This Day In History: 1938-11-29
29.11.1938 г. расстраляны Браніслаў Тарашкевіч (нар. 20.01.1892 г. у Мацюлішках каля Лаварышак), беларускі нацыянальны і асьветны дзеяч, філёляг, аўтар „Беларускай граматыкі для школ” (1918). Закончыў Пецярбургскі ўнівэрсытэт (1916), быў адным з лідэраў Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі. У 1922-1928 гг. дэпутат польскага Сойму, з 1925 г. старшыня Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Двойчы зняволены польскімі ўладамі – у 1927 і 1931 гг. У турме пераклаў на беларускую мову „Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча і „Іліяду” Гамэра. З 1933 г. у СССР, працаваў у аграрным інстытуце ў Маскве. У 1937 г. арыштаваны.