Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у красавіку

920 – 14.04.1101 г. памёр князь полацкі Усяслаў Чарадзей, выдатны беларускі палітык, военачальнік.

725 – у 1296 г., узімку ды вясною, крыжакі на чале з магістрам Райбэргам (загінуў потым у бітве зь беларускімі воямі) і Зуцвэртам напалі на Гарадзенскае Княства. Асабліва цяжкія страты панесьлі жыхары цяперашняй Аўгустоўшчыны, Дуброўшчыны ды Сакольшчыны.

690 – у 1331 г. войскі старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага разграмілі крыжакоў на рацэ Акмені.

390 – у 1631 г. у Куцеінскай манастырскай друкарні быў выдадзены „Буквар” падрыхтаваны С. Собалевым.

385 – выданьне ў 1646 г. „Дыярыуша” Афанасія Філіповіча. У „Дыярыушы” быў зьмешчаны адзін з найбольш раньніх нотных запісаў беларускай музыкі.

370 – каля 1651 г. у Ляхавічах нарадзіўся Ілья Ф. Капіевіч, беларускі асьветнік і кнігавыдавец. Аўтар каля 20 падручнікаў, слоўнікаў, навучальных дапаможнікаў. Памёр 23.09.1714 г. у Маскве.

360 – пачатак у красавіку 1661 г. антырасійскага паўстаньня ў Дзісьне, Себежы, Гомелі ды іншых беларускіх гарадах.

175 – 4.04.1846 г. у Вільні памёр Лявон Бароўскі (нар. 27.05.1784 г. у Пінску), літаратуразнавец, пэдагог і публіцыст. У  1807-1811 гг. выкладаў рыторыку і паэтыку ў Сьвіслацкай гімназіі, з 1814 г. выкладаў літаратуразнаўства і красамоўства ў Віленскім унівэрсытэце, а ў 1831-1842 гг. — у Віленскай духоўнай акадэміі. Супрацоўнічаў з часопісам „Dziennik Wileński” (1815-1826). Яго вучнямі былі м. іш. Адам Міцкевіч і Юльюш Славацкі. Пахаваны на Бернардзінскіх могілках у Вільні.

140 – 19.04.1881 г. у в. Такары на Беласточчыне (сучасным памежжы з Рэспублікай Беларусь) нар. Усевалад Ігнатоўскі – выдатны беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч. Скончыў у 1911 г. Юр’еўскі Унівэрсытэт у Тарту. У 1912-1914 гг. быў выкладчыкам у Віленскай жаночай гімназіі М. Вінаградавай, у  1914-1919 гг. — Менскага Настаўніцкага Інстытуту. У час вайны ўключыўся ў нацыянальную ды палітычную дзейнасьць, быў між іншым членам Цэнтральнага Камітэту Беларускай Партыі Сацыялістаў Рэвалюцыянераў. У 20-ыя гады займаў шэраг дзяржаўных пасад у БССР. Меў вялікі ўплыў на праведзеньне працэсу беларусізацыі. З 1926 г. быў старшынёй Інстытуту Беларускай Культуры, а з 1928 г. прэзідэнтам Беларускай Акадэміі Навук. Напісаў больш за 30 навуковых прац, адна з найбольш вядомых гэта „Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. З 1930 г. прасьледаваны савецкімі ворганамі бяспекі. Пасьля аднаго з допытаў, 4.02.1931 г. пакончыў жыцьцё самагубствам. У 1937 г. жонка была асуджана на 8 гадоў лагераў, а двое сыноў расстраляных.

135 – 23.04.1886 г. у мястэчку Пасадзец Вілейскага павету нар. Зьмітрок Бядуля (сапр. прозьвішча Самуіл Плаўнік, пам. 3.11.1941 г. у эвакуацыі каля Уральска ў Казахстане), пісьменьнік. Друкаваўся з 1910 г., пачаткова ў „Нашай Ніве”. У лютым 2020 г. адбылася эксгумацыя яго ў Уральску, а 3.11.2020 г. адбылося перапахаваньне на Усходніх могілках у Менску.

130 – 4(16).04.1891 г. на Сакольшчыне нар. Язэп Варонка, старшыня і міністр замежных спраў Народнага Сэкратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі (21.02. – 23.07.1918 г.), удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзеньні Першага Усебеларускага Зьезду ў Менску ў сьнежні 1917 г., быў старшынёй Выканаўчага Камітэту Зьезду, быў адным з ініцыятараў абвяшчэньня БНР. Рэдагаваў беларускія газэты ў Менску: „Варта”, „Белорусская земля”. З 23 ліпеня 1918 г. быў прызначаны надзвычайным паслом  БНР у Літву, Украіну, Малдову, Грузію. Удзельнічаў са стараны БНР у перамовах з украінскім урадам і з Ю. Пілсудскім. 7 сьнежня 1918 г. заявіў аб выхадзе з урада БНР Антона Луцкевіча і стаў міністрам беларускіх спраў ва ўрадзе Літоўскай Рэспублікі (спярша ў Гродне, а пасьля ў Коўне (сакавік 1919 г. — красавік 1920 г.). Выдаваў „Часопісь” (верасень 1919 г. — люты 1920 г.), брашуры „Беларуская Справа да Міравой Нарады у Вэрсалі. Гістарычна-палітычны нарыс” (Коўна 1919), „Заходняя Беларусь” (Коўна 1919), „Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд” (Коўна 1920). З вясны 1921 г. старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з лістапада 1922 г. – старшыня таварыства „Беларуская  Грамада” ў Коўне. Выдаваў там рускамоўную газэту „Вольная Литва” (1921-1922), публікаваў вершы пад псэданімам „Юрий Вегов”. У 1923 г. зьехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-Амэрыканскую Нацыянальную Асацыяцыю, быў у кіраўніцтве Беларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Рады. Выдаваў там м. інш. газэту „Белорусская трибуна”, вёў беларускія і рускія праграмы ў радыё. Памёр 4 ліпеня 1952 г. у Чыкага.

100 – 18.04.1921 г. афіцыйнае адкрыцьцё ў Менску Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту.

90 – 29.04.1931 г. у Ленінградзе памёр Яўхім Карскі (нар. 20.12.1860 г. у в. Лаша на Гарадзеншчыне), беларускі вучоны – мовазнавец, фальклярыст, літаратуразнавец. Удзельік беларускага нацыянальнага руху. Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках у Пецярбурзе.

75 1.04.1946 г. у Ватэнштаце (Нямеччына) выйшаў першы нумар часопіса „Шляхам жыцьця”, рэдагаваны Хведарам Ільляшэвічам.

75 – 9.04.1946 г. заснаваньне ў Міхэльсдорфе (Нямеччына) Беларускага Літаратурнага Згуртаваньня „Шыпшына”.

70 – 7.04.1951 г. заснаваньне ў Лёндане Каардынацыйнага Камітэту Беларускіх Арганізацыяў у Вялікабрытаніі.

55 – 18.04.1966 г. памёр у Кліўлендзе (ЗША) беларускі нацыянальны дзеяч Станіслаў Грынкевіч (народжаны 23.02.1913 г. у Новым Двары на Дуброўшчыне).

35 – 26.04.1986 г. катастрофа на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі. Большасьць радыяцыі апала на тэрыторыі Беларусі – дзякуючы загаду савецкіх уладаў, самалёты савецкай арміі асадзілі хмары з атамным праменяваньням над беларускімі землямі.

25 – 26.04.1996 г. у Менску адбылася масавая акцыя „Чарнобыльскі Шлях”, брутальна разагнаная АМОНам.

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”. 920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (117) – 30.04.1907 г. пад Менскам нар. Надзея Абрамава (пам. 18.02.1979 г. у Мюнхене), грамадзкая дзеячка, лекар. У 1943 г. узначаліла аддзел дзяўчат Саюза Беларускай Моладзі. Пасьля вайны ў эміграцыі, жыла ў Нямеччыне.
  • (95) – 30.04.1929 г. у Жыўцу каля Кракава нар. Флярыян Неўважны, праф. літаратуразнавец і перакладчык, м. ін. з беларускай на польскую мову паэзіі Надзеі Артымовіч. Памёр 24.04.2009 г. у Варшаве, пахаваны на Вайсковых могілках на Павонзках.
  • (85) – 30.04.1939 г. у Шэрнях Бельскага павета нар. а. Рыгор Сасна, праваслаўны сьвятар, гісторык праваслаўнай царквы на Беласточчыне. Быў м.інш. настаяцелем прыходу ў Рыбалах на Беласточчыне. Памёр 6.01.2016 г. у Беластоку, пахаваны на праваслаўных могілках у Бельску-Падляшскім.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis