This Day In History: 1927-05-30

30.05.1927 г. у Менску нар. Вітаўт Кіпель, актыўны грамадзкі дзеяч, гісторык. Пасьля ІІ сусьветнай вайны жыве ў эміграцыі. Выпускнік Лювэнскага Унівэрсытэту (геоляг), Ратгерскага Унівэрсытэту (бібліятэказнаўства). Актыўна дзейнічаў і дзейнічае ў беларускім грамадзка-палітычным ды навуковым жыцьці. З 1982 г. узначальвае Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва. У 1993 г. была выдадзена ягоная абшырная манаграфія „Беларусы ў ЗША”, а ў 2015 г. яго ўспаміны «Жыць і дзеіць». Віншуем з прыгожым юбілеем!

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis