Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У сьнежні

759 – 22.12.1264 г. мірны і гандлёвы дагавор Полацка і Віцебска з Рыгаю і Готландам.

189 – 25.12.1834 г. у Цынцавічах каля Вілейкі нар. Нікадзім Сілівановіч, мастак. Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1859-1866, у 1870 г.  закончыў клясу мазаікі, выкладаў у ёй. За мастацкія творы напісаныя ў Пецярбурзе і ў Беларусі ў 1874 г. атрымаў званьне класнага мастака 1-й ступені, а ў 1876 г. – званьне акадэміка. Аўтар рэалістычных і рэлігійных работ, якія захоўваюцца м. ін. у музэях Беларусі і Літвы. Памёр 21.05.1919 г. у Вілейцы. Праўдападобна пахаваны на могілках у 1859.

179 – 25.12.1844 г. у Варшаве памёр Адам Хрэптовіч (нар. 19.03.1768 г. у Шчорсах), візытатар школ Віленскай акругі, страшыня Таварыства Дабрачыннасьці, удзельнік Касьюшкоўскага паўстаньня.

164 – 15.12.1859 г. у Беластоку нар. Людвік Замэнгоф, лекар, аўтар мовы эспэранта. Памёр 14.04.1917 г. у Варшаве. Пахаваны там на Жыдоўскіх могілках на Волі.

164 – 20.12.1859 г. у Ваютыне на Украіне памерла Эва Фэліньска (нар. 26.12.1793 г. у Узнозе на Случчыне), пісьменніца і мэмуарыстка, аўтарка твору „Wspomnienia z podróży do Syberyi, pobytu w Berezowie i w Saratowie” (t. 1-3, Wilno 1852-1853).

144 – 2.12.1879 г. у Шчучыне нар. Фэлікс Стэцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч. Закончыў Пецярбургскі унівэрсытэт (1913), з 1903 г. член Беларускай Сацыялістычнай Грамады. З 1908 г. сакратар адвакатаў у Ігумені, з 1923 г. дырэктар Беларускай Гімназіі ў Радашкавічах, з 1928 г. – старшыня Галоўнай управы Таварыства Беларускай Школы, у 1930 і ў 1933 гг. арыштаваны польскімі ўладамі. З 1939 г. працаваў настаўнікам у Вілейцы і Клецкім раёне, у ІІ сусьветную вайну – судзьдзёй у Смаргоні, у 1944-1949 гг. – у музэі А. Пушкіна ў Мяркучай пад Вільняй. У 1949 г. арыштаваны і зьняволены. Пасьля вызваленьня ў 50-ыя гады жыў у Вільні. Склаў „Эспэранта-беларускі слоўнік” і пераклаў на мову эспэранта „Тэорыю права і маральнасьць” Леона Пэтражыцкага. Памёр 21.06.1967 г. у Вільні, пахаваны на Сьв.-Ефрасінеўскіх праваслаўных могілках.

139 – 29.12.1884 г. у Люцынцы (Валожынскі раён) памёр Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (нар. 4.02.1808 г. у Панюшкавічах каля Бабруйска), клясык беларускай літаратуры. Закончыў павятовае вучылішча ў Бабруйску (1824), вучыўся ў Пецярбургскім унівэрсытэце. З 1828 г. працаваў каморнікам Менскага павятовага суда, перакладчыкам каталіцкай духоўнай кансісторыі. У 1840 набыў маёнтак Люцынка каля Івянца, тады і пачаў пісаць на польскай і беларускай мовах драматычныя творы: „Сялянка” („Ідылія”), „Пінская шляхта”, вершаваныя паэмы „Гапон”, „Люцынка, або Швэды на Літве”, „Шчароўскія дажынкі”, „Вечарніцы”, „Купала”. У 1959 г. пераклаў на беларускую мову „Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча.

134 – 17.12.1889 г. у Новым Сяле на Полаччыне нар. Даніла Васілеўскі, краязнавец, гісторык, літаратуразнавец. Закончыў Полацкую сэмінарыю і Віцебскі інстытут, настаўнічаў і збіраў фальклёр на Полаччыне. Пасьля І сусьветнай вайны працаваў ва ўстановах асьветы на Полаччыне, арганізаваў Віцебскае губэрнскае бюро краязнаўства, супрацоўнічаў з Інбелкультам. У 1930-1936 гг. працаваў у Магілёўскім пэдагагічным інстытуце. У 1936 г. арыштаваны, сасланы ў Котлас, пасьля ў Варкуту. Рэабілітаваны ў 1956 г. Памёр 8.12.1963 г. у Феадосіі (Крым).

124 – 21.12.1899 г. у Вязьніках Уладзімірскай губ. (Расія) нар. Мікола Гусеў (пам. 14.02.1965 г. у Менску), жывапісец і графік. Аўтар пратрэтаў многіх дзеячаў беларускай культуры.

119 24.12.1904 г. у Навасёлках Мазырскага пав. нар. Алесь Дудар (сапр. Аляксандар Дайлідовіч), пісьменьнік. Аўтар зборнікаў „Беларусь бунтарская”, „Сонечнымі сьцежкамі”, паэмы „Слуцак”, апавяданьняў. Закатаваны НКВД 29.10.1937 г. у Пішчалаўскім замку ў Менску.

109 – 28.12.1914 г. у в. Царкоўнікі каля Белавежы (зараз: Зарачаны Камянецкі раён) нар. Васіль Шыкін, жывапісец. З 1946 г. жыў у Брэсьце, дзе памёр 23.02.1998 г. (пахаваны на могілках «Плоска».

104 – 1.12.1919 г. самагубствам пакончыў жыцьцё Рамуальд Жакоўскі (нар. у 1897 г.), адзін з лепшых акцёраў Першага Беларускага таварыства драмы і камэдыі.

104 – 1.12.1919 г. у Начы памёр Вандалін Шукевіч (нар. 10.12.1852 г. у Начы каля Воранава), археоляг, краязнавец і этнограф. Вучыўся у Вільні, з 1872 г. жыў у Начы, з 1883 г. займаўся дасьледаваньнем курганоў, быў членам-карэспандэнтам Кракаўскай акадэміі ўмеентносьці. Аўтар шматлікіх прац на археалягічныя тэмы.

99 – 17.12.1924 г. пакліканьне да дзейнасьці Белдзяржкіно (Беларускага дзяржаўнага ўпраўленьня па справах кінэматаграфіі). Пачатак беларускага кіно.

99 – 27.12.1924 г. у Парыжы памёр Леў Бакст (сапр. Розэнбэрг, нар. 9.05.1866 г. у Гродне), рускі і французскі тэатральны мастак, графік, жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў (1883-1887) і ў Парыжы  (1893-1896). Пасьля 1917 г. жыў у Парыжы. Пахаваны на могілках Баціньёль.

89 – 15.12.1934 г. у Менску нар. Станіслаў Шушкевіч, прафэсар радыёфізыкі, палітычны беларускі дзеяч, у 1991-1994 гг. старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, зараз дзеяч апазыцыі. Віншуем з юбілеем!

89 – 18.12.1934 г. памёр у Вільні Альбін Стэповіч (нар. 18.03.1894 г. у Баранях Сьвянцянскага пав.), музыколяг, беларускі грамадзкі дзеяч і публіцыст, дэпутат польскага Сэйму у 1928-1930 гг. Пахаваны на Росах у Вільні побач брата кс. Кастуся Стэповіча (Казіміра Сваяка). 25 гадоў таму назад стараньнем братанкаў Эдмунда і Вітаўта Юрыя Стэповічаў, гданьскіх і віленскіх Беларусаў быў адноўлены помнік на яго магіле. У чэрвені 2004 г. у Баранях суполка „Вільняр” з Астраўца ладзіла 110 угодкі народзінаў Альбіна Стэповіча. На яго роднай хаце ў Баранях была адкрыта памятная дошка ў гонар братоў Стэповічаў, беларускіх дзеячаў.

84 – 4.12.1939 г. Беласток быў абвешчаны абласным цэнтрам БССР.

84 – 16.12.1939 г. у Менску нар. Алег Бембель «Зьніч», паэт. Закончыў Менскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі (1963) і Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю па спецыяльнасьці фартэпіяна (1969). Працаваў выкладчыкам у музычных школах  Менска і Глыбокага. З 1971 г. займаўся філасофіяй (у АН БССР), з 1989 г. – член Саюза Пісьменьнікаў Беларусі. У друку з вершамі выступіў у 1979 г.; аўтар кніг паэзіі «Рэха малітвы» (Нью-Йорк 1988), «Саната ростані» (Беласток 1988), дасьледваньня «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» (Лёндан 1985). З 90-ых г. у праваслаўным манастыры ў Жыровічах як інок Мікалай. Нядаўна ў Слоніме выйшаў друкам зборнік яго вершаў «Мне не цябе шкада, а тваю маці…»

79 – 23.12.1944 г. у Дрэздэне ў Нямеччыне падчас бамбардзіроўкі загінуў Іван Лаппо (нар. 29.08.1889 г. у Царскім Сяле пад Пецярбургам), гісторык Вялікага Княства Літоўскага, закончыў Пецярбургскі унівэрсытэт (1892), прафэсар Дэрпцкага (1905-1919) і Ковенскага  (1933-1940) унівэрсытэтаў, у 1921-1933 гг. жыў у Празе.

64 – 2.12.1959 г. у Гайнаўцы нар. Міхал Андрасюк, пісьмнеьнік, журналіст, дзеяч беларускай меньшасці ў Польшчы, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Дэбютаваў у 1979 г. вершамі ў «Ніве».   Аўтар зборнікаў прозы «Фірма», (Беласток, 2000) «Мясцовая гравітацыя» (Беласток, 2004), «Белы конь», (Беласток, 2006) «Поўня» (Беласток, 2018). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Веслава Казанэцкага і сёлетняй другой прэміі імя Ежы Гедройця. Віншуем!

59 – 27.12.1964 г. у Менску памёр Мікалай Чуркін (нар. 21.05.1869 г. ва урочышчы Джалал-оглы побач  Сьцепанавана у Армэніі), беларускі кампазытар і фальклярыст. Скончыў музычнае вучылішча ў Тбілісі (1892), Пецярбургскую АМ (1899). Настаўнічаў і кіраваў харавымі гурткамі ў Вільні, Мсьціславе, Магілёве. З 1935 г. у Менску. Быў адным з першых беларускіх кампазытараў. Пахаваны на Усходніх могтлках.

54 – 3.12.1969 г. памерла Рыта Млодак (нар. 27.02.1906 г. у Менску), сьпявачка сапрана. Закончыла музычны тэхнікум у Віцебску (1928 г.) і Беларускую студыю оперы і балета (1933), у 1933-1959 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР у Менску.

54 – 18.12.1969 г. у Менску памёр Пятро Глебка (нар. 6.07.1905 г. у Вялікай Усе каля Узды на Меншчыне), беларускі паэт. У 1930 г. закончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт, друкаваўся з 1924 г. У 1927 г. выйшаў яго першы зборнік лірыкі „Шыпшына”. Збор твораў выдадзены ў Менску ў 4 тамах у 1984-1986 гг. Пахаваны на Усходніх могілках.

49 – 9.12.1974 г. у Менску памерла Юлія Бібіла (нар. 29.12.1896 г. у Поразаве), беларускі бібліёграф, аўтарка бібліяграфічных паказальнікаў „Летапіс беларускага друку”.

29 – 3.12.1994 г. у Менску памерла Ірына Ждановіч (нар. 27.09.1906 г. у Менску), актрыса, дачка акцёра і рэжысёра Флярыяна Ждановіча. Сцэнічную дзейнасьць пачала ў Першым беларускім таварыстве драмы і камэдыі, з 1920 г. працавала ў Тэатры імя Янкі Купалы. Пахаваная на Усходніх могілках.

29  – 15.12.1994 г. у Брэсьце памёр Уладзімер Калесьнік (нар. 17.09.1922 г. у Сіняўскай Слабадзе на Навагрудчыне), літаратуразнавец. Закончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1949), з 1954 г. працаваў у Брэсцкім пэдагагічным інстытуце; аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых прац, м. ін. дасьледаваў літаратуру Заходняй Беларусі.Пахаваны у Брэсьце на могілках «Плоска».

Апрацавалі Вячаслаў Харужы
і Лена Глагоўская

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”. 920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (677) – 27.04.1347 г. у Вільні быў замучаны сьв. Антоній – першы з трох віленскіх мучанікаў (праз некалькі тыдняў мучаніцкую сьмерць прыняў сьв. Іаан, а потым сьв. Яўстафій). Былі яны кананізаваныя ў 1374 г. На месцы іх сьмерці князь Канстанцін Астрожскі ў пачатку XVI ст. пабудаваў Сьвята-Троіцкі Сабор.
  • (105) – 27.04.1919 г. польскія войскі занялі Гародню, дзе ад 21.12.1918 г. знаходзіўся Урад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Антонам Луцкевічам і беларускія войскі.
  • (95) – 27.04.1929 г. у Вільні нар. Юры Туронак, беларускі дзеяч і гісторык, аўтар кніг „Białoruś pod okupacją niemiecką” (Warszawa 1993), „Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi” (Warszawa 1992), „Książka białoruska w II Rzeczypospolitej
  • (79) – 27.04.1945 г. БССР прынята ў склад членаў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
  • (36) – 27.04.1988 г. памёр у ЗША Вітаўт Тумаш – грамадзкі дзеяч, лекар, выдатны скарынавед. Нар. 20.12.1910 г. у в. Сьпягліца, Вілейскага павету. Выпускнік Віленскай Беларускай Гімназіі. Пасьля на мэдычным факультэце Віленскага Унівэрсытэту. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім жыцьці. У гадах 1940-1941 быў старшынёй Лодзінскага аддзелу Беларускага Камітэту Самапомачы, членам Нацыянальнага Цэнтра створанага ў Бэрліне 19.04.1941 г. Зь ліпеня па лістапад 1941 г. бурмістр Менску. Рэдактар „Раніцы”. Пасьля вайны жыў у ЗША. Быў вельмі актыўным на грамадзкай і навуковай ніве, між іншым шматгадовым старшынёй Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis