Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У ліпені-жніўні

705 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам.

620 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла.

505 – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.

450 – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную адміністрацыю, войскі, скарб, судовы апарат, свае законы ды сваю мытную сістэму.

450 – у 1569 г. была распаўсюджвана выдадзеная ў сакавіку г.г. у Заблудаве першая друкаваная кніжка Беласточчыны “Евангельле вучыцельнае”.

370 – у ліпені 1649 г. Багдан Хмяльніцкі накіраваў на беларускія землі 15-тысячнае казацкае войска на чале з Міхайлам Крычэўскім, каб перашкодзіць войскам Вялікага Княства Літоўскага на чале з Янушам Радзівілам уступіць на абнятую паўстаньнем Украіну. 31 ліпеня казацкія войскі былі разбітыя пад Лоевам, а сам М. Крычэўскі загінуў.

310 – 8 ліпеня 1709 г. расійкія войскі ўзначаленыя царом Пятром Ι разграмілі швэдзкую армію непадалёк Палтавы на Украіне. Была гэта адна з найбольшых перамог расійскай арміі. Расія ставалася магутнай эўрапейскай дзяржавай.

155 – 7.07.1864 г. у Маладэчне адкрыта настаўніцкая сэмінарыя.

150 – 7(19) ліпеня 1869 г. у в. Дубейкава Мсьціслаўскага павету нар. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, дзеяч нацыянальнага руху, інжынер будаўнік, паэт. Праектаваў м. ін. царкву ў Відзах і касьцёл у Дрысьвятах. Памёр 6 лістапада 1940 г. у Вільні, пахаваны на могілках Роса.

145 – 16.08.1874 г. у Вілейцы нар. Аляксандр Уласаў, рэдактар-выдавец „Нашай Нівы” (1906 – 1914) і беларускі грамадзкі дзеяч, сэнатар у ІІ Рэчы Паспалітай ад Беларусаў (1922 – 1928). Гаспадарыў у маёнтку Мігаўка каля Радашковіч. Восеньню 1939 г. арыштаваны саветамі. Закатаваны саветамі 11.03.1941 г.

140 – 3 ліпеня 1879 г. у в. Ачукевічы на Наваградчыне нар. Васіль Рагуля, грамадзка-палітычны дзеяч. Між іншым быў беларускім паслом ды сэнатарам у міжваеннай Польшчы. Пасьля вайны на эміграцыі. Памёр 16.06.1955 г. у Нью-Ёрку.

140 – 7 жніўня 1879 г. у в. Дубна каля Мастоў нар. Пётр Крачэўскі, выдатны беларускі палітычны дзеяч, гісторык ды драматург. Перад першай сусьветнай вайной працаваў настаўнікам на Беласточчыне, у Ялоўцы. У 1923-1928  гг. (жывучы на эміграцыі ў Празе) быў Прэзідэнтам Беларускай Народнай Рэспублікі. Памёр 8.03.1928 г., пахаваны на альшанскіх могілках у Празе.

135 – 25.07.1884 г. у Вільні нар. а. Аляксандр Вернікоўскі, праваслаўны сьвятар, протаіерэй. Пэўны час служыў на Беласточчыне ў Нараўскай царкве і ў Беластоку. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў Менску ў 1945 г. і высланы ў лагеры Сібіры і Казахстану. У 1950 г. вярнуўся ў Беларусь, служыў у Дварэцкай (каля Дзятлава) і Ленінскай (каля Слуцка) цэрквах. Памёр 6.07.1984 г. у Оршы.

125– 31.08.1894 г. у Грыгор’еўцы (цяпер: Бажэнава) Белебееўскага пав., Уфімскай вобл. (цяпер: Башкірыя) нар. Аляксандр Грубэ, скульптар. У  1918 – 1941 гг.працаваў у Беларусі. Аўтар партрэтных скульптураў м. ін. Максіма Багдановіча, Кастуся Каліноўскага. Памёр 4.10.1980 г. у Маскве.

115 – 15.07.1904 г. у Старасельцах на Беласточчыне нар. Вера Гаўрылюк, майстар саломапляценьня. Пасьля ІІ сусьветнай вайны жыла ў БССР. Памерла 5.12.1986 г.

105 – 28 ліпеня 1914 г. Аўстра-Вугоршчына пачала вайну з Сэрбіяй, што запачаткавала наступныя ваенныя дзеяньні. 29 ліпеня Расія пачала мабілізацыю. 1 жніўня Нямеччына пачала вайну з Расіяй, а 3 жніўня з Францыяй. Пачалася вайна, часта называная Вялікай Вайной. Амаль год потым беларускае насельніцтва Беласточчыны падалося ў бежанства ў далёкую Расію.

100 – 2 жніўня 1919 г. у Вільні Цэнтральнай Беларускай Радай Віленшчыны і Гарадзеншчыны была ўтворана Беларуская Вайсковая Камісія – орган па фарміраваньні беларускіх часьцей у польскім войску.

100 – 20.08.1919 г. у Закапаным памёр Іван Луцкевіч (нар. 9.06.1881 г. у Шаўлях), беларускі археоляг, публіцыст, удзельнік беларускага руху перад І сусьветнай вайной. Яго калекцыя стала пачаткам Беларускага музэя ў Вільні. У 1991 г. яго магіла была сімвалічна перанесена на могілкі Роса ў Вільні.

95 – 5.08.1924 г. у Янаве каля Талочына нар. Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнавец, аўтар прац “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы” (1967), “Мова нашых продкаў” (1983), адзін са складальнікаў “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” (1982 –1993). Памёр 9.01.2009 г. у Менску.

80 – 23 жніўня 1939 г. ў Маскве быў падпісаны дагавор аб ўзаемнай неагрэсіі між Нямеччынай і СССР, у якога тайным пратаколе гаварылася пра новы палітычны падзел усходняй часткі Эўропы.

75 – 3 ліпеня 1944 г. Савецкая Армія пасьля цяжкіх баёў вымусіла нямецкія войскі пакінуць Мінск. Беларуская сталіца ў выніку баёў была ўшчэнт зьнішчана, а пасьля вайны ўвесь горад пабудавана аднова, у зьмененым соцрэалістычным выглядзе. 3 ліпеня штогод сьвяткуецца як „Дзень вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, а з сярэдзіны 90-х гадоў Аляксандр Лукашэнка пачаў гэты дзень адзначаць як найбольшае нацыянальнае сьвята ў краіне – Дзень рэспублікі, заадно ліквідуючы дзяржаўнае сьвята 27 ліпеня.

70 – 8.07.1949 г. у Жданаве Вінніцкай вобласьці нар. а. Уладзісаў Завальнюк, каталіцкі сьвятар і рэлігійна-культурны дзеяч, прыхільнік беларусізацыі каталіцкага касьцёла ў Беларусі. Віншуем!

65 – 7.08.1954 г. у Мсьціславе нар. Алег Трусаў, археоляг, гісторык, грамадзкі і палітычны беларускі дзеяч, старшыня Таварыства Беларускай Мовы. Віншуем з юбілеем!

60 – 14 жніўня 1959 г. памёр у Чыкага (ЗША) выдатны беларускі грамадзкі дзеяч, паэт, публіцыст, настаўнік Эдуард (Эдзюк) Будзька. Нарадзіўся 22.03.1882 г. у Будславе Вілейскага павету. Вышэйшую адукацыю пачаў ў Рыжскім палітэхнічным інстытуце, спыніў навуку з-за беднасьці.  Арганізаваў беларускі рух у Рызе. З 1906 г. пастаянна друкаваўся ў „Нашай Ніве”, былі публікаваныя ягоныя вершы, пераклады, публіцыстычныя тэксты. У 1918 г. быў адным з арганізатараў ў родным Будславе беларускай гімназіі (хутка зліквідаванай польскімі ўладамі). Актыўна ўдзельнічаў ў беларускім нацыянальным руху жывучы ў Каўнасе і Рызе. Падчас акупацыі нямецкай працаваў настаўнікам у Менску і Баранавічах. Будучы ў эміграцыі таксама актыўна ўдзельнічаў ў грамадскім жыцьці, публікаваў між іншым свае ўспаміны ў месячніку „Бацькаўшчына”.

45 – 11.08.1974 г. у Полацку адкрыты помнік Францыску Скарыне.

35 – 25.07.1984 г. у Менску памёр Уладзімір Караткевіч (нар. 26.11.1930 г. у Оршы), выдатны беларускі пісьменьнік, стваральнік беларускага гістарычнага рамана. Пахаваны на Усходніх могілках.

30 – у ліпені 1989 г. у Лондане пачаў выдавацца царкоўна-грамадзкі часопіс праваслаўных беларусаў „Голас Часу”. Рэдагаваў Юры Весялкоўскі. Друкаваўся да 1996 г.

25 – 26.08.1994 г. у Менску памёр Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт (нар. 27.08.1906 г. у Лявонавічах каля Несьвіжа). У міжваенны час сасланы польскімі ўладамі на Памор’е, у час ІІ сусьветнай вайны перажыў лагер сьмерці ў Калдычаве, пасьля вайны сасланы савецкімі ўладамі на Сібір, адкуль вярнуўся ў 1956 г. Аўтар зборнікаў вершаў „Заўсёды з песьняй” (1984) і „Песьні зза кратаў” (1993). Яго песьні „Зорачкі”, „Над Шчарай” сталі вельмі папулярнымі. Пахаваны ў родных Лявонавічах.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (939) – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”.
  • (908) – у 1116 г. нашэсьце на землі Дрыгавічоў і Крывічоў дружын кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Захопнікі здабылі ды разбурылі, між іншым, Друцак, дзе усё насельніцтва захапілі ў няволю і загналі на заселеньне паўднёвай Кіеўшчыны.
  • (530) – у 1494 г. у Гародні быў пабудаваны кляштар бернардзінцаў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis