Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у ліпені-жніўні

1020 – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія.

760 – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага разьбілі крыжакоў каля возера Дурбе.

750 – 1270 г. пачатак панаваньня ў Вялікім Княстве Літоўскім князя Трайдэна (Трайдзеня), які ўзмоцніў старабеларускую дзяржаву (пам. у 1282 г.).

635 – 14 жніўня 1385 г. была падпісана ў Крэве персанальная вунія паміж вялікім князем Ягайлам (хрысьціянскае-праваслаўнае імя Якаў) і прадстаўнікамі Каралеўства Польскага.

610 – 15 ліпеня 1410 г. Грунвальдзкая бітва. Войскі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага разьбілі крыжацкія войскі ды іх саюзьнікаў.

500 – 1.08.1520 г. у Кракаве нарадзіўся Жыгімонт ІІ Аўгуст, вялікі князь ВКЛ у  1548-1572 гг. і кароль Польшчы з 1548 г., ініцыятар Люблінскай уніі 1569 г. Памёр у Кнышыне 23.06.1572 г. Пахаваны ў Вавельскай катэдры ў Кракаве.

405 – 3.08.1615 г. у Вроцлаве памёр Кшыштаф Мікалай Дарагастайскі (нарадзіўся 2.03.1562 г.), дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кальвініст, аўтар кнігі „Гіпіка” (1603) – першага ў Рэчыпаспалітай дапаможніка па конегадоўлі; каля 1615 г. у маёнтку Ашмяна Мураваная на яго сродкі была заснаваная друкарня. Пахаваны ў Глыбокім у сямейнай грабніцы.

340 – 25.08.1680 г. у Маскве памёр Сімяон Полацкі (нарадзіўся 12.12.1629 г. у Полацку), беларускі паэт і асьветнік, рэлігійны дзеяч.

305 – 6.08.1715 г. у Гембулах Лідскага пав. нарадзіўся Мацей Догель, гісторык-археограф, прававед, аўтар „Дыпламатычнага кодэксу Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскагa” ў 3 тамах (1758 – 1764). Памёр 24.02.1760 г. у Варшаве.

180 – 25.07.(6.08.)1840 г. у в. Азяты каля Жабінкі нарадзіўся Юльян Крачкоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, гісторык, пэдагог. Памёр 25.07.(7.08.)1903 г. у Вільні, пахаваны на Ефрасіньнеўскіх могілках.

180 – 6.08.1840 г. у Калацічах каля Глуска нарадзіўся Альгерд Абуховіч, пачынальнік жанру байкі у беларускай літаратуры. Памёр 22.08.1899 г. Пахаваны ў Слуцку.

175 – 12.08.1845 г. у Старой Всі (зараз Падкарпацкае ваяв.) памёр Юзаф Маралёўскі (нарадзіўся 5.03.1777 г. у Гарадку каля Віцебска), паэт і пэдагог. Закончыў езуіцкі калегіюм у Полацку, быў настаўнікам у езуіцкіх калегіюмах, у 1818 г. пераехаў на Валынь.

165 – 19.07.1855 г. у Кахачыне пад Оршай памёр Тамаш Зан (нарадзіўся 21.12.1796 г. у Мясоце Наваградзкага пав.), паэт-рамантык, сябра Адама Міцкевіча. З 1841 г. жыў у Кахачыне каля Оршы. Пахаваны ў Смалянах – магіла захавалася.

160 – 21.07.1860 г. у маёнтку Ярылаўка Гродзенскай губ. нарадзіўся Антон Каменскі, ілюстратар і графік. Вучыўся ў Мастацкай акадэміі ў Пецярбурзе і ў Акадэміі Юльяна ў Парыжы, з 1894 г. жыў у Варшаве, супрацоўнічаў з „Tygodnikiem Ilustrowanym”, дзе змяшчаў свае працы, у час першай сусьветнай вайны быў у Парыжы, вярнуўся у 1919 г. у Варшаву. Памёр 12.09.1933 г. і пахаваны на Павонзках.

160 – 21.08.1860 г. у Вільні памёр Канут Русецкі (нарадзіўся ў 1801 г. у Сьцебякай каля Панявежыса), мастак. З 1840-ых гадоў жыў і працаваў на Беларусі. Яго найбольш вядомы твор „Жняя”. Пахаваны на Бэрнадыньскіх могілках у Вільні

140 – 20.07.1880 г. у Слоніме нарадзіўся Гальяш Леўчык, беларускі паэт, аўтар зборніка „Чыжык беларускі” (Вільня 1922). Жыў у Варшаве, дзе загінуў у час вайны ў 1944 г.

135 – 30.08.1885 г. у Наваградку памёр Юльян Корсак (нарадзіўся 13.02.1806 г. у Слоніме), паэт і перакладчык, з 1829 г. жыў у Пецярбурзе, у 1830 г. вярнуўся ў в. Страла каля Дзятлава. Апошнія гады жыцьця правёў у Наваградку.

130 – 28.07.1890 г. у Рушчанах на Беласточчыне нарадзіўся Язэп Рэшаць, каталіцкі сьвятар і беларускі дзеяч. Памёр 15.02.1958 г. у ЗША.

130 – 9.08.1890 г. у в. Чамяры каля Слоніма нарадзіўся Максім Бурсевіч, дзеяч Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Расстраляны саветамі 3.11.1937 г.

125 – 23.08.1895 г. у Налэнчаве каля Пулаваў памёр Міхал Эльвіра Андрыёлі (нарадзіўся 2.11.1836 г. у Вільні), мастак, удзельнік студзеньскага паўстаньня, пасьля якога жыў у Парыжы і ў Лондане. У 1866 г. вярнуўся на радзіму і быў сасланы ў Сібір. Жыў у Вятцы. У 1871 г. вярнуўся адтуль і пасяліўся ў Варшаве, быў ілюстратарам „Kłosów” i „Tygodnika Ilustrowanego”. Ілюстраваў творы м. інш. У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, Ю. І. Крашэўскага, А. Міцкевіча.

120 – 10.07.1900 г. у вёсцы Стаўрова, Браслаўскага павету нарадзіўся Пётра Сергіевіч, выдатны беларускі мастак. Вядомыя яго творы “Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў”, „К. Каліноўскі і В. Врублеўскі робяць агляд паўстанцаў”, маляваў пэйзажы Віленшчыны.  Памёр 1.11.1984 г. у Вільні, пахаваны нв Антокальскіх могілках.

120 – 15.07.1900 г. у вёсцы Агароднікі, Вілейскага павету нарадзіўся Уладзімір Дубоўка, выдатны беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, палымяны абаронца роднай мовы.  Друкавацца пачаў з 1921 г. Арыштаваны НКВД 20.07.1930 г., сасланы ў глыб Расіі. З 1937 г. вязень ГУЛАГу. Выйшаў на волю ў палове 50-ых гадоў. Памёр 20.03.1976 г. у Маскве.

120 – 14(27).08.1900 г. у Рызе памёр Павел Шэйн (нарадзіўся у 1826 г. у Магілёве), этнограф і фальклярыст. Пахаваны там на нясецкіх могілках.

115 – 6.07.1905 г. у Вялікай Уссе (зараз Уздзенскі р-н) нарадзіўся Пятро Глебка паэт, грамадзкі дзеяч. Друкаваўся з 1925 г. Адзін з самых адданых выхваляльнікаў камунізму ды Сталіна. Памёр 18.12.1969 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.

110 – 3.07.1910 г. у вёсцы Міхнаўка каля Ляўкова Старога на Беласточчыне нарадзіўся Аляксей Грыцук, грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік. З 1948 г. жыў у Канадзе, з’яўляўся шматгадовым старшынёй Згуртаваньня Беларусаў Канады. Памёр 30.05.1976 г. у Кінгстон.

110 – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.

110 – 7.08.1910 г. (у сапраўднасьці 22.06.1912 г.) у Новым Пагосьце нарадзіўся Генадзь Цітовіч, выдатны дзеяч беларускага харавога мастацтва, кампазітар, дырыжор. Сабраў ды апрацаваў многа беларускіх народных песьняў. Заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага Акадэмічнага Хору Беларусі (зараз хору прысвоена ягонае імя). Памёр 6.06.1986 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.

110 – 9.08.1910 г. у былым маёнтку Жлобаўцы нарадзілася Ларыса Геніюш (дявочае прозьвішча Міклашэвіч) выдатная паэтка, грамадзкі дзеяч, адраджэнец. Друкавалася з 1939 г. Першы яе паэтычны зборнік „Ад родных ніў” быў выдадзены ў Празе ў 1942 г. У 1948 г. разам з мужам Янкам была пазбаўлена Чэхаславацкага грамадзянства ды былі арыштаваны НКВД. Неўзабаве Вярхоўны суд БССР прысудзіў ім 25 год папраўча-працоўных лагераў. Выйшла на волю ў 1956 г., жыла (без грамадзянства) у Зельве на Гарадзеншчыне, шмат пісала.  Памерла там 7.03.1983 г.

105 – 7.08.1915 г. перастала выходзіць „Наша Ніва” (друкавалася з 10.11.1906 г.). Часопіс адыграў найважнейшую ролю у беларускім адраджэньні пачатку XX ст.

105 – 28.08.1915 г. у в. Бойдаты на Гарадзеншчыне нарадзіўся Часлаў Найдзюк, грамадзкі дзеяч. Дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюзу ў міжваеннай Вільні, арганізатар беларускага жыцьця ў Каліфорні (ЗША). Памёр 28.03.1995 г. у Пасадэне ў Каліфорні, пахаваны ў Галіуд-Хілз.

100 – 28.07.1920 г. у Кракаве памёр Алесь Гарун (Прушынскі – нарадзіўся 11.03.1887 г. у фальварку Новы Двор пад Менскам), беларускі паэт. Пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках.

100 – 1.08.1920 г. абвешчана Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі.

100 – 6.08.1920 г. у Крывічах Мядзельскага р-ну нарадзіўся Аляксандр Батура (літ. псэўданім Алесь Свісёк), паэт і настаўнік. Пасьля ІІ сусьветнай вайны пасяліўся ў Рагозьне (Вялікапольскае ваяв.), дзе працаваў настаўнікам. Там і памёр 4.03.2015 г.

100 – 14.08.1920 г. т. зв. Цуд над Віслай, пералом у польска-савецкай вайне. Пачатак паразаў Чырвонай Арміі.

95 – 19.08.1925 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар газэты „Жыцьцё Беларуса” (выдавана 3 разы ў тыдзень) рэдагаванай Я. Туркевічам. Зьвязана яна была зь Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамадой. Апошні нумар у выніку рэпрэсіі ўладаў быў выдадзены 12.11.1925 г.

75 – 25.07.1945 г. памёр на дызентэрыю на адным з этапаў падчас зьняволеньня НКВД др Станіслаў Грынкевіч, лекар, культурна-грамадзка-палітычны дзеяч, пісьменьнік. Нарадзіўся 2.02.1902 г. у Новым Двары на Сакольшчыне.

65 – 23.08.1955 г. у Братыславе памёр Іван Краскоўскі (нарадзіўся 24.06.1880 г. у Дубічах Бельскага павету на Беласточчыне), дзеяч нацыянальнага руху, быў між іншым у 1920 старшынёй Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні, з 1922 г. дырэктарам Дзьвінскай Беларускай Гімназіі.

35 – 15.08.1985 г. памёр у ЗША Часлаў Будзька, беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, настаўнік (нарадзіўся 29.06.1913 г. у Вільні).

30 – 13-15 ліпеня 1990 г. у Гарадку адбыўся І Фэстываль Музыкі Маладой Беларусі сарганізаваны Беларускім Аб’яднаньнем Студэнтаў ды Гмінным Асяродкам Культуры ў Гарадку. Выступалі між іншым Сяржук Сокалаў-Воюш, гурты „Уліс”, „Мроя”.

30 – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

25 – у начы  з 12 на 13 ліпеня 1990 г. была падпалена ды згарэла царква Праабражэньня Гасподняга на Сьв. Гары Грабарцы.

25 – 7.08.1995 г. у Менску памёр Максім Танк (сапраўднае прозьвішча Яўген Скурко) паэт, грамадзкі дзеяч (нарадзіўся 17.09.1912 у в. Пількаўшчына на Вілейшчыне).

Апрацавалі

Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (258) – у 1766 г. беларуская праваслаўная шляхта Случчыны ўтварыла канфедэрацыю, якая дамагалася поўнага ўраўнаньня ў правах з каталіцкай шляхтай.
  • (230) – 7.05.1794 г. Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, у якім абяцаў сялянам палепшыць іх юрыдычны статус.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis