Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У студзені

980 – 1040 г. паход кіеўскага князя Яраслава Мудрага на Літву. Першае ўпамінаньне Літвы ў славянскіх летапісах.

955 – 1065 г. першая летапісная зьвестка пра горад Браслаў, заснаваны полацкім князем Брачыславам Ізяславічам.

900 – 1120-я гады, стварэньне „Аповесьці мінулых гадоў” – аднаго зь першых летапісаў, выдатнага помніка культуры ўсходніх славян.

770 – 1250 г. забойства язычнікамі ігумена Лаўрышаўскага манастыра прападобнага Елісія, кананізаванага царквой як сьвятога Беларусі.

715 – 1305 г.  напад крыжакоў на Гарадзенскую зямлю і аблога імі Гарадзенскага замка.

300 – 29.01.1720 г. нар. на Віцебшчыне Францішак Багамолец, драматург, публіцыст і выдавец. Памёр 24.04.1784 г. у Варшаве.

235 – 1785 г. нар. Каспар Бароўскі (пам. У 1854 г.), жывапісец, вучань Францішка Смуглевіча, з 1813 г. жыў і працаваў у Беластоку.

215 – 16.01.1805 г. у Полацку памёр Нікадэм Мусьніцкі (нар. 16.02.1765 г.), паэт, драматург, гісторык, выкладаў у езуіцкіх калегіюмах у беларускай правінцыі, аўтар тамоў вершаў („Zabawki poetyckie” (1803), „Drobnieysze Zabawki poetyckie” (1804), паэмы „Pułtawa” (1803) і камэдыяў для школьнага тэатру.

165 – 3.01.1855 г. у Вільні памёр Антон Марціноўскі (нар. 10.07.1781 г. у Радашкавічах), віленскі выдавец і публіцыст („Wiadomości brukowe” (1816-1822), „Kurier Litewski” (1817 –1839), („Dziennik Wileński” (1819-1830), у 1817 г. заснаваў у Вільні друкарню, дзе выдаў каля 400 кніг. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні.

140 – 2.01.1880 г. у Мэнтоне ў Францыі памёр Браніслаў Залескі «Літвін» (нар. 9.06.1820 г. у Рачкавічах на Случчыне), мастак і пісьменнік. Вучыўся ў Дэрпцкім унівэрсытэце. У 1846 г. быў арыштаваны і ў 1847 г. сасланы ў Арэнбург. У ссылцы пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. У 1856 г. вярнуўся ў Рачкавічы, дзе ствараў пэйзажы. У пачатку 1860-ых гадоў падаўся ў эміграцыю. Жыў у Парыжы, дзе працаваў у Польскай бібліятэцы і займаўся выдавецкай дзейнасьцю, выдаў м. інш. «Z życia Litwinki» (Познань 1876). Пасьля сьмерці сябры прывезьлі яго ў Парыж і пахавалі на могілках у Монтморэнцы. У родных Рачкавічах да канца І сусьветнай вайны стаяў прысьвечаны яму помнік.

135 – 15.01.1885 г. у Варшаве памёр Антон Эдвард Адынец (нар. 25.01.1804 г. у Гейстунах Ашмянскага пав.), паэт-рамантык, сябра Адама Міцкевіча. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.

130 – 1890 г. у в. Кухцінцы Дзісенскага пав. нар. Пётр Мятла, настаўнік, культурна-асьветніцкі дзеяч, палітык, публіцыст, пісьменьнік, пасол польскага Сойму, адзін са стваральнікаў Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Закатаваны НКВД 28.08.1936 г.

130 – у 1890 г. нар. у в. Меляшкі каля Гарадка на Беласточчыне Іван Дарашкевіч (літаратурны псэўданім Янук Дарашкевіч, Д. Янук, Д-іч Янук), паэт, асьветны дзеяч. Выпускнік царкоўна-настаўніцкага вучылішча ў Ялоўцы. Працаваў настаўнікам у Сямёнаўцы, Кулях ды іншых вясковых школах Беласточчыны ды Гарадзеншчыны. Супрацоўнічаў з „Нашай Нівай”. Загінуў на фронце 24.02.1943 г.

130 – 10.01.1890 г. у Дзедзінцы Друйскай воласьці Віленскай губ. нар. Ільдэфонс Бобіч, каталіцкі ксёндз, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху і прыхільнік беларусізацыі каталіцкага касьцёла на беларускіх землях, м. інш. навучаў рэлігіі ў Віленскай Беларускай Гімназіі (1921-1923), быў пробашчам у Германавічах, у Іўі (1930-1944). Памёр 18.04.1944 г., пахаваны побач касьцёла Пятра і Паўла ў Іўі.

120 – 18.01.1900 г. у Менску нар. Віктар Баркоўскі, мовазнавец, дасьледчык дзейнасьці Яўхіма Карскага (ажаніўся з яго дачкой Натальляй). Памёр у Маскве 26.01.1982 г., пахаваны на Галавінскіх могілках.

115 – 3.01.1905 г. у Цітве Ігуменскага пав.  нар Уладзімір Хадыка, паэт, настаўнік. Арыштаваны у лістападзе 1936 г., у 1937 г. асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Загінуў 12.05.1940 г. на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ Бурацкай ССР.

115 – 20.01.1905 г. у Слуцку нар. Ян Пятроўскі, пратэстанцкі прапаведнік, беларускі пісьменнік і перакладчык. З 1935 г. выдаваў і рэдагаваў на беларускай мове часопіс «Сьветач Хрыстусовае навукі». З 1944 г. у эміграцыі – спярша ў Аўстрыі, з 1953 г. – у ЗША. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 7 тамоў твораў Платона, падрыхтаваў і выдаў класічны «Грэцка-беларускі слоўнік» і „Мэмуары”. Памёр 19.01.2001 г. у Гейнсвіль на Фларыдзе (ЗША).

110 – 2.01.1910 г. у Малой Альшанцы на Гарадзеншчыне нар. Вацлаў Папуцэвіч (Пануцэвіч), дзеяч беларускага руху ў Вільні і  на эміграцыі. З 1935 г. студыяваў права ў Віленскім унівэрсытэце. Рэдагаваў і выдаваў часопіс «25 сакавіка». Належаў да групоўкі кс. Вінцэнта Гадлеўскага і ўдзельнічаў у рэдагаваньні газэты «Беларускі фронт» (1936-1938). З 1944 г. у эміграццыі – спярша ў Нямеччыне, пасьля ў ЗША. Рэдагаваў і выдаваў там часопісы «Беларуская царква» і „Litva”. Памёр 25.08.1991 г. у Чыкага.

105 – 1.01.1915 г. новавысьвячаны ксёндз Адам Станкевіч адправіў першую імшу ў Крэўскім касьцёле.  Кс. Адам Станкевіч, родам з недалёкіх ад Крэва Арлянят, упісаўся ў гісторыю Беларусі як выдатны рэлігійна-грамадзка-палітычны дзеяч беларускага руху. На памятку першай сьвятой імшы ксяндза былі выдадзеныя абразкі з кароценькім тэкстам на беларускай мове. Адна з такіх памятак, раздаваных тады праўдападобна вернікам, захавалася ў сям’і Вікторыі Шутовіч у Квідзыню (на Памор’і), якая нарадзілася ў вёсцы Шутовічы каля Смаргоняў. Дзякуючы ёй атрымалася вельмі цікавая памятка, якая мае значэньне дакуманта адноснага да біяграфіі кс. Адама Станкевіча і да гісторыі беларускай мовы ў рымакаталіцкім касьцёле.

95 – 4-10.01.1925 г. у Менску адбыўся І Усебеларускі зьезд настаўнікаў.

95 – 7.01.1925 г. памёр у Варшаве Марыян Станіслаў Абрамовіч (нар. 25.03.1871 г. у г. Цьверы), рэвалюцыянер-народнік, дзеяч культуры Беларусі і Польшчы. Падчас навукі ў гімназіі ў Маскве сутыкнуўся з сацыялістычным рухам. У 1888 г. паступіў на матэматычны факультэт Маскоўскага унівэрсытэта. У 1890 г. за ўдзел у студэнцкіх хваляваньнях быў арыштаваны з Напалеонам Чарноцкім і Ядвігіным Ш. Седзячы ў турме быў адным з заснавальнікаў беларускага гуртка моладзі ў Маскве, мэтай якога было стварыць беларускае друкаванае слова і пашыраньне беларускай нацыянальнай сьядомасьці. У 1892 г. выдаў у Тыльзыце прапагандовую брашуру на беларускай мове «Дзядзька Антон». Пасьля І сусьветнай вайны працаваў у варшаўскіх архівах. Меў вялікую бібліятэку, у якой былі рэдкія беларускія выданьні.

85 – 31.01.1930 г.у Львове памёр Бэнэдыкт Дыбоўскі (нар. 29.04.1833 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), прыродазнавец, заолаг, лекар. Пахаваны н Лычакоўскіх могілках у Львове.

75 – 6.01.1945 г. у Фрыбургу, у кляштары сясцёр дамініканак памерла Магдалена Радзівіл (нар. 8.01.1861 г. у Варшаве), беларуская мэцэнатка і культурная дзеячка; фінансавала выданьне беларускай каталіцкай газэты „Biełarus” (1913-1915), зборніка „Вянок” Максіма Багдановіча, засноўвала беларускія школы, м. інш. У сваім маёнтку Кухцічы і ў ваколіцы.

65 – 20.01.1955 г. пам. У Гданьску Лукаш Дзекуць-Малей (нар. 1.10.1888 г. у Шастаках пад Слонімам), беларускі і баптысцкі рэлігійна-грамадзкі дзеяч. 25.03.2004 г. яго імем названа адна з вуліц у цэнтры Гданьска.

45 – 4.01.1975 г. пам. у Саўт-Рывэры Юрка Віцьбіч (сапраўднае прозьвішча Георгій Шчарбакоў), пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Нар. 15.06.1905 г. у г. Веліж, Віцебскай губэрні. Закончыў гімназію. Друкаваўся з 1929 г. У час нямецкай акупацыі праяўляў вялікую пісьменьніцкую актыўнасьць, ягоныя творы былі друкаваны ў многіх часопісах. Выдаў у той час два зборнікі публіцыстыкі „Вяліскія паўстанцы” ды „Нацыянальныя Сьвятыні”. У Нямеччыне ў 1946 г. разам з Н. Арсеньневай стварыў літаратурнае аб’яднаньне „Шыпшына”, якога стаў старшынёй. Пасьля жыў у ЗША. Актыўнасьць праяўляў таксама ў галіне журналістыкі. Многа ягоных твораў было надрукаваных у „Беларусе”, „Новым рускім слове”.

30 – 26.01.1990 г. беларуская мова была абвешчаная ў Беларусі адзінай дзяржаўнай.

25 – 7.01.1995 г. у Нью-Ёрку ў ЗША памёр Мікола Панькоў, дзеяч беларускай эміграцыі, журналіст, выдавец, бібліёграф (псэўд. Мікола Вольны, У. Сакол, М. Кніжнік). Нар. 12.06.1911 у  Дзьвінску. З 1944 г. на эміграцыі. Жыў у лягерах для перамешчаных асобаў, выдаваў рукапісныя часопісы. Браў удзел у зьезьдзе беларускай эміграцыі ў 1947 г., быў сябрам БНР, ачольваў Саюз Беларускіх Журналістаў. Заснаваў Беларускае Інфармацыйнае Бюро і быў ягоным кіраўніком. У 1956 г. выйшаў з Рады БНР і разам з Яўхімам Кіпелем, Віктарам Чабатарэвічам, Міколам Шчорсам, Лявонам Савёнкам заснаваў Камітэт Незалежнай Беларусі, у 1984 г. разам з Васілём Шчэцькам аднавіў выданьне «Летапісу Беларускай Эміграцыі». Склаў падрабязную «Хроніку беларускага жыцьця на чужыне (1945-1984)» (Менск 2001).

15 – 6.01.2005 г. у ЗША памёр Янка Юхнавец (нар. 03.11.1921 г. у в. Забродак каля Докшыц), беларускі эміграцыйны паэт. З прыходам на Беларусь немцаў быў арыштаваны СД, летам 1944 г. вывезены ў Германію. Вывучаў заходнеэўрапейскае права ў Вольным універсітэце ў Мюнхене. З 1949 г. жыў у ЗША. Вершы і прозу пачаў пісаць у эміграцыі (першыя творы надрукаваны ў эмігранцкіх часопісах «Шыпшына» і «Сакавік», 1948). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шорах моўкнасці» (Нью-Ёрк, 1955), «Новая Элэгія» (Баварыя, 1964), «Калюмбы» (Нью-Ёрк, 1967), кнігі выбранай паэзіі «Творы» (Нью-Ёрк, 1989-1990).

Апрацавалі Вячаслаў Харужы
і Лена Глагоўская

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (263) – 6.05.1761 г. у в. Ясенцы, Лідзкага павету нар. Станіслаў Юндзіл, адзін зь першых дасьледчыкаў флёры й фаўны ў Беларусі.
  • (222) – 6.05.1802 г. у Дварцы каля Кобрына нар. Станіслаў Горскі (пам. 3.05.1864 г.), прыродазнавец, мэдык, пэдагог. Выкладаў ва ўнівэрсытэце, а потым у мэдыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні. Як адзін з першых апісаў расьліннасьць Белавежскай пушчы.
  • (180) – у 1844 г. пасьля 108 гадоў дзейнасьці былы зачынена ў Слуцку мануфактура вядомых шаўковых паясоў.
  • (120) – 6.05.1904 г. у Нізку каля Узды нар. Паўлюк Трус, паэт. Закончыў Беларускі Пэдагагічны Тэхнікум у Менску (1927), вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1925 г. выйшаў зборнік яго вершаў „Вершы”. Памёр 30.08.1929 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.
  • (119) – 6.05.1905 г. у Слуцку нар. Юрка Гаўрук, перакладчык м.інш. драмаў У. Шэкспіра на беларускую мову: „Сон у летнюю ноч” (1925), „Гамлет” (1935), „Атэла” (1954), „Канец – справе вянец” (1964), „Кароль Лір” (1974), „Антоній і Клеапатра”, якія ставіліся ў беларускіх тэатрах. Закончыўшы Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут у Маскве ў 1925 г., выкладаў замежную літаратуру ў Горацкай Сельскагаспадарчай Акадэміі і ў Магілёўскім
  • (98) – 6.05.1926 г. памёр у Вільні Казімір Сваяк (кс. Кастанты Стэповіч), сьвятар, грамадзка-нацыянальны дзеяч, паэт (нар. 19.02.1890 г. у в. Барані Сьвянцянскага павету). Пахаваны ў Вільні на Росах.
  • (90) – 6.05.1934 г. пам. у Празе Мікалай Вяршынін (Верамей). Нарадзіўся ў 1878 г. у Налібоках, Наваградзкага павету. З 1918 г. быў консулям БНР у Чэхаславаччыне. Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis