This Day In History: 1884-12-29
29.12.1884 г. у Люцынцы (Валожынскі раён) памёр Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (нар. 4.02.1808 г. у Панюшкавічах каля Бабруйска), клясык беларускай літаратуры. Закончыў павятовае вучылішча ў Бабруйску (1824), вучыўся ў Пецярбургскім унівэрсытэце. З 1828 г. працаваў каморнікам Менскага павятовага суда, перакладчыкам каталіцкай духоўнай кансісторыі. У 1840 набыў маёнтак Люцынка каля Івянца, тады і пачаў пісаць на польскай і беларускай мовах драматычныя творы: „Сялянка” („Ідылія”), „Пінская шляхта”, вершаваныя паэмы „Гапон”, „Люцынка, або Швэды на Літве”, „Шчароўскія дажынкі”, „Вечарніцы”, „Купала”. У 1959 г. пераклаў на беларускую мову „Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча.