Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у чэрвені

501 – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі.

360 – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі).

195 – 7.06.1825 г. у Тургелях нар. Эдвард Паўловіч, мэмуарыст, мастак, асьветнік. Дзяцінства правёў на Наваградчыне, вучыўся ў Жыровічах, Слоніме, Слуцку. У Вільні вучыўся маляваньня ў Канута Русецкага і К. Рыпінскага, у 1853 г. закончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. З 1859 г. выкладаў у Наваградзкай гімназіі, у 1860 г. заснаваў самадзейны тэатр, пісаў карэспандэнцыі ў розныя газэты. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні быў сасланы ў глыб Расеі, у 1867 г. вярнуўся ў Наваградак. З 1870 г. жыў у Львове, дзе падрыхтаваў і выдаў каталогі фондаў музэя Любамірскіх. Пісаў успаміны, сярод якіх найбольш вядомыя: „Wspomnienia znad Wilii i Niemna” (1882). Памёр 10.02.1909 г. у Львове.

185 – 9(21).06.1835 г. у Пушках каля Дукштаў памёр Ян Рустэм (нар. у 1762 г. у Стамбуле), мастак, стваральнік Віленскай мастацкай школы. Вучыўся ў Варшаве ў Я. Норбліна і М. Бачарэлі і ў Нямеччыне (1788-1790). У  1798-1832 гг. выкладаў у Віленскім унівэрсытэце. Яго вучнямі былі м. інш.: І. Аляшкевіч, В. Ваньковіч, Я. Дамэль, Н. Орда, К. Русецкі, І. Хруцкі. Маляваў пераважна партрэты, м. інш.: Т. Зана, А. Сьнядэцкага, Я. Сьнядэцкага, Я. Лялевэля.

150 – выданьне у 1870 г. у Санкт Пецярбурзе „Слоўніка беларускай мовы” („Словарь белорусскаго наречія”) складзенага Іванам Насовічам.

125 – 12.06.1895 г. у фальварку Кур’янаўшчына Вілейскага пав. (зараз Лагойскі р-н) нар. Леапольд Родзевіч, беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзеяч, друкавўся з 1912 г. ў „Нашай Ніве”, рэдагаваў беларускія газэты ў Вільні: „Беларускі Звон”, „Наша будучыня” (1922-1923), з 1921 г. дзеяч Беларускай Рэвалюцыйнай Арганізацыі, з 1923 г. у БССР, у гг. 1925-1934 – рэдактар газэты „Чырвоны сьцяг” і часопіса „Бальшавік”, працаваў у Камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі пры АН БССР, быў рэпрэсіраваны, праўдападобна расстраляны ў 1938 г. Аўтар п’ес: „Пакрыўджаныя”, „Блуднікі”, „Збянтэжаны Саўка”, „Пасланец”, „Багаты і бедны”, „Досьвіткі”, „Кавалі”, „Конскі партрэт”, зборнікаў вершаў: „Беларусь” (1922), „На паняволеных гонях” (1928), зборнікаў апавяданьняў „Рэвалюцыйным шляхам” (1928), „Вогнішча барацьбы” (1930).

120 – 14.06.1900 г. у в. Несьцеравічы, Ваўкавыскага павету нар. Міхась Забэйда-Суміцкі – сьпявак, пэдагог. Разам зь сям’ёй знайшоўся ў бежанстве ў Сібіры. У 1929 г. скончыў Харбінскі Унівэрсытэт. У 1935 г. вярнуўся на бацькаўшчыну. У 1936-1940 гг. быў салістам  Варшаўскага Радыё. Адыграў вялікую ролю ў папулярызацыі беларускай музычнай культуры ў сьвеце. З траўня 1940 г. жыў у Празе, працаваў у Нацыянальным Тэатры. Утрымоўваў пастаянны кантакт зь Беларусьсю, Беласточчынай, выдатнымі людзьмі беларускай культуры  (Р. Шырмам, М. Танкам, У. Караткевічам ды іншымі). Памёр 21.12.1981 г. у Празе, пахаваны на Альшанскіх могілках.

120 – 24.06.1900 г. у маёнтку Боркі, Слуцкага павету нар. Кузьма Чорны (сапраўднае прозьвішча Мікалай Раманоўскі, пам 22.11.1944 г. у Менску) выдатны пісьменьнік-празаік, драматург, публіцыст). Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.

115 – 2(15).06.1905 г. у г. Веліж, Віцебскай губэрні. нар. Юрка Віцьбіч (сапраўднае прозьвішча Георгій Шчарбакоў) – пісьменьнік. Закончыў гімназію. Друкаваўся з 1929 г. У час нямецкай акупацыі праяўляў вялікую пісьменьніцкую актыўнасьць, ягоныя творы былі друкаваны ў многіх часопісах. Выдаў у той час два зборнікі публіцыстыкі „Вяліскія паўстанцы” ды „Нацыянальныя Сьвятыні”. У Нямеччыне ў 1946 годзе разам з Н. Арсеньневай стварыў літаратурнае аб’яднаньне „Шыпшына”, якога стаў старшынёй. Пасьля жыў у ЗША. Актыўнасьць праяўляў таксама ў галіне журналістыкі. Многа ягоных твораў было надрукаваных у „Беларусе”, „Новым рускім слове”. Памёр 4.01.1975 г. у Саўт-Рывэры, дзе пахаваны на Беларускіх могілках.

115 – 12(25).06.1905 г. у Пуцілкавічах каля Ушачы на Віцебшчыне нар. Пятрусь Броўка, выдатны беларускі паэт, пачаў друкавацца ў 1926 г. у газэце „Чырвоная Полаччына”; аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Гады як шторм” (1930), „Паэзія” (1932), „Вясна радзімы” (1937), „Шляхамі баравымі” (1940), „Вершы і паэмы” (1946), „Далёка ад дому” (1960),  „Вершы і паэмы” (1966), „Калі ласка” (1972), „Мая радзіма” (1985). Памёр 24.03.1980 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.

95 – 25.06.1925 г. быў заснаваны ў польскім Сойме новы пасольскі клюб пад назовам Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада.. Клюб даў пачатак партыі ды аграмаднаму грамадзкаму руху.

95 – 27.06.1925 г. у Нізку Узьдзенскага раёна на Меншчыне нар. Лідзія Арабей, беларуская пісьменніца і літаратуразнавец, у 1956 г. выдала даследаваньне „Цётка (Алаіза Пашкевіч)”, аўтар зборнікаў аповесьцяў і апавяданьняў, м. інш.: „Мера часу” (1962), „Экзамен” (1963), „Ваўчкі” (1972), „Паласа дажджу” (1984), „Пошукі кахання” (1987).

85 – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).

70 – 6.06.1950 г. у Клянах Дубровенскага раёна нар. Аляксей Дудараў, сучасны беларускі драматург.

70 – 24.06.1950 г. у Лондане памёр Валяр’ян Харкевіч (нар. у 1890 г.), гісторык, публіцыст і паэт, звязаны з віленскай газэтай „Słowo”, закончыў Віленскі унівэрытэт, аўтар публікацыяў пра рэлігійныя адносіны на землях Вялікага Княства Літоўскага, м. iнш.: „Zmierzch unji kościelnej na Litwie i Białorusi” (Wilno 1929), „Żyrowice – łask krynice” (Słonim 1930).

50 – 9.06.1970 г. у Нью Ёрку памёр епіскап Беларускай Аўтакефальнай Царквы Васілій (Уладзімір Тамашчык – нар. 15.04.1900 г. у Вялікіх Азяранах на Беласточчыне), ад 20-ых гадоў звязаны з беларускім рухам у Польшчы і Чэхаславаччыне, у час ІІ сусьветнай вайны дзейнічаў у Беларускім Камітэце ў Беластоку. Быў намесьнікам рэдактара „Новай Дарогі”, з 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне; 23.04.1949 г. пастрыгся ў манахі і прыняў імя Васілій, з 1951 г. у ЗША, актыўны дзеяч беларускага царкоўнага і грамадзкага жыцьця на эміграцыі.

15 – 20.06.2005 г. у Варшаве памерла Аляксандра Бэргман (нар. 1.05.1906 г. у Гародні), гісторык і публіцыст, якая дасьледвала беларускі нацыянальны рух, а перадусім жыцьцё і дзейнасьць Браніслава Тарашкевіча і іншых «грамадоўцаў», аўтар кніг „Rzecz o Bronisławie Taraszkiewiczu” (Warszawa 1977), „Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej” (Warszawa 1984). Пахаваная на Яўрэйскіх могілках у Варшаве.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (187) – 11.05.1838 г. у Вільні памёр Андрэй Сьнядэцкі (нар. 30.11.1768 г. у Рыдлеве каля Жніна), хімік, лекар, філёзаф і асьветнік, з 1797 г. працаваў як прафэсар хіміі і мэдыцыны ў Віленскім унівэрсытэце, у 1816-1822 гг. рэдагаваў „Wiadomości Brukowe”, аўтар першага падручніка хіміі на польскай мове „Początki chemii” (1800) i працы „Teoria jestestw organicznych” (1804-1811). Пахаваны на вясковым могільніку ў Гародніках Ашмянскага пав. недалёка родавага маёнтка Сьнядэцкіх у Балтупю.
  • (170) – 11.05.1855 г. Яўстафій Тышкевіч заснаваў у Вільні музэй старажытнасьцей. Большасьць экспанатаў была з тэрыторыі Беларусі.
  • (126) – 11.05.1899 г. у Вазьнясенску на Украіне ў сям’і выхадцаў з Беларусі нар. Глеб Глебаў (сапр. Сарокін), акцёр. З 1926 г. працаваў у Беларускім Дзяржаўным Тэатры імя Янкі Купалы. Вызначаўся ў камэдыйных ролях (Пустарэвіч ў „Паўлінцы” Я. Купалы, Туляга ў „Хто смяецца апошнім” К. Крапівы, Гарпагон у „Скупым” Мальера). Памёр 3.03.1967 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.
  • (72) – 11.05.1953 г. памёр у Быдгашчы Гасан Канапацкі (нар. 25.02.1879 г. у Менску), палкоўнік, беларускі дзеяч міжваеннага перыяду ў Вільні, камандзір беларускіх аддзелаў у польскім войску ў 1919-1921 гадах.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com