This Day In History: 1883-10-30

30.10.1883 г. у Лакцянах Сьвянцянскага пав. нар. Ян Семашкевіч, беларускі ксёндз і паэт (Янка Быліна). З 1933 г. служыў на Беласточчыне – у Янаве (1933-1937), Ялаўцы (1937-1939), Міхалове (1939-1946), Бомблі (1946-1956). Быў аўтарам паэтыцкіх зборнікаў „На прызьбе” (Вільня 1918, 1926), „На покуці” (Вільня 1934), рэлігійных твораў „Ружанец да Найсьвяцейшае Дзевы Марыі” (Вільня 1928), „Песьні жальбы або набожныя разважаньні аб муках і сьмерці Збаўцы Езуса Хрыста” (Вільня 1929), „Дарога крыжа” (1930). Памёр 18.02.1956 г. у Бомблі на Сакольшчыне, дзе і пахаваны побач касьцёла. На ягонай бацькаўшчыне ў Лакцянах 9–10.08.2003 г. Грамадзкае Аб’яднаньне „Вільняр” ладзіла мастацкі пленэр і краязнаўча-літаратурныя чытаньні.  

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis