This Day In History: 1911-06-30

30.06.1911 г. у Шатэйнях над Невяжай (Літва) нар. Чэслаў Мілаш, польскі паэт і эсэіст. Студыяваў права на Віленскім унівэрсытэце. Працаваў на Польскім радыё ў Вільні. У 1937 г. пераехаў у Варшаву, дзе працаваў на радыё. Пасля вайны быў аташэ па культуры ў польскім пасольстве ў Парыжы. У 1951 г. адмовіўся вярнуцца ў Польшчу і праз некалькі гадоў выехаў у ЗША. Супрацоўнічаў з парыжскай „Культурай”. Заступіўся за „Часопісам”, калі ў 200 г. па абсурдным даносе Міністэрства культуры хацела пазбавіць датацыі на выдаванне нашага штомесясніка. Доктар honoris causa Мічыганскага ўніверсітэта. Прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта. Як паэт дэб’ютаваў у 1935 г. Аўтар зборнікаў вершаў і кніг прозы і эсэістыкі, м.інш.  „Dolina Issy”, „Zniewolony umysł”, Rodzinna Europa”, „Szukanie ojczyzny”, „Wyprawa w dwudziestolecie”, „Piesek przydrożny”, „O podróżach w czasie”. У 1980 г. атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры (1980). Ганаровы грамадзянін Кракава і Сопата. Памёр 14.08.2004 г. у Кракаве, пахаваны ў крыпце заслужаных на Скалцы.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis