This Day In History: 1938-11-29
29.11.1938 г. у Менску расстраляна Палута Бадунова (нар. у 1885 г. у Новабеліцы каля Гомеля), беларуская нацыянальная дзеячка. У 1917 г. закончыла гістарычна-літаратурныя курсы ў Пецярбурзе, дзеячка Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянераў, у складзе Рады БНР з 1919 г. У 1923-1925 гг. жыла ў Празе, пазьней у Беларусі – працавала настаўніцай у Гомелі. Арыштавана ў верасьні 1937 г.