This Day In History: 1892-01-31
31.01.1892 г. у Капылі нар. Алесь Гурло, паэт „нашанівец”. Дэбютаваў у „Нашай Ніве” ў 1907 г. вершам „Маці-Беларусь”. У міжваенны час працаваў у Інбелкульце
і ў Інстытуце мовы АН БССР у Менску, быў членам літаратурных аб’яднаньняў „Маладняк”, „Полымя”, „Пробліск”. У 1930 г. арыштаваны і высланы на 5 гадоў у Самару. Пасьля вяртаньня ў Менск памёр ад сухотаў 4.02.1938 г. Аўтар зборнікаў вершаў: „Барвёнак” (1924), „Спатканьні” (1925), „Сузор’і” (1926), „Межы” (1929).