This Day In History: 1892-09-30

30.09.1892 г. нар. Зоська Верас (сапр. Людвіка Сівіцкая, па мужу Войцік, пам. 8.10.1991 г.), выдатная грамадзка-культурная дзеячка, пісьменьніца. Нарадзілася ў Мяджыбаж Падольскай губ. (Украіна), аднак сваёй радзімай лічыла фальварак Альхоўнікі каля Новага Двара на Беласточчыне. Друкавацца пачала з 1907 г., была пастаянным карэспандэнтам „Нашай Нівы”. Падчас вайны дапамагала бежанцам, потым удзельнічала ў выданьні заходнебеларускіх газэт. Была рэдактарам дзіцячых часопісаў „Заранка” (1927-1931), „Пралескі” (1934-1935) ды таксама селькагаспадарчых „Беларуская борць”, „Беларуская Ніва”. Апрацавала беларуска-польска-лацінскі батанічны слоўнік, пісала вершы, апавяданьні.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis