Pa prostu / Па-просту

  • Nimiecki „palicjant” z Plantaŭ (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Pra nimieckich palicjantaŭ z hetaj wioski (u papierach Nowaj Świdziłaŭki), szto sześć wiorst na pałudniowy zachad ad Krynak, ja ŭże pisaŭ. Zaraz jak nastali hitleraŭcy, u aŭguście 1941 r. kala dwaccaci maładych mużczyn – katolikaŭ z Planataŭ, Guraniaŭ, Barsukowiny i Padlipak pryjszli na pastarunak nimieckaj…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў кастрычніку

594 – 27.10.1430 г. памёр вялікі князь Вітаўт (нар. каля 1350).

159 – 12.10.1865 г. у Смаленску нарадзіўся Міхал Анцаў, беларускі кампазытар і харавы дырыжор. Памёр 21.07.1945 г. у Маскве, дзе пахаваны на Новадзевіцкіх могілках.

139 – 8(20).10.1885 г. у Вільні нарадзіўся Аляксандар Бурбіс, нацыянальны дзeяч, амбасадар Беларускай Нацыянальнай Рэспублікі ў Маскве. Памёр ад сухотаў 20.03.1922 г. у Менску, пахаваны на Старажоўскіх могілках

134 – 19.10.1890 г. у мястэчку Брагін Рэчыцкага павету нарадзіўся Сяргей Палуян (пам. 8(21).04.1910 г. у Кіеве), публіцыст, празаік, літаратуразнавец часоў „Нашай нівы”. Пахаваны на Байкаўскіх могілках у Кіеве.

134 – 26.10.1890 г. у вёсцы Летнікі Дзісьненскага павету нарадзіўся Янка Пачопка, беларускі аграном і публіцыст. Супрацоўнічаў з „Нашай нівай”, „Калосьсем”, „Сялянскай нівай”, „Хрысьціянскай думкай”. З 1925 г. рэдагаваў двухтыднёвік „Праваслаўны беларус”. Памёр 26.05.1977 г. у Малінаўцы на Глыбоччыне.

134 – 27.10.1890 г. у Шутовічах Ашмянскага павету нарадзіўся кс. Віктар Шутовіч, беларускі ксёндз. Быў пасьвячаны ў 1913 г. у Вільні. Пачаткова служыў у Барадзенічах Браслаўскага павету. Суджаны польскімі ўладамі за казані на беларускай мове. Быў на парафіях у Лідзе, Тшцянным. З 1932 г. вікары і прэфэкт у Харошчы каля Беластоку. 26.01.1945 г. арыштаваны саветамі, прысуджаны на 10 гадоў турмы, звольнены 20.03.1955 г. Атрымаў парафію ў Барысаве, там памёр 1.03.1960 г.

124 – 17.10.1900 г. нарадзіўся Ібрагім Гембіцкі (пам. 1.01.1974 г. у Менску), беларускі графік.

104 – 2.10.1920 г. у Гародні выйшаў з друку першы нумар газэты „Беларускае слова”.

104 – 18.10.1920 г. закончыліся ваенныя дзеянні паміж Польскім войскам і Чырвонаю арміяй.

104 – 25.10.1920 г. ген. Станіслаў Булак-Балаховіч разам з 15 тыс. жаўнераў перасек часовую мяжу, прыступіў да змаганьня з Чырвонаю арміяй. 10.11.1920 г. здабыў Мазыр ды абвясьціў незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. У выдадзеным маніфэсьце ўрад БНР, які ўзначаліў Вячаслаў Адамовіч, заклікаў да змаганьня за незалежную Беларусь. Абвясьціў падзел вялікай зямельнай маёмасьці на тэрыторыі дзяржавы.

94 – 2.10.1930 г. у Гародні быў надрукаваны першы нумар грамадзка-культурнага часопісу „Беларуская думка”. Часопіс выдаваўся да 1932 г.

79 – 15.10.1945 г. пачала свой першы год працы Беларуская гімназія ў ДП-лягеры ў Ватэнштаце (Нямеччына). Дырэктарам школы быў Вацлаў Пануцэвіч (Папуцэвіч).

74 – 15.10.1950 г. у Саўт-Рывэры (ЗША) а. Мікалаем Лапіцкім і Сьвятаславам Коўшам было заснавана Аб’яднаньне праваслаўных беларусаў.

49 – у кастрычніку 1975 г. у Нью-Ёрку выйшаў з друку першы нумар беларуска-ангельскага часопісу „Bielarussian Times”. Рэдактарам быў Расьціслаў Гарошка.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (1006) – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце.
  • (137) – 1.10.1888 г. у Слоніме нар. Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі настаўнік і баптысцкі дзеяч. Быў адным са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і яе прадстаўнік на Гродзеншчыне. У 1918 г. заснаваў беларускую школу ў Крынках. У міжваенным перыядзе быў баптысцкім прэсьвітарам у Брэсцкай акрузе. Пераклаў „Новы запавет” і псальмы на беларускую мову, якія былі выдадзены ў 1931 г. Рэдагаваў „Беларускую балонку” ў баптысцкім часопісе „Маяк”. Арыштаваны 19.06.1941 г. у Брэсьце савецкімі органамі бяспекі і прыгавораны да расстрэлу. Пасьля ўваходу у Брэст Немцаў, служыў у баптысцкай царкве, ў чэрвені 1944 г. удзельнічаў у ІІ Усебеларускім кангрэсе ў Менску. У 1945 г. быў у Нямеччыне, з 1946 г. у Польшчы – на Беласточчыне і ў Гданьску, дзе быў акруговым прэсьвітэрам баптысцкай царквы. Памёр у Гданьску ў 20.01.1955 г. 
  • (98) – 1.10.1927 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар царкоўна-грамадзкага двухтыднёвіка “Праваслаўная Беларусь”. Рэдактарам быў протаіерэй Лука Голад. Часопіс зьяўляўся прэсавым органам Праваслаўнага Беларускага Дэмакратычнага Аб’яднаньня.
  • (98) – 1.10.1927 г. у Вільні пад рэдакцыяй Т. Ліхача выйшаў з друку першы нумар грамадзка-палітычнай газэты “Наша Праца”.
  • (77) – 1.10.1948 г. у Менску адкрыўся Пэдагагічны інстытут замежных моў.   
  • (50) – у кастрычніку 1975 г. у Нью-Ёрку выйшаў з друку першы нумар беларуска-ангельскага часопісу „Bielarussian Times”. Рэдактарам быў Расьціслаў Гарошка.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com