Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў чэрвені

530 – 1494 г. – атрыманьне горадам Высокае самакіраваньня паводле магдэбургскага права.

220 – 1.06.1804 г. у Наваспаскім на Смаленшчыне нар. Міхал Глінка, кампазітар, заснавальнік рускай клясычнай музыкі. Найбольш вядомыя яго творы: оперы „Жыцьцё за цара” (1836), „Руслан і Людміла” (1842), „Вальс-фантазія” (1839), скерца для аркестры „Камарынская” (1848). Памёр 15.02.1857 г. у Бэрліне, дзе быў пахаваны на пратэстанцкіх могілках. Стараньнем сястры яго прах перанесены быў у Пецярбург і пахаваны на Ціхвінскіх могілках. 

215 – 1809 г. – заснаваньне ў Магілёве першай у Беларусі мэтэаралягічнай станцыі.

190 – 16.06.1834 г. у Дудзічах, Ігуменскага павету нар. Аляксандар Ельскі (пам. 10.09.1916 г. у Замосьці, пахаваны ва урочышчы Кобань паміж Дудзічамі і Замосьцем), беларускі гісторык, краязнавец, публіцыст. Пераклаў на беларускую мову першую частку „Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча.

160 – 21.06.1864 г. у Бялевічах каля Слуцка нар. Аляксандр Сержпутоўскі, этнограф і фальклярыст. Закончыў Нясьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1884) і Археалягічны інстытут у Пецярбургу (1904). Настаўнічаў у Слуцкім і Мазырскім паветах (1884–1893), працаваў у этнаграфічным аддзеле Рускага музэя (1906–1930). Збіраў беларускі фальклёр, выдаў „Казкі і апавяданьні беларусаў-палешукоў” (1911), „Казкі і апавяданьні беларусаў з Слуцкага павета” (1926), „Прымхі і забабоны бeларусаў-палешукоў” (1930). Памёр 5.03.1930 г. у Ленінградзе. 

135 – 13.06.1889 г. у Цецяроўцы Слуцкага павету нар. Павел Жаўрыд, беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Усебеларускага зьезду 1917 г., адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г. У  1923-1930 гг.працаваў у Мар’інагорскім  сельска-гаспадарчым тэхнікуме, Інбелкульце, рэдакцыі газэты „Звязда”. У 1930 г. арыштаваны. Памёр 11.05.1939 г. у лагеры ў пасёлку Княж-Пагост Комі АССР.

135 – 16.06.1889 г. у Ваўкавыску нар. Уладзімір Каліноўскі, беларускі нацыянальны дзеяч, пасол польскага сойму (1922-1923); з 1923 г. у БССР. У 1924-1925  гг. быў кіраўніком справамі і юрысконсультам у Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце, у 1925-1927 гг. – на розных пасадах у ЦВК БССР, у 1927-1929  гг. – дацэнт катэдры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэта БДУ. Супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі: «Савецкае будаўніцтва», «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Полымя». Праўдападобна памёр у 1940 г. у Старабельску Варашылаўградзкай вобл. (зараз Луганская вобл., Украіна). 

115 – 26.06.1909 г. нар. у Менску Антон Адамовіч літаратуразнавец, пісьменьнік. Скончыў у 1928 г. Белпэдтэхнікум у Менску, пачаў вучыцца ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1930 г. арыштаваны, сасланы ў Расію. У 1938 г. вярнуўся ў Менск. Падчас нямецкай акупацыі быў, між іншым, членам Галоўнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы. Пасьля вайны да 1960 г. жыў у Нямеччыне. Рэдагаваў „Бацькаўшчыну”, быў кіраўніком беларускай рэдакцыі радыёстанцыі „Свабода”. З 1960 г. жыў у ЗША. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі, эканоміцы, культуры Беларусі. Памёр 12.06.1998 г., пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку у штаце Нью-Джэрзі. 

110 – 27.06.1909 г. у вёсцы Звонь на Віцебшчыне нар. Сяргей Знаёмы (сапр. Клопаў), беларускі пісьменьнік. Закончыў літаратурна-лінгвістычны факультэт Вышэйшага Пэдагагічнага Інстытута (1930), працаваў выкладчыкам у Барысаве, з 1936 г. – літаратурным рэдактарам на Беларускім радыё. 26.11.1936 г. быў арыштаваны і асуджаны на 8 год зьняволеньня. 22.01.1944 г. уцёк з Паўночна-Усходняга лагера, далейшы лёс невядомы. Публікаваць пачаў у 1929 г., выдаў зборнікі нарысаў „Дом  № 31” (1930), „За дамбаю” (1931), „Лес гарыць” (1932), аповесьці „Ганчары” (1933) і „Біяграфія майго героя” (1935). 

105 – 5.06.1919 г. у Вільні быў надрукаваны першы нумар «Беларускага жыцьця» пад рэдакцыяй Францішка Аляхновіча.

100 – 19.06.1924 г. у Бычках Ушацкага раёна нар. Васіль Быкаў, беларускі пісьменнік, аўтар апавяданьняў і аповесьцяў, перакладзеных на розныя замежныя мовы. Памёр 18.06.2003 г. у Бараўлянах пад Менскам, пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

90 – 6.06.1934 г. у Ленінградзе памёр Браніслаў Эпімах-Шыпіла, культурна-асьветны беларускі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня ў Пецярбурзе. Нар. 4.09.1859 г. у фальварку Будзькаўшчына Лепельскага пав., закончыў Пецярбургскі унівэрсытэт (1886), з 1891 г. працаваў у бібліятэцы Пецярбургскага унівэрсытэта, выкладаў старагрэчаскую і лацінскую мовы ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Пецярбурга, у пачатку ХХ ст. быў кіраўніком выдавецтва „Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ” і студэнцкага „Беларускага навукова-літаратурнага гуртка”. У 1925 г. пераехаў у Менск, працаваў рэдактарам, а з 1927 г. старшынёй камісіі Інбелкульта па складаньні слоўніка жывой беларускай мовы. У 1930 г. беспадстаўна арыштаваны, праседзеў у турме 2 месяцы. Пасьля выехаў назад у Ленінград. 

80 – 27.06.1944 г. адбыўся ў Менску ІІ Усебеларускі Кангрэс, скліканы Беларускай Цэнтральнай Радай. Удзельнічала ў ім 1039 дэлегатаў з розных беларускіх асяродзьдзяў з тэрыторыі Эўропы акупаванай немцамі. Кангрэс аб’явіў сябе ворганам, які працягвае палітычныя традыцыі Беларускай Народнай Рэспублікі, а БЦР палічыў адзінай легальнай уладай у Беларусі.

75 – 24.06.1949 г. у Менску нар. Уладзімір Тоўсьцік, мастак. Закончыў Бeларускі Тэатральна-мастацкі Інстытут (1972). З 1976 г. выкладчык  Беларускай Акадэміі Мастацтваў. Аўтар карцін на гістарычныя тэмы: „Легенда старога замка”, „Год 1863. Паўстаньне”, партрэтаў: Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча і інш. 

70 – 16.06.1954 г. у Машукоўцы (Краснаярскі край) памёр Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік (нар. 19.08.1912 г. у Бабруйску). Двойчы быў арыштаваны – у 1936 г. (асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня) і ў 1949 г. (высланы ў Сібір). Друкаваўся з 1927 г. Выдаў зборнікі апавяданьняў „Удар”, „Чорная вірня” (1931), „Яхант” (1935), аповесьці „Наша сонца”, „Ускраіна” (1932). У  1946–1949 гг. напісаў „Аповесьць для сябе” (апубл. 1993)

55 – 30.06.1969 г. у горадзе Хімкі Маскоўскай вобласьці памёр Міхайла Грамыка, беларускі пісьменнік і вучоны. Нар. 31.10.1885 г. у Чорным Рэчыцкага пав., закончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт (1911), працаваў у Інбелкульце і выкладаў геалёгію ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце ў Менску. Аўтар зборнікаў „Плынь” і „Дзьве паэмы” (1927), п’ес „Скарынін сын з Полацка”, „Над Нёманам”, падручнікаў „Пачатковая Геаграфія” (1923) і „Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе” (1926). Арыштаваны 13.07.1930 г. З 1931 г. у высылцы  ў Івана-Вазьнесенску, з 1936 г. – у Кіраўску, у час вайны ў Чусавым Гарадку, да 1948 г. у Іжэўску. У 1948 – 1952 працаваў у Запалярным Горным Тэхнікуме.

35 – 4.06.1989 г. у Польшчы адбыліся першыя, часткова дэмакратычныя парлямэнцкія выбары. Удзельнічалі ў ім таксама кандыдаты беларускія кандыдаты: Сакрат Яновіч як кандыдат у Сэнат набраў 22,4 тыс. галасоў, а Яўген Мірановіч, як кандыдат у Сойм набраў 14,4 тыс. галасоў.

35 – 24-25.06.1989 г. у Вільні адбыўся І Устаноўчы З’езд Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне”.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (247) – 24.06.1777 г. у Крывічах Вялейскага пав. нар. Ян Ходзька (Барэйка, Jan ze Świsłoczy), пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч. Памёр 10.11.1851 г. у Менску. Пахаваны ў Заслаўі.
  • (212) – 24.06.1812 г. пераправа войск Напалеона І цераз раку Нёман, пачатак вайны з Расіяй.
  • (124) – 24.06.1900 г. у маёнтку Боркі, Слуцкага павету нар. Кузьма Чорны (сапраўднае прозьвішча Мікалай Раманоўскі, пам 22.11.1944 г. у Менску) выдатны пісьменьнік-празаік, драматург, публіцыст). Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.
  • (117) – 24.06.1907 г. у Восаве Ігуменскага пав. нар. Язэп Зазека, пісьменьнік, навуковец, пэдагог. Быў м. інш. выкладчыкам у Беластоцкім Пэдагагічным Інстытуце ў 1940-1941 гг.. Памёр 27.08.1977 г. у Менску.
  • (75) – 24.06.1949 г. у Менску нар. Уладзімір Тоўсьцік, мастак. Закончыў Беларускі Тэатральна-мастацкі Інстытут (1972). З 1976 г. выкладчык  Беларускай Акадэміі Мастацтваў. Аўтар карцін на гістарычныя тэмы: „Легенда старога замка”, „Год 1863. Паўстаньне”, партрэтаў: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча,
  • (74) – 24.06.1950 г. у Лондане памёр Валяр'ян Харкевіч (нар. у 1890 г.), гісторык, публіцыст і паэт, звязаны з віленскай газэтай „Słowo”, закончыў Віленскі унівэрытэт, аўтар публікацыяў пра рэлігійныя адносіны на землях Вялікага Княства Літоўскага, м. iнш.: „Zmierzch unji kościelnej na Litwie i Białorusi” (Wilno 1929), „Żyrowice – łask krynice” (Słonim 1930).
  • (35) – 24-25.06.1989 г. у Вільні адбыўся І Устаноўчы З’езд Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis