This Day In History: 1939-09-30
30.09.1939 г. у Вільні памёр Стары Улас (Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі), беларускі паэт. Нар. 22.03.1865 г. у Валожыне. Пачаў публікаваць у 1907 г. у „Нашай Ніве”. У міжваенны час жыў у Шашэльгішках Віленскага павета, дзе займаўся земляробствам. У 1990 г. выйшла кніга яго вершаў і публіцыстыкі „Год беларускі”. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.