This Day In History: 1949-11-29
29.11.1949 г у лагеры Тайшэт, Іркуцкай вобласьці памёр кс. Адам Станкевіч – сьвятар, палітычны, рэлігійна-культурны дзеяч. Нар. 6.01.1892 г. у в. Арляняты, Ашмянскага павету. У 1914 г. скончыў Віленскую Каталіцкую Сэмінарыю. Як адзін зь першых ксяндзоў стаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах. У 1922 г. быў абраны паслом у польскі Сойм. Быў ініцыятарам, кіраўніком, рэдактарам многіх беларускіх арганізацыяў, публікацыяў. Прасьледаваны польскімі ўладамі. Нямецкую акупацыю перажыў у Вільні, трымаючыся здаля ад акупацыйных уладаў. У 1944 г. не падаўся ў эміграцыю, быў арыштаваны савецкімі ўладамі.