This Day In History: 1934-09-30
30.09.1934 г. у Маскве памёр Мітрафан Доўнар-Запольскі, гісторык, этнограф, эканаміст. Нар. 14.06.1867 г. у Рэчыцы, закончыў Кіеўскі Унівэрсытэт (1894), заснавальнік Азэрбэйджанскага Дзяржаўнага Унівэрсытэту ў Баку, аўтар „Гісторыі Беларусі” і шматлікіх этнаграфічных, гістарычных і эканамічных працаў. Пахаваны на Данскіх могілках у Маскве.