Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у кастрычніку

590 – 27.10.1430 г. памёр вялікі князь Вітаўт (нар. каля 1350).

155 – 12.10.1865 г. у Смаленску нарадзіўся Міхал Анцаў, беларускі кампазытар і харавы дырыжор. Памёр 21.07.1945 г. у Маскве, дзе пахаваны на Новадзевіцкіх могілках.

135 – 8(20).10.1885 г. у Вільні нарадзіўся Аляксандар Бурбіс, нацыянальны дзeяч, амбасадар Беларускай Нацыянальнай Рэспублікі ў Маскве. Памёр ад сухотаў 20.03.1922 г. у Менску, пахаваны на Старажоўскіх могілках

130 – 19.10.1890 г. у мястэчку Брагін Рэчыцкага павету нарадзіўся Сяргей Палуян (пам. 8(21).04.1910 г. у Кіеве), публіцыст, празаік, літаратуразнавец часоў „Нашай нівы”. Пахаваны на Байкаўскіх могілках у Кіеве.

130 – 26.10.1890 г. у вёсцы Летнікі Дзісьненскага павету нарадзіўся Янка Пачопка, беларускі аграном і публіцыст. Супрацоўнічаў з „Нашай нівай”, „Калосьсем”, „Сялянскай нівай”, „Хрысьціянскай думкай”. З 1925 г. рэдагаваў двухтыднёвік „Праваслаўны беларус”. Памёр 26.05.1977 г. у Малінаўцы на Глыбоччыне.

130 – 27.10.1890 г. у Шутовічах Ашмянскага павету нарадзіўся кс. Віктар Шутовіч, беларускі ксёндз. Быў пасьвячаны ў 1913 г. у Вільні. Пачаткова служыў у Барадзенічах Браслаўскага павету. Суджаны польскімі ўладамі за казані на беларускай мове. Быў на парафіях у Лідзе, Тшцянным. З 1932 г. вікары і прэфэкт у Харошчы каля Беластоку. 26.01.1945 г. арыштаваны саветамі, прысуджаны на 10 гадоў турмы, звольнены 20.03.1955 г. Атрымаў парафію ў Барысаве, там памёр 1.03.1960 г.

120 – 17.10.1900 г. нарадзіўся Ібрагім Гембіцкі (пам. 1.01.1974 г. у Менску), беларускі графік.

100 – 2.10.1920 г. у Гародні выйшаў з друку першы нумар газэты „Беларускае слова”.

100 – 18.10.1920 г. закончыліся ваенныя дзеянні паміж Польскім войскам і Чырвонаю арміяй.

100 – 25.10.1920 г. ген. Станіслаў Булак-Балаховіч разам з 15 тыс. жаўнераў перасек часовую мяжу, прыступіў да змаганьня з Чырвонаю арміяй. 10.11.1920 г. здабыў Мазыр ды абвясьціў незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. У выдадзеным маніфэсьце ўрад БНР, які ўзначаліў Вячаслаў Адамовіч, заклікаў да змаганьня за незалежную Беларусь. Абвясьціў падзел вялікай зямельнай маёмасьці на тэрыторыі дзяржавы.

90 – 2.10.1930 г. у Гародні быў надрукаваны першы нумар грамадзка-культурнага часопісу „Беларуская думка”. Часопіс выдаваўся да 1932 г.

75 – 15.10.1945 г. пачала свой першы год працы Беларуская гімназія ў ДП-лягеры ў Ватэнштаце (Нямеччына). Дырэктарам школы быў Вацлаў Пануцэвіч (Папуцэвіч).

70 – 15.10.1950 г. у Саўт-Рывэры (ЗША) а. Мікалаем Лапіцкім і Сьвятаславам Коўшам было заснавана Аб’яднаньне праваслаўных беларусаў.

45 – у кастрычніку 1975 г. у Нью-Ёрку выйшаў з друку першы нумар беларуска-ангельскага часопісу „Bielarussian Times”. Рэдактарам быў Расьціслаў Гарошка.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (258) – у 1766 г. у Вялікім Княстве Літоўскім была ўведзена адзіная сістэма мераў і вагаў.
  • (141) – 8.05.1883 г. нар. у Данілаўцы каля Сьветлагорска Сьцяпан Некрашэвіч (расстраляны 20.12.1937 г.), беларускі мовазнаўца, аўтар чытанак і слоўнікаў беларускай мовы.
  • (91) – У траўні 1933 г. выйшаў у Вільні першы нумар беларускага культурна-грамадзкага й літаратурнага часопіса „Беларускі летапіс” (выходзіў да 1939 г.). Адным з яго заснавальнікаў і потым рэдактарам быў Рыгор Шырма, а аўтарамі зьяўляліся між іншым дзеячы беларускага руху (таксама ў пасьляваеннай Польшчы) Піліп Кізевіч і Вінцук Склубоўскі.
  • (79) – 8-9.05.1945 г. капітуляцыя фашыстоўскай Нямеччыны. Канец ІІ сусьветнай вайны ў Эўропе.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis