This Day In History: 1969-06-30

30.06.1969 г. у горадзе Хімкі Маскоўскай вобласьці памёр Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і вучоны. Нар. 31.10.1885 г. у Чорным Рэчыцкага пав., закончыў Маскоўскі унівэрсытэт (1911), працаваў у Інбелкульце і выкладаў геалёгію ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце ў Менску. Аўтар зборнікаў „Плынь” і „Дзьве паэмы” (1927), п’ес „Скарынін сын з Полацка”, „Над Нёманам”, падручнікаў „Пачатковая Геаграфія” (1923) і „Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе” (1926). Арыштаваны 13.07.1930 г. З 1931 г. у высылцы  ў Івана-Вазьнесенску, з 1936 г. – у Кіраўску, у час вайны ў Чусавым Гарадку, да 1948 г. у Іжэўску. У 1948 – 1952 працаваў у Запалярным Горным Тэхнікуме.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis