Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у чэрвені

645 – у 1376 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з князямі Кейстутам, Ягайлам, Любартам зваявалі Любліншчыну і Сандамершчыну і падышлі аж пад Кракаў. Вярнуліся зь вялікай здабычай дамоў.

410 – пачатак пабудовы ў Менску ў 1611 г. Петрапаўлаўскай царквы, выдатнага помніка архітэктуры барока. Пабудова была завершана ў 1613 годзе.

405 – пачатак дзейнасьці ў 1616 г. у Магілёве праваслаўнай брацкай друкарні, якая дзейнічала да 1773 г.

190 – 15.06.1831 г. у Селішчы Наваградзкага павету нар. Вінцэсь Каратынскі (пам. 7.02.1891 г. у Варшаве), паэт, перакладчык, журналіст. Пісаў у асноўным творы на польскай мове на беларускія тэмы, таксама зьяўляецца аўтарам беларускамоўных вершаў. Пахаваны на Старых Павонзках.

180 – 6.06.1841 г. у Мількаўшчыне на Гарадзеншчыне нар. Эліза Ажэшка (з дому Паўлоўская), польская пісьменьніца. Памерла 18.05.1910 г. у Гродне, пахаваная на старых каталіцкіх могілках.

155 – 30.06.1866 г. у Вільні памёр Антон Глінскі (нар. у 1817 г. у Шчорсах на Наваградчыне), пісьменьнік, журналіст. Зьбіраў ды апрацоўваў беларускія народныя казкі, паданьні. У 1851 г. выдаў збор беларускіх казак, перакладзеных на польскую мову „Bajarz polski”. Пахаваны на могілках Роса.

125 – 22.06.1896 г. у фальварку Пестуны Новапагоскай воласьці нар. Браніслаў Туронак (пам. 19.09.1938 г. у Дукштах, там і пахаваны), беларускі нацыянальны дзеяч, лекар.

125 – 2.06.1896 г. у Гайніне Слуцкага павету нар. Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі святар, нацыянальны дзеяч, між іншым пераклаў на беларускую мову „Quo vadis” Генрыка Сянкевіча. Памёр у Рыме 3.09.1978 г.

125 – у чэрвені 1896 г. у вёсцы Залесьсе на Сакольшчыне нарадзіўся беларускі нацыянальны дзеяч Уладыслаў Казлоўскі (Казлоўшчык). Вучыўся ў Саколцы і Гародні, у 1916 г. паступіў у духоўную сэмінарыю ў Вільні, якую пакінуў уступаючы ў актыўную беларускую нацыянальную дзейнасьць – арганізаваў беларускія школы на Сакольшчыне, на Ігуменшчыне. З 1921 г. быў у польскім войску (у Быдгашчы), даслужыўся да рангу паручніка, у 1930 г. звольніўся з войска і пераехаў у Вільню, дзе арганізаваў гімнастычнае таварыства «Гайсак», дзейнічаў у Беларускім Нацыянальным Камітэце. У 1933 г. быў адным з заснавальнікаў беларускіх нацыянал-сацыялістаў, выдаваў і рэдагаваў газэту «Новы шлях». Падчас ІІ сусьветнай вайны быў рэдaктарам «Беларускай газэты» ў Менску. 13.11.1943 г. быў застрэлены ў рэдакцыі, пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. Напісаў кнігі: „Fizyčnaje wychawańnie hramadzianstwa” (Wilnia 1927), „Ab fizyčnym wychawańni ŭ Biełarusaŭ (Wilnia 1928), „Płač biełaruskaj staronki Matki pa dzietkach swаich renehatach” (Wilnia 1932), „Puty kachańnia” (Wilnia 1932), „Шляхам змаганьня” (Вільня 1935), „Kaziuk na kirmašy” (Vilnius 1940), публікаваў вершы і артыкулы ў віленскай беларускай прэсе міжваеннага і ваеннага часу; у 1930 г. выдаў у Вільні „Biełaruskija narodnyja pieśni z Sakolskaha pawietu”.

125 – 20.06.1896 г. у в. Пасынкі каля Бельска нар. Яраслаў Кастыцэвіч, настаўнік, беларускі асьветны дзеяч. Памёр у Бельску 1.04.1971 г.

110 – 30.06.1911 г. у Шатэйнях над Невяжай (Літва) нар. Чэслаў Мілаш, польскі паэт і эсэіст. Студыяваў права на Віленскім унівэрсытэце. Працаваў на Польскім радыё ў Вільні. У 1937 г. пераехаў у Варшаву, дзе працаваў на радыё. Пасля вайны быў аташэ па культуры ў польскім пасольстве ў Парыжы. У 1951 г. адмовіўся вярнуцца ў Польшчу і праз некалькі гадоў выехаў у ЗША. Супрацоўнічаў з парыжскай „Культурай”. Заступіўся за „Часопісам”, калі ў 200 г. па абсурдным даносе Міністэрства культуры хацела пазбавіць датацыі на выдаванне нашага штомесясніка. Доктар honoris causa Мічыганскага ўніверсітэта. Прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта. Як паэт дэб’ютаваў у 1935 г. Аўтар зборнікаў вершаў і кніг прозы і эсэістыкі, м.інш.  „Dolina Issy”, „Zniewolony umysł”, Rodzinna Europa”, „Szukanie ojczyzny”, „Wyprawa w dwudziestolecie”, „Piesek przydrożny”, „O podróżach w czasie”. У 1980 г. атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры (1980). Ганаровы грамадзянін Кракава і Сопата. Памёр 14.08.2004 г. у Кракаве, пахаваны ў крыпце заслужаных на Скалцы.

95 – 19.06.1926 г. быў надрукаваны ў Вільні першы нумар газэты „Народная Справа”, зьвязанай зь Беларуска Сялянска-Работніцкай Грамадой (паявілася 38 нумароў). Газэта друкавала многа карэспандэнцый зь Беласточчыны, між іншым зь Белавежы, Гарадка, Крынак, Залук, Супрасьля, Грабянёў, Шудзялава, Семяноўкі.

90 – 16.06.1931 г. у Вільні застрэліўся кс. Францішак Рамэйка (нар. 11.07.1885 г. у Нецках Сьвянцянскага пав.), прыхільнік і прапагандыст беларусізацыі каталіцкага касьцёла, прасьледаваны польскімі ўладамі. Пахаваны на Бернардынскіх могілках у Вільні.

85 – у 1936 г. у Вільні быў надрукаваны апошні, сёмы  нумар беларускага сацыялістычнага часопіса „Золак” (друкаваўся з 1933 г.). Ягонымі рэдактарамі ды выдаўцамі былі: Яўген Аніська (выпускнік Віленскага Унівэрсытэту) – пасьля вайны быў настаўнікам беларускай мовы ў пачатковай школе ў Ягуштове каля Бельска ды Мікалай Чарнецкі народжаны ўвёсцы Малыя Азяраны каля Крынак – выпускнік Карлавага Унівэрсытэту ў Празе.

80 – 20-21.06.1941 г. – апошнія арышты савецкімі ўладамі на беларускіх землях, м.інш. у Брэсьце арыштавалі Луку Дзекуця-Малея. Расстрэлы над Улай і каля Ігуменя.

80 – 22.06.1941 г. – пачатак нямецка-савецкай вайны.

75 – 23.06.1946 г. заснаваньне ў Рэгенсбургу (Нямеччына) Крывіцкага Навуковага Таварыства імя Пранцішка Скарыны, якога старшынёй стаў др. Янка Станкевіч. Таварыства між іншым публікавала навуковы часопіс „Веда”.

70 – у чэрвені 1951 г. у Саўт-Рывэры (ЗША) выйшаў першы нумар царкоўна-грамадзкага часопісу, органу Беларускага Праваслаўнага Камітэту „Царкоўны сьветач”.

65 – 8.06.1956 г. у Лодзі памёр Язэп Фарботка (нар. 23.08.1893 г. у Налібоках), беларускі паэт нашаніўскай пары, фатаграфік.

60 – 18.06.1961 г. у Беластоку памёр Ян Тарасевіч – піяніст, кампазытар, пэдагог, настаўнік м.інш. Ежы Максымюка. Нарадзіўся 23.09.1883 г. у Саколцы, дзе і пахаваны на праваслаўных могілках. Кнігу яму прысьвяціла журналістка «Нівы» Ганна Кандрацюк – „W stronę Tarasiewicza”.

45 – 7.06.1976 г. у Менску памёр Міхась Машара, беларускі паэт (нар. 5(18).11.1902 г. на хутары Падсосна Дзісенскага пав.). Дэбютаваў у 1927 г. у Вільні на старонках дзіцячага часопіса «Заранка».

35 – 4.06.1986 г. у Маскве памерла Канстанцыя Буйло (Калечыц), беларуская «нашаніўская» паэтка. Нарадзілася ў Вільні 2(14).01.1893 г. Аўтарка гімну «Люблю наш край». У 1989 г. яе прах быў перанесены ў Вішнева, дзе на магіле пастаўлены помнік.

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (187) – 11.05.1838 г. у Вільні памёр Андрэй Сьнядэцкі (нар. 30.11.1768 г. у Рыдлеве каля Жніна), хімік, лекар, філёзаф і асьветнік, з 1797 г. працаваў як прафэсар хіміі і мэдыцыны ў Віленскім унівэрсытэце, у 1816-1822 гг. рэдагаваў „Wiadomości Brukowe”, аўтар першага падручніка хіміі на польскай мове „Początki chemii” (1800) i працы „Teoria jestestw organicznych” (1804-1811). Пахаваны на вясковым могільніку ў Гародніках Ашмянскага пав. недалёка родавага маёнтка Сьнядэцкіх у Балтупю.
  • (170) – 11.05.1855 г. Яўстафій Тышкевіч заснаваў у Вільні музэй старажытнасьцей. Большасьць экспанатаў была з тэрыторыі Беларусі.
  • (126) – 11.05.1899 г. у Вазьнясенску на Украіне ў сям’і выхадцаў з Беларусі нар. Глеб Глебаў (сапр. Сарокін), акцёр. З 1926 г. працаваў у Беларускім Дзяржаўным Тэатры імя Янкі Купалы. Вызначаўся ў камэдыйных ролях (Пустарэвіч ў „Паўлінцы” Я. Купалы, Туляга ў „Хто смяецца апошнім” К. Крапівы, Гарпагон у „Скупым” Мальера). Памёр 3.03.1967 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.
  • (72) – 11.05.1953 г. памёр у Быдгашчы Гасан Канапацкі (нар. 25.02.1879 г. у Менску), палкоўнік, беларускі дзеяч міжваеннага перыяду ў Вільні, камандзір беларускіх аддзелаў у польскім войску ў 1919-1921 гадах.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com