This Day In History: 1979-05-31

31.05.1979 г. у Амстэрдаме у штаце Нью-Ёрк (ЗША) памёр кс. Францішак Чарняўскі (нар. 3.11.1893 г. у Чухнах Ашмянскага пав.). Душпастырскую службу пачаў у 1920 г  на пасадзе вікарага ў Сухаволі. Служыў таксама ў Саколцы і ў Кузьніцы. Чытаў казаньні на беларускай мове і распаўсюджваў сярод вернікаў беларускія выданьні. У 1924 – 1927 гг.   студыяваў у Рыме.  З 1929 г. на місіі ў Францыі, з 1933 – у Бэльгіі. Ад 1957 г. жыў і служыў у ЗША, дзе выдаваў таксама беларускі рэлігійны часопіс „Siaŭbit”.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis