Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    – 27.10.1430 г. памёр вялікі князь Вітаўт (нар. каля 1350). – 12.10.1865 г. у Смаленску нарадзіўся Міхал Анцаў, беларускі кампазытар і харавы дырыжор. Памёр 21.07.1945 г. у Маскве, дзе пахаваны на Новадзевіцкіх могілках. – 8(20).10.1885 г. у Вільні нарадзіўся Аляксандар …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (438) – атрыманьне ў 1587 г. горадам Лідай самакіраваньня паводле магдэбурскага права.
  • (134) – 18.10.1891 г. нар. Лукаш Голад, праваслаўны сьвятар, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы, за што парасьледаваўся польскімі ўладамі. У 1927-1928 гг. у Вільні рэдагаваў і выдаваў часопіс „Праваслаўная Беларусь”. Памёр 6.11.1947 г. у Вільні, дзе і пахаваны на праваслаўных могілках.
  • (132) – 18.10.1893 у Каўнасе нар. Уладзімір Уладамірскі (сапраўднае Малейка), акцёр. Сцэнічную дзейнасьць пачынаў у 1920 г. у Бабруйску. У гг. 1924-1959 іграў у тэатры імя Янкі Купалы ў Менску. Памёр 24.01.1971 г. у Менску, пахаваны там на Усхoдніх могілках.
  • (119) – 18.10.1906 г. у Зарудзічах на Смаргоншчыне нар. Алесь Салагуб, беларускі паэт, вязень Лукішак. Закончыў Віленскую беларускую гімназію (1927), у 1928 г. нелегальна перайшоў у БССР, дзе закончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1931). 10.08.1933 г. быў арыштаваны  і 17.05.1934 г. расстраляны. Друкаваўся з 1925 г., у 1929 г. у Менску выйшаў зборнік вершаў „Лукішкі”. У 1961 г. у часопісе „Полымя” апублікаваны яго „Лукішскі дзёньнік”.
  • (107) – 18.10.1918 г. у Віцебску памёр Уладзімір Стукаліч, гісторык і краязнавец. Нар. 28.10(9.11.)1856 г. у Якабштаце Курляндзкай губ. Гадаваўся ў Віцебску, дзе закончыў гімназыю. У гг. 1879-1883 вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага унівэрсытэта. Працаваў у казённых палатах у Слоніме, Гродне, Віцебску. У 1886 абараніў кандыдацкую дысэртацыю „Юрыдычнае становішча гарадзкіх абшчын у Заходняй Русі”. Працаваў адвакатам у Віцебску. Пісаў працы пра Аляксея Сапунова, Міколу Нікіфароўскага, выказваўся за адкрыцьцё унівэрсытэта ў Віцебску. Быў адным са стваральнікаў і членам Віцебскай вучонай архіўнай камісыі.
  • (106) – 18.10.1919 г. у в. Старое Сяло на Меншчыне нар. Усевалад Кароль – палітычна-грамадзкі дзеяч. У 1928-1929 гг. вучыўся ў беларускай гімназіі ў Радашковічах. З 1929 г. вучань Віленскай Беларускай Гімназіі, якую закончыў у 1936 г. Пасьля студэнт мэдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту.
  • (105) – 18.10.1920 г. закончыліся ваенныя дзеянні паміж Польскім войскам і Чырвонаю арміяй.
  • (54) – 18.10.1971 г. у Бальбінаве (Латвія) памёр кс. Язэп Гайлевіч (нар. 26.02.1893 г. у Драздах Дзісенскага пав.), прыхільнік беларусізацыі каталіцкага касьцёла, дзеяч Беларускага руху ў Латвіі.
  • (34) – 18.10.1991 г.  памёр у Вішневе Пятро Бітэль (нар. 19.06.1912 г. у Радуні), настаўнік, пісьменьнік і перакладчык, м. інш. „Пана Тадэуша” на беларускую мову; вязень сталінскіх лагероў (1950-1956).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com