Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Талака

Крыж змагарам за Беларусь

Ідэя крыжа змагарам за Беларусь нарадзілася падчас сьвяткаваньня Беларускім Культурным Таварыствам „Хатка” ў Гданьску 100. угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі – 25 сакавіка 2018 г. Тады мы вырашылі ўшанаваць памяць тых, якія змагаліся за вольную і дэмакратычную Беларусь. Шмат хто з іх дасюль не мае магілы, загінуўшы недзе ў савецкай высылцы ці расстраляны ў Курапатах, ці ў засьценках НКВД. Тут, над морам, пасяліліся сем’і беларускіх дзеячаў, якія былі арыштаваныя пасьля ІІ сусьветнай вайны за тое, што марылі пра сапраўдную сваю краіну і дзеля яе працавалі. Можна згадаць хаця агранома Баляслава Лапыра з Глыбокага ці доктара псіхіятра Станіслава Грынкевіча, якія невядома дзе і калі закончылі трагічна сваё жыцьцё. У Гданьску перад вайной памёр Вячаслаў Адамовіч, адзін з лідараў антыбальшавіцкага „Зялёнага Дуба”, але ніхто не ведае, дзе ён пахаваны.

Пакуль мы атрымлівалі патрэбныя згоды ўладаў горада Гданьска і Паморскага рэстаўратара помнікаў у 2020 г. пасьля жнівенскіх выбараў у Беларусі на хвалі грамадзкіх пратэстаў паявіліся новыя ахвяры рэжыму ў Рэспубліцы Беларусь. Архітэктар Станіслаў Шыманскі падрыхтаваў праект крыжа (на здымку), а яго выканаўцамі будуць каменшчык Раман Лебрэхт і столяр Ян Ассоўскі. Мы павінны пакрыць кошты матар’ялу на крыж і яго ўсталяваньне. Адклікаемся да сумленьня ўсіх Беларусаў адгукнуцца на нашу ініцыятыву і падтрымаць фінансава наш праект, які павінны закончыць да канца жніўня 2025 г. Крыж з каменнымі табліцамі будзе абсталяваны на Гарнізонных могілках у Гданьску і будзе месцам памінаньня нашых продкаў і змагароў за Беларусь.

Беларускае культурнае таварыства „Хатка”

Нумар рахунку: 

46 1600 1462 1026 9334 3000 0002

Białoruskie Towarzystwo Kulturalne „Chatka”

Tytuł przelewu: Darowizna na cele statutowe

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    – 27.10.1430 г. памёр вялікі князь Вітаўт (нар. каля 1350). – 12.10.1865 г. у Смаленску нарадзіўся Міхал Анцаў, беларускі кампазытар і харавы дырыжор. Памёр 21.07.1945 г. у Маскве, дзе пахаваны на Новадзевіцкіх могілках. – 8(20).10.1885 г. у Вільні нарадзіўся Аляксандар …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (358) – адкрыцьцё ў 1667 г. першага на беларускіх землях міждзяржаўнага паштовага маршруту Вільня-Менск-Магілёў-Смаленск-Масква.
  • (125) – 17.10.1900 г. нарадзіўся Ібрагім Гембіцкі (пам. 1.01.1974 г. у Менску), беларускі графік.
  • (61) – 17.10.1964 г. каля Рэчыцы адкрыта першае прамысловае радовішча нафты на Беларусі.
  • (49) – 17.10.1976 г. пам. у Бэнтан-Харбар у штаце Мічыган (ЗША) Радаслаў Астроўскі (нар. 6.11.1887 г. у фальварку Запольле, Слуцкага павету), грамадзкі, палітычны дзеяч, настаўнік. У 1924-1936 гг. быў дырэктарам Віленскай Беларускай Гімназіі. У сьнежні 1943 г. стаў прэзыдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады. З 1956 г. жыў у ЗША. Пахаваны на сьв.-Еўфрасіньнеўскіх могілках у Саўт-Рывэры.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com