Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у кастрычніку

870 – паход  у 1151 г. гарадзенскага князя Барыса Усеваладавіча зь іншымі князямі на Кіеў.

710 – напады крыжакоў у 1311 г. на Гарадзенскую зямлю і аблогі імі Гарадзенскага замку.

630 – беспасьпяховая аблога ў 1391 г. горада Наваградка крыжацкімі войскамі на чале з магістрам Конрадам Валенродам.

515 – 12.10.1506 г. Зыгмунт Казіміравіч (Стары) афіцыйна ўступіў на прастол Вялікага Князя Літоўскага. Умоўная дата пачатку рэнэсансу на беларускіх землях.

425 – 6.10.1596 г. абвяшчэньне ў Бярэсьці часткай праваслаўных епіскапаў аб’яднаньня праваслаўнай Царквы ў Рэчы Паспалітай з каталіцкім касьцёлам пад уладай Рыму.

225 – 10.10.1796 г. у Барсукаўцах Ушацкага пав. Падольскай губ. нар. Міхал Без-Карніловіч (пам. 19.01.1862 г. у Пецярбургу), выдатны беларускі гісторык, краязнавец, этнограф, вайсковы тапограф. Апублікаваў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі (даказаў між іншым паходжaньне вялікага князя літоўскага Віценя з роду полацкіх князёў). Стварыў карту Беласточчыны. Пахаваны на Ваўкавыскіх лютэранскіх могілках у Пецярбургу.

205 – 23.10.1816 г. у Кублічах Лепельскага пав. нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі, пісьменьнік і дасьледчык беларускага фальклёру. У 1858 – 1863 гг. вёў рукапісны „Альбом”, у якім свае запісы пакінулі м. інш.: У. Сыракомля, В. Каратынскі, А. Кіркор, В. Дунін-Марцінкевіч. Пераклаў на беларускую мову „Конрада Валенрода” А. Міцкевіча. Памёр у Сібіры ў 1884 г.

190 – 8.10.1831 г. у Дудзічах на Меншчыне нар. Міхал Ельскі (брат Аляксандра Ельскага), скрыпач і кампазытар. Памёр 12.01.1904 г. у Русіновічах.

140 – 21.10.1881 г. у Чапялях Сакольскага пав. нар. кс. Станіслаў Шырокі, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху; служыў у Янаве, Крынках, Кузьніцы. Памёр у 1956 г.

135 – 28.10.1886 г. нар. Сьцяпан Войтанка, праваслаўны сьвятар, прымаў удзел у аднаўленьні Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы пасьля ІІ сусьветнай вайны, служыў настаяцелем  прыхода Жыровіцкай Божай Маці ў Гайленд-Парку і ў прыходзе БАПЦ у Нью-Брансвіку (ЗША). Памёр 26.06.1968 г.

130 – 18.10.1891 г. нар. Лукаш Голад, праваслаўны сьвятар, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы, за што парасьледаваўся польскімі ўладамі. У 1927-1928 гг. у Вільні рэдагаваў і выдаваў часопіс „Праваслаўная Беларусь”. Памёр 6.11.1947 г. у Вільні, дзе і пахаваны на праваслаўных могілках.

125 – 13.10.1896 г. у Маскве нар. Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, кампазытар і музыколяг, дзеяч беларускага руху ў эміграцыі. З 1936 г. жыў у Менску, быў адным з арганізатараў Тэатра опэры і балета Беларусі, дырыжорам яго сымфанічнага аркестра, музычным рэдактарам Беларускага радыё. У 1943 г. выдаў „Зборнік купальскіх і жніўных
беларускіх песьняў”. З 1944 г. у эміграцыі ў Нямеччыне, з 1950 г. – у ЗША (Чыкага – дзе і памёр 31.03.1969 г.).

125 – 13.10.1896 г. у С.-Пецярбургу нар. Мікола Шчакаціхін (замардаваны савецкай бясьпекай 1.04.1940 г. у Белабеі ў Башкірыі), мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, дасьледаваў выяўленчае мастацтва й архітэктуру Беларусі ад старажытнейшых часоў да свае сучаснасьці. Аўтар многіх навуковых артыкулаў. Найбольш вядомая ягоная праца „Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва” (Менск 1928).

115 – 18.10.1906 г. у Зарудзічах на Смаргоншчыне нар. Алесь Салагуб, беларускі паэт, вязень Лукішак. Закончыў Віленскую беларускую гімназію (1927), у 1928 г. нелегальна перайшоў у БССР, дзе закончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1931). 10.08.1933 г. быў арыштаваны  і 17.05.1934 г. расстраляны. Друкаваўся з 1925 г., у 1929 г. у Менску выйшаў зборнік вершаў „Лукішкі”. У 1961 г. у часопісе „Полымя” апублікаваны яго „Лукішскі дзёньнік”.

80 – 23.10.1941 г. у Унжлагу на лесапавале загінуў Васіль Шашалевіч (нар. 9.01.1897 г. у Мхінічах на Магілёўшчыне, брат Андрэя Мрыя), драматург (п’есы „Апраметная”, „Змрок”, „Воўчыя вочы”, „Рой”, „Сімфонія гневу”) і празаік.

50 – 18.10.1971 г. у Бальбінаве (Латвія) памёр кс. Язэп Гайлевіч (нар. 26.02.1893 г. у Драздах Дзісенскага пав.), прыхільнік беларусізацыі каталіцкага касьцёла, дзеяч Беларускага руху ў Латвіі.

45 – 4.10.1976 г. У Ленкаўшчыне (Маладзечанскі р-н) памёр Юльян Сергіевіч (нар. 23.09.1910 г. у Юраўшчыне каля Маладэчна), беларускі паэт і настаўнік. Друкаваўся з 1922 г. у заходнебеларускіх выданьнях.

45 – 17.10.1976 г. пам. у Бэнтан-Харбар у штаце Мічыган (ЗША) Радаслаў Астроўскі (нар. 6.11.1887 г. у фальварку Запольле, Слуцкага павету), грамадзкі, палітычны дзеяч, настаўнік. У 1924-1936 гг. быў дырэктарам Віленскай Беларускай Гімназіі. У сьнежні 1943 г. стаў прэзыдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады. З 1956 г. жыў у ЗША. Пахаваны на сьв.-Еўфрасіньнеўскіх могілках у Саўт-Рывэры.

40 – 4.10.1981 г. у Лёндане памёр кс. Часлаў Сіповіч (нар. 25.11.1914 г. у Дзедзінцы Браслаўскага пав.), ініцыятар і заснавальнік Беларускага дома айцоў марыянаў у Лёндане і Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі.

40 – 24.10.1981 г. у Беластоку адбыўся сход беларускіх студэнтаў  –  прысутнічала на ім 200 студэнтаў з акадэмічных асяродзьдзяў Варшавы, Беластока, Любліна. Была прынята пастанова аб легалізацыі беларускіх студэнцкіх структураў пры вышэйшых навучальных установах.

30 – 8.10.1991 г. у Вільні памерла Зоська Верас (сапр. Людвіка Войцік – нар. 30.09.1892 г. у Мяджыбажы на Украіне), беларуская дзеячка і пісьменьніца, аўтарка м. інш.: „Беларуска-польска-расейска-лацінскага батанічнага слоўніка” (Вільня 1924) і ўспамінаў пра беларускі рух і яго дзеячаў.

30 – 18.10.1991 г.  памёр у Вішневе Пятро Бітэль (нар. 19.06.1912 г. у Радуні), настаўнік, пісьменьнік і перакладчык, м. інш. „Пана Тадэуша” на беларускую мову; вязень сталінскіх лагероў (1950-1956).

30 – 25.10.1991 г. у Нью-Ёрку (ЗША) памёр Міхась Міцкевіч (наймалодшы брат Канстанціна Міцкевіча – Якуба Коласа, нар. 13.07.1897 г. у Мікалаеўшчыне Стаўпецкага пав.), грамадзкі дзеяч, настаўнік, перакладчык. Быў адным з заснавальнікаў Беларускай Аўтакефальнай Царквы, рэдактарам часопіса „Голас Царквы”.

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (94) – у сакавіку 1931 г. надрукаваны быў у Вільні апошні нумар часопіса „Родная Мова”, якога выдаўцом быў Беларускі Гаспадарскі Зьвяз. Рэдактарам выданьня быў Янка Станкевіч.
  • (92) – 10.03.1933 г. у Грэдалях на Бельшчыне нар. Серафім Андраюк, пісьменьнік і дзеяч літаратурнага руху ў Беларусі. Пасьля вайны выехаў з бацькамі ў БССР. Шматгадовы галоўны рэдактар выдавецтва „Мастацкая літаратура”.Памёр 4.04.2022 г. у Менску.
  • (86) – 10.03.1939 г. у Менску адкрыты будынак Дзяржаўнага тэатра опэры і балета БССР (прэм’ера оперы Яўгена Цікоцкага “Міхась Падгорны”).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis