This Day In History: 1919-10-18

18.10.1919 г. у в. Старое Сяло на Меншчыне нар. Усевалад Кароль – палітычна-грамадзкі дзеяч. У 1928-1929 гг. вучыўся ў беларускай гімназіі ў Радашковічах. З 1929 г. вучань Віленскай Беларускай Гімназіі, якую закончыў у 1936 г. Пасьля студэнт мэдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту. Быў апошнім кіраўніком Беларускага Студэнцкага Саюзу. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах лекарам, належаў да падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі. У 1944 г. арыштаваны НКВД. Атрымаў прысуд 10 гадоў зьняволеньня. Памёр 4.10.1984 г. у Баранавічах, пахаваны на Русіноўскіх могілках.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis