентуе Лукашэнка. Ён выступае публічна амаль кожны дзень і часта гаворыць па-вулічнаму, не заўсёды нават культурна. І таму трапляе да масаў, што дазваляе яму неаднойчы хлусіць і маніпуляваць грамадскай думкай. На гэтым перадусім трымаецца яго дыктатура. Але на шчасце часы не спрыяюць ужо народным трыбунам, бо зашмат ёсць плашчадкаў, манаполь на інфармацыю ўжо немагчымы нават у аўтарытарнай Беларусі.

Ужо даўно людзі сталі пераконваць мяне, каб публікаваныя мною тэксты былі больш простымі, менш інтэлігенцкія. Інфармацыя і публіцыстыка гэта ж не кніжная літаратура – звярталі, здвавалася б, слушную ўвагу. Гаварылі, што любяць, калі аўтар мае лёгкае пяро, бо газеты для звычайнага народу, а не для інтэлектуалаў. Гэта абсалютная праўда і я заўсёды стараўся рэдагаваць іх пад чытача, каб былі яму зразумелыя і цікавыя. Ніколі не мог аднак сабе дазволіць, каб панізіцца да вулічнага ўзроўню, а ў след за тым да прыблізна такога ж стылю, які, на жаль, стаў дамінаваць усюды ў прэсе, не ўспамінаючы пра пісанне jak leci ў Інэрнэце і інфантыльныя так у форме, як і ў змесце допісы ў Фейсбуку. Сакрат Яновіч вельмі перажываў, што культура друкаванага слова ўпала так нізка. А з гэтым горш і горш…

Цікава, што чытачы не звяртаюць на гэта асаблівай увагі. Часам прыходзіцца адрэдагаваць мне чыесьці тэксты – не мяняючы зместу – да такой ступені, што атрымоўваецца па сутнасці новы варыянт. Як ні дзіўна, аўтары чытаючы пасля ў друку рэдка калі гэта сабе ўсведамляюць. Проста не заўважаюць, быццам яны самі так правільна і культурна напісалі. Праўда, часам хтосьці маю працу дацаняе і падзякуе, што яго артыкул я вынес на вышэйшы ўзровень і лепш сфармуляваў у ім думкі і інфармацыі. Але бывае, што хтосьці за гэта нават пакрыўдзіцца, маючы да мяне прэтэнзіі і даказвае, што арыгінал, які даслаў, быў лепшы і не патрабаваў аніякай рэдакцыі. Ён і чуць не хацеў, што былі ў ім стылістычныя і граматычныя памылкі, не верыў нават слоўнікам.

Імкненне да канкрэтызавання думак і іх моўнага запісу на адпаведным узроўні спачатку тлумачыў я сваёй інжынерскай адукацыяй. У тэхніцы нямаш месца на такую свабоду, як у свеце пісанага слова. Інжынеру нельга дазволіць сабе на слабы ўзровень працы, бо можа скончыцца гэта катастрофай.

З часам я зразумеў, што справа ў чым іншым. Я проста надзвычай адчувальны на паўсюдную цяпер абыякавасць пісаніны. Зашчапіў ува мне гэта Сакрат Яновіч і іншыя аўтары, якія старанна дабіраючы слова і сказы засяроджваліся не толькі на змесце, але і прыгожасці яго чытання, будуючы нейкі настрой, глыбейшую атмасферу.

Журналістыка і публіцыстыка гэта, вядома, не кніжная літаратура. Пішучы аднак артыкулы стварыў я свой небанальны стыль, стараючыся пераймаць найлепшыя ўзоры і прыклады, а не паддавацца масавым трэндам.

Але, як напісаў гэта напачатку, часта не хапае мне проста слоў. Па-польску не ўмею на жаль пісаць так прыгожа як, скажам, незабыўны Ян Леанчук са сваёй смакавітай пальшчызнай. Польская мова стала цяпер надта ўбогая і штучная. Наша натуральная беларуская мова таксама ўжо даўно памерла. Асабліва цяжка пісаць мне па-просту. Прыходзіцца прымяняць паланізмы і русізмы, бо сваіх адпаведнікаў да сучасных слоў не знаходжу, а шмат іншых, на жаль, проста ўжо не помню. Бачу, што такую ж праблему маюць таксама аўтары, якія пішуць па-свойму, па-падляску.

Ашарашае мяне беларуская мова ў Беларусі. Яна нам на Беласточчыне чужая, але і ў нас распаўсюджваецца, забруджваючы падляшскі беларускі этнас. Пад уплывам, вядома, прыезджых беларусаў (напрыклад у эфіры Радыё Рацыя ці на Белсаце, дзе дамінуюць), якія не толькі размаўляюць з іншым акцэнтам (хаця пераважна гавораць па-руску), але прымяняюць новыя дзіўныя словы. Вось падборка з Фейсбуку:

…уважліва пачытайце гэтыя докі і супастаўце даты

…месца вячэрняга/начнога вайбу

…на ствале старога дрэва

…геніяльны вакаліст, але без пантоў

…у прадукцыі прапагандыстаў усё больш зьяўляецца наратыву

…пасьпеў агаломшыць родны Полацак рокгуртом

…„трыўмфальную аркузбацалі, амаль за мільён

…гэта ж трэш

…галасавалка за варыянты

…я папсова скажу

…зрабiся фалiянтам

…не дужа шарыў у нэймінгу раёнаў

…шчымліва, кайфова, там можна напіцца ўсмерць

Сапраўды застаецца толькі напіцца, бо гэтага слэнгу без паўлітра не разберёшь.

Вядома, што ніякая мова не стаіць на месцы. У беларускай таксама неабходныя новыя словы ў сучасным ужытку. Некаторыя, што цяпер паяўляюцца, нават даволі прыгожыя. Як падабайка для названня лайкаў у Інтэрнэце.

Не думаў я, што наш невялікі часопіс у сённяшнім інфармацыйна-публіцыстычным космасе ў змозе шырэй прабіцца да чытача. Тымчасам увесь час атрымоўваю імэйлы з адгалоскамі. Найчасцей пасля публікацыі артыкулаў на нашым сайце Czasopis.pl са спасылкамі таксама ў Фейсбуку. Неаднойчы яшчэ з даўніх нумароў, на якія натрапляюць – пераважна выпадкова – зацікаўленыя асобы.

Нядаўна даў я вялікае інтэрв’ю пра Вершалін маладому аўтару з Варшавы да яго кніжкі пра дзесяць незвычайных месцаў у Польшчы, якая выйдзе ўжо восенню. Гэта водгук на мой аповед пра „прарока” Ільлю. Дамоўлены ўжо на чарговыя сустрэчы па між іншым гэтай тэме.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (162) – 26.04.1863 г. у Славенску каля Валожына ў сям’і праваслаўнага сьвятара нар. Яўстафій Арлоўскі, краязнавец, гісторык, пэдагог. Закончыў Пецярбурскі гісторыка-філялягічны інстытут (1885) і выкладаў гісторыю ў Гродзенскай гімназіі; дасьледаваў гісторыю Гродна і даказаў тоеснасьць яго з летапісным Городенем. Памёр 15.12.1913 г.
  • (142) – 26.04.1883 г. памёр Напалеон Орда, мастак і кампазытар (нар. 11.02.1807 г. у Варацэвічах на Піншчыне). Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім унівэрсытэце, удзельнічаў у паўстаньні 1830-1831 гг. Потым на эміграцыі ў Парыжы, з 1856 г. – у Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі.
  • (39) – 26.04.1986 г. катастрофа на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі. Большасьць радыяцыі апала на тэрыторыі Беларусі – дзякуючы загаду савецкіх уладаў, самалёты савецкай арміі асадзілі хмары з атамным праменяваньням над беларускімі землямі.
  • (39) – 26.04.1986 г. наступіла трагічная катастрофа на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі, якая забрудзіля значную частку Беларусі.
  • (29) – 26.04.1996 г. у Менску адбылася масавая акцыя „Чарнобыльскі Шлях”, брутальна разагнаная АМОНам.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis